Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 19 апреля, 06:33

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Да... время лечит - всё проходит. И даже ярый пессимист лазейку для себя находит и снова пишет чистый лист

21.08.10 - 04:28
Наталья Городецкая nata6

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 2 из 16
 
А паколькi ў такiм iзаляваным ад свету калектыве нiчога нельга схаваць i людзi з усiмi сваiмi заганамi i вартасцямi робяцца адразу празрыстымi, як шкло, Пiркс хутка зразумеў, адкуль бралася тая задзiрыстасць у характары Круля, увогуле вытрыманага, нават цвёрдага чалавека, бо ён меў ужо звыш дзесяцi гадоў пазазямной службы. Проста Круль стаў не тым, кiм хацеў, а тым, кiм мусiў стаць, бо для выпеставанай у марах работы не падыходзiў. А ў тым, што калiсьцi ён хацеў быць не касмографам, а iнтэлектронiкам, Пiркс пераканаўся пазней, назiраючы, якiм катэгарычным станавiўся Круль у размовах з Масенам, як толькi гаворка заходзiла пра iнтэлектронныя тэмы ("iнтэлектральныя" - казаў Круль у адпаведасцi з прафесiйным жаргонам).

Масену не хапала, на жаль, паблажлiвасцi, а мажлiва, проста матывы Круля яго зусiм не цiкавiлi, ва ўсякiм разе, калi той настойваў часам на нейкiм памылковым рашэннi, Масена не абмяжоўваўся толькi пярэчаннем, а з алоўкам у руцэ раскладваў Круля на лапаткi з дапамогай бездакорных матэматычных разлiкаў i дабiваў Круля з такiм задавальненнем, нiбы стараўся даказаць не сваю праўду, а тое, што Круль - самаўпэўнены асёл. Але гэта было не так. Круль быў не самаўпэўнены, а толькi занадта ўражлiвы, як i кожны, хто мае больш амбiцый, чым здольнасцей.

Пiркс, якi быў мiжвольным сведкам такой размовы - зрэшты, цяжка было iм не быць, бо яны ўтрох жылi на сарака квадратных метрах, а гукаiзаляцыя перагародак была чыстай фiкцыяй, - ведаў, чым гэта скончыцца. I сапраўды: Круль, якi не смеў паказаць Масене, як моцна падзейнiчала на яго паражэнне, усю сваю непрыязнасць перанёс на Пiркса, зрэшты, у даволi своеасаблiвай форме. Круль пе растаў размаўляць з Пiрксам, акрамя выпадкаў, калi гэта было неабходна.

Толькi адзiн Масена застаўся пасля гэтага блiзкi яму - бо i сапраўды з гэтым чорнавалосым i светлавокiм халерыкам можна было пасябраваць - але Пiрксу заўсёды было нялёгка з халерыкамi, бо глыбока ў душы ён не надта iм давяраў. З Масенам вечна штосьцi здаралася: ён патрабаваў заглядваць сабе ў горла, заяўляў, што будзе змена надвор'я, бо ў яго косцi ломiць (нiякiх змен не адбывалася, але ён працягваў iх прадказваць), даводзiў, што мучыцца ад бяссоннiцы i штовечар дэманстратыўна шукаў таблеткi, якiх, бадай, нiколi не глытаў - проста клаў iх на ўсякi выпадак побач з ложкам, а ранiцай кляўся Пiрксу, якi вельмi позна чытаў i добра чуў яго храпенне, што нават вока не заплюшчыў (у што, здаецца, i сам свята верыў). Калi не браць гэтага пад увагу, то быў ён выдатны спецыялiст i блiскучы матэматык, меў талент арганiзатара, яму даручалi бягучае праграмаванне аўтаматычнай, а больш дакладна, бязлюднай разведкi. Адну такую праграму ён прыхапiў з сабой для распрацоўкi ў "вольную часiну", а Круль пакутаваў, бо Масена выконваў тое, што яму даводзiлася, вельмi хутка i якасна, так што ў яго i сапраўды заставалася шмат вольнага часу, а таму не было падстаў для абвiнавачвання, нiбыта ён не выконвае як след сваiх абавязкаў. Масена падыходзiў iм яшчэ i таму, што - як гэта нi парадаксальна - у iх планеталагiчнай мiкраэкспедыцыi не было нiводнага сапраўднага планетолага, бо i Круль таксама iм не з'яўляўся. Дзiўна ўсё ж, як няўдала могуць скласцiся адносiны трох нармальных, звычайных людзей у такой скалiстай пустынi, якой было Паўднёвае плато Ёты Вадалея. I нават без спецыяльных намаганняў з чыйго-небудзь боку.

Была ў гэтым калектыве яшчэ адна асоба, хоць i не чалавек - ужо названы вышэй Анэль, або Аўтамат Нелiнейны, адна з найноўшых мадэляў, якiя выпускалiся на Зямлi для даследаванняў з высокай ступенню самастойнасцi. Масена быў з iмi - у якасцi кiбернетыка - выключна як данiна старой традыцыi, бо рэгламент патрабаваў, каб там, дзе ёсць аўтамат, абавязкова быў яшчэ нехта, хто мог бы ў выпадку неабходнасцi яго адрамантаваць. Рэгламенту было ўжо добры дзесятак гадоў - як вядома, iнструкцыi мяняюцца не так часта, - але Анэль, як не раз казаў сам Масена, мог бы пры патрэбе адрамантаваць нават яго самога.

123>>16


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]