Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 19 апреля, 08:24

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Он уходит по воде...

Прячут звонкие кастеты
В гуще диких орхидей
Одинаковые дети
Одинаковых идей…

Воет ветер в медный рупор,
Возит Вечная Арба
Одинаковые трупы
В одинаковых гробах.... >>

31.08.10 - 00:30
(с) Светлана Осеева

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Альбатрос (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 1 из 2
 
---------------------------------------------

Лем Станислав

Альбатрос (на белорусском языке)



Станiслаў Лем

Альбатрос

Пераклад: Максiм Валошка

Абед быў з шасцi страў - не лiчачы дадатковых. Столiкi-бары з вiном цiхенька кацiлiся па шкляных дарожках. Над кожным сталом высока зверху гарэла лямпа-кропка. Суп з чарапахi падавалi пры лiмонным святле. Рыбу - пры белым з блакiтнаватым адценнем. Куранятак залiла барва з шаўкова-шэрым, цёплым адценнем. На чорнай каве, на шчасце, не сталася цёмна - Пiркс быў падрыхтаваўся ўжо да самага горшага. Гэткi абед знясiлiў яго. Ён дакляраваў сам сабе, што з гэтага дня будзе харчавацца толькi на нiжняй палубе - у бары. Гэтая зала была вiдочна не для яго. Увесь час мусiў памятаць пра локцi. У дадатак - убраннi i строi!

Зала была ўвагнутая - берагi вышэй, а цэнтр апушчаны ледзь не на палову яруса. Яна была падобная на вялiзную залацiста-крэмавую талерку, поўную самых яркiх пiрожных на свеце. Каляныя, паўпразрыстыя сукенкi жанчын шамацелi за спiной Пiркса. Тут цудоўна бавiлi час. Гучала музыка. Снавалi кельнеры сапраўдныя кельнеры, кожнага з iх можна было прыняць за фiларманiчнага дырыжора. "Трансгалактык" гарантуе: сярод абслугi - нiякiх аўтаматаў, iнтымнасць, далiкатнасць, шчырая чалавечая зычлiвасць - уся абслуга жывая. I ўсе - вiртуозы сваёй справы.

Пiркс пiў каву, палiў цыгарэту i стараўся адшукаць у зале такое месца, за якое можна было б зачапiцца позiркам. Цiхае месцейка, самы раз для адпачынку. Суседка, якая сядзела разам з iм за адным столiкам, iмпанавала яму. На яе дэкальтаваных грудзях чарнеўся пляскаты, шурпаты каменьчык. Не нейкi там хрызапар або халцэдон. Незямны, пэўна што з Маркса. Каменьчык гэты, вiдаць, варты быў цэлага маёнтка - ён падобны на кавалак каменя з бруку. Кабеты не павiнны мець гэтулькi грошай.

Пiркс не абураўся. Не здзiўляўся. Ён назiраў. Паступова ў яго ўзнiкла жаданне размяць косцi. Цi не схадзiць на шпацырную палубу?

Ён устаў, ледзь прыкметна кiўнуў галавой i выйшаў. Iдучы памiж гранёнымi калонамi, абкладзенымi нейкай люстраной масай, Пiркс убачыў сваё адлюстраванне, - з-пад вузла гальштука вiдаць быў гузiк. А зрэшты, хто яшчэ носiць гэтыя самыя гальштукi? Ён паправiў каўнерык ужо ў калiдоры. Зайшоў у лiфт. Паехаў на самы верх - на вiдарысную палубу. Лiфт цiхенька адчынiўся. Тут не было нiводнай жывой душы. Гэта яго ўсцешыла. Трэцяя частка ўвагнутай столi над палубай, застаўленай шарэнгамi лежакоў, здавалася вялiзным чорным акном, адчыненым насустрач зорам. Лежакi з гурбамi коўдраў пуставалi. Толькi на адным з iх хтосьцi ляжаў, накрыўшыся амаль з галавой, - той дзiвакаваты стары, якi прыходзiў абедаць на гадзiну пазней за ўсiх i еў адзiн у пустой зале, захiнаючы твар сурвэткай, калi адчуваў на сабе чый-небудзь позiрк.

Пiркс лёг. Нябачныя пашчы клiматызатараў пасылалi на галерэю палубы парывiстыя патокi ветру, здавалася, што дзьме проста з чорных глыбiняў неба. Канструктары, паслугамi якiх карыстаўся "Трансгалактык", ведалi сваю справу. Ляжак быў удалы - бадай, больш удалы, чым крэсла пiлота, хоць яно i было сканструявана на аснове дакладных матэматычных разлiкаў. Пiрксу стала холадна. Дзеля гэтага якраз i былi прымеркаваныя коўдры. Ён захутаўся ў iх, нiбыта нырнуў у пух.

Нехта кiраваўся сюды. Па лесвiцы, а не ў лiфце. Суседка па столiку. Колькi ёй можа быць гадоў? На ёй была ўжо iншая сукенка. А мо гэта зусiм iншая кабета? Яна ўлеглася праз тры лежакi ад яго. Разгарнула кнiгу. Вецер шамацеў старонкамi. Пiркс пазiраў проста перад сабой. Вельмi выразна быў бачны Паўднёвы Крыж. Абрэзаны рамай акна свяцiўся кавалачак Малога Магеланава Воблака, светлая плямка на чорным фоне. Ён падумаў, што палёт будзе доўжыцца сем дзён. За гэты час шмат што можа здарыцца. Ён знарок зашавялiўся. Тоўстая, складзеная ў чатыры столкi папера зашамацела ў нагруднай кiшэнi.

12


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]