Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 25 апреля, 16:18

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

К ней можно только прблизиться,
её нельзя утверждать,
она лишь издали видиться,
её нельзя отогнать,
она где-то рядом кружиться...,
как сложно её поймать
- это, конечно, Истина,
но нам её не узнать.

23.08.10 - 16:36
Наталья Городецкая nata62

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Бездакорная пакаёыка (на белорусском языке)   ::   Кристи Агата

Страница: 1 из 6
 
---------------------------------------------

Кристи Агата

Бездакорная пакаёўка (на белорусском языке)



Агата Крысцi

Бездакорная пакаёўка

Апавяданне

Пераклад: Валерый Чудаў, Мiхаiл Котаў

- Прабачце, мадам, цi не магла б я з вамi пагаварыць?

Такое пытанне можна было лiчыць недарэчным, бо Эдна, маленькая пакаёўка мiс Марпл, гэтым самым зваротам ужо пачала гаворку са сваёю гаспадыняю.

Адзначыўшы гэта, мiс Марпл адразу ж адказала:

- Вядома, Эдна. Заходзь i зачынi дзверы. Што здарылася?

Паслухмяна зачынiўшы дзверы, Эдна зайшла ў пакой, скамячыла ражок фартуха i некалькi разоў уздыхнула.

- Ну што, Эдна? - падбадзёрваючы, папыталася мiс Марпл.

- О, прабачце, панi, гэта ўсё мая стрыечная сястра Глэдзiс. Бачыце, яна засталася без работы.

- Мне шкада яе, дарагая. Яна служыла ў Олд-Холе, праўда ж, у мiс... мiс... Скiнераў?

- Ага, панi, праўда. I Глэдзiс гэта вельмi засмуцiла, вельмi засмуцiла.

- Аднак перад тым Глэдзiс даволi часта мяняла гаспадароў, праўда?

- Ага, панi. Яна гэта рабiла, каб не заседжвацца. Яна, пэўна, нiколi не супакоiцца, вы разумееце, што я хачу сказаць. Але, бачыце, яна заўсёды папярэджвала!

- А гэтым разам усё было наадварот? - суха папыталася мiс Марпл.

- Але, панi, i гэта вельмi засмуцiла Глэдзiс.

Мiс Марпл крыху здзiвiлася. Яна помнiла Глэдзiс, якая iншы раз прыходзiла пiць гарбату у кухню ў свой "выхадны" дзень, помнiла як дзябёлую дзяўчыну-рагатушку, заўсёды з ураўнаважаным характарам.

- Бачыце, панi, усё гэта таму, што мiс Скiнер не так усё зразумела.

- Як зразумела мiс Скiнер? - цярплiва папыталася мiс Марпл.

Цяпер ужо Эдна выклала ўсе свае навiны:

- О, панi, гэта такi ўдар для Глэдзiс. Бачыце, прапала адна брошка ў мiс Эмiлii, i такi падняўся вэрхал, што i ўявiць нельга. Вядома, нiкому не падабаецца, калi такое здараецца; гэта такое хваляванне, панi, вы разумееце, што я хачу сказаць. Глэдзiс памагала шукаць. Шукалi ўсюды. Мiс Лавiнiя ўжо загаварыла, што пойдзе ў палiцыю, i раптам брошка знайшлася. Яна ляжала ў шуфлядцы ў туалетным столiку. Глэдзiс падзякавалi.

А тут на другi дзень разбiлася талерка, мiс Лавiнiя вельмi раззлавалася i сказала Глэдзiс за месяц звольнiцца. Глэдзiс адчула, што гэта не за талерку i што мiс Лавiнiя проста шукае зачэпку, i гэта, вiдаць, за брошку; яны думаюць, нiбы яна ўзяла яе i паклала зноў, калi сказалi пра палiцыю. Але Глэдзiс не магла гэтага зрабiць, яна б нiколi не рашылася на такое. А што ёй рабiць, калi пра яе пойдуць розныя плёткi, гэта ж вельмi непрыемна дзяўчыне, вы ж ведаеце, панi.

Мiс Марпл згодна кiўнула галавою. Хоць яна i не адчувала асаблiвай сiмпатыi да гэтай дзябёлай самаўпэўненай Глэдзiс, яна верыла ў сумленнасць дзяўчыны i добра ўяўляла, як здарэнне магло ўзрушыць яе.

Эдна спыталася з сумам:

- Я думаю, тут вы нiчым не паможаце, панi?

- Скажы ёй, каб не рабiла глупства, - сказала мiс Марпл рашуча. - Калi яна не брала брошкi - а я ўпэўненая, што не брала, - дык ёй няма чаго хвалявацца.

- Пойдуць чуткi, - з сумам сказала Эдна.

- Сёння я буду там i пагавару з мiс Скiнерамi, - супакоiла яе мiс Марпл.

- Дзякуй, мадам, - сказала, Эдна.

Олд-Хiл быў вялiкi дом вiктарыянскага стылю, акружаны лесапаркам. Паколькi выявiлася, што яго нельга было прадаць i здаць у наём такiм, як ён ёсць, цалкам, нейкi спрытны спекулянт раздзялiў дом на чатыры асобныя кватэры "з цэнтральнай абагравальнай сiстэмаю i паркам". Паркам валодалi ўсе кватаранты. Эксперымент удаўся. Адну кватэру занялi багатая старая эксцэнтрычная лэдзi i яе служанка. Гэтая старая захаплялася птушкамi, i кожны дзень яна збiрала цэлае птушынае царства на кармленне. Другую кватэру арандаваў суддзя, якi вярнуўся з Iндыi, са сваёю жонкаю. Маладая пара, якая нядаўна пажанiлася, заняла трэцюю кватэру, а чацвёртую два месяцы таму назад нанялi дзве старыя дзеўкi па прозвiшчы Скiнер. Казалi, што гаспадар быў задаволены.

123>>6


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]