Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 29 марта, 01:10

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я скучаю безумно... бессилие давит виски...
Каждый день без тебя начинаю как будто с нуля
Только знаю одно - что в разлуке мы тоже близки
Я дышу и живу для тебя, мой родной, для тебя.

И твоё – Я люблю! – уловлю и за тысячу вёрст.
А сентябрьские дни станут словно предтеча весны.... >>

11.08.10 - 07:31
Сара

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 4 из 40
 
Сваю пропаведзь брат Марцiн скончыў, зачытаўшы 95 тэзiсаў супраць iндульгенцыяў, пасьля зыйшоў з амбоны, выйшаў з касьцёлу i прыбiў аркушы з тэзiсамi да брамы. "Калi нехта можа абвергнуць тое, што тут напiсана, я запрашаю да дыскусii цi тут, у Вiтэнбэргу, цi ў любым горадзе Сьвятой Рымскай iмпэрыi нямецкай нацыi", - абвесьцiў ён i вярнуўся на сваё мейсца. У касьцёле раптам стала шумна: гэта студэнты пачалi абмяркоўваць тэзiсы Лютара, падтрымлiваючы цi абвяргаючы прафэсара, але большасьць людзей разгублена маўчала. Хор зноў засьпяваў, служба пайшла далей, але сэрцы сотняў людзей былi ўсхваляваныя словамi, якiя яны пачулi.

Дзевяноста пяць тэзiсаў ускалыхнулi горад. Некалькi дзён увесь Вiтэнбэрг толькi i гаварыў пра пропаведзь брата Марцiна. Ужо назаўтра студэнты пераклалi тэзiсы Лютара, напiсаныя на лацiне, на нямецкую мову, а Ганс Люфт, якi меў друкарню паблiзу ўнiвэрсытэту, надрукаваў гэты пераклад. Шматлiкiя паломнiкi, што прыйшлi на сьвята Ўсiх Сьвятых у горад, панесьлi па ўсёй краiне тэзiсы вiтэнбэргскага прафэсара. У палацах i ў карчмах пачалiся зацятыя спрэчкi пра iндульгенцыi, пра збаўленьне, пра пакаяньне, пра Бiблiю, пра тое, якой павiнна быць царква. Пропаведзь Марцiна Лютара стала той запалкай, якая падпалiла Нямеччыну. Уся краiна загаварыла пра Рэфармацыю.

Рэфармацыя - гэта лацiнскае слова, якое ўтвараецца праз дадаваньне прыстаўкi "рэ-" да слова "фармацыя". "Фармацыя" азначае наданьне нечаму пэўнага кшталту, формы, а прыстаўка "рэ-" - што дадзенае дзеяньне паўтараецца зноў. Такiм чынам, Рэфармацыя - гэта аднаўленьне першапачатковага кшталту, першаснага вобразу. Рэфармацыя - гэта вяртаньне да першакрынiцы - Бiблii, вяртаньне да Божага погляду на Царкву, на грамадзтва, на чалавека. I Марцiн Лютар быў тым, хто на поўны голас заявiў пра гэта.

Кiм жа быў гэты прафэсар зь Вiтэнбэргу, словы якога ўскалыхнулi Эўропу? Марцiн Лютар быў манахам ордэну аўгустынiянаў i прымаў дзейны ўдзел у жыцьцi каталiцкае царквы як сьвятар i прафэсар тэалёгii. Здавалася, ён мог бы быць задаволены сваiм жыцьцём, стаўшы ў 29 год прафэсарам, а пазьней - вiкарыем (наглядчыкам) усiх саксонскiх кляштараў аўгустынiянаў. Але брат Марцiн увесь час пытаўся ў сябе: "Як дасягнуць мiру з Богам? Як знайсьцi ласку ў Бога?" I гэтыя пытаньнi не давалi яму спакою.

Для Лютара, як i для iншых вернiкаў таго часу, Бог быў грозным, немiласэрным Судзьдзёю, Якi сочыць за чалавекам i карае кожны ягоны праступак. Гэтага Бога трэба было задобрыць сваiмi ўчынкамi. У Лютара было вельмi чульлiвае сумленьне. Некаторыя кажуць, што "надта" чульлiвае. Ён рабiў усё, каб здабыць мiласьць Бога, але ад гэтага яго жыцьцё станавiлася яшчэ горшым. Будучы манахам, сьвятаром, прафэсарам, ён праводзiў сваё жыцьцё ў пастах i малiтвах да сьвятых, насiў кашулi з конскага воласу, пастаянна спавядаўся ў сваiх грахах, хадзiў у паломнiцтвы, купляў iндульгенцыi, выконваў усе патрабаваньнi каталiцкай царквы. Але гэта падавалася яму недастатковым, i нават калi ён сам лiчыў, што робiць усё магчымае, каб жыць праведна, супакою не было. Нiводзiн сьвятар ня мог сказаць яму ўпэўнена, што ён прабачаны, i Лютар сам ведаў, што ня мае мiру з Богам. У гэты час ён наведаў Рым, сталiцу хрысьцiянства, малiўся, пасьцiўся, выконваў усе абрады, дакранаўся ўсiх рэлiквiяў, але ўнутры было пуста. Гледзячы на духоўнае i маральнае сапсуцьцё рымскага духавенства, брат Марцiн губляў надзею.

Як прафэсар тэалёгii ў Вiтэнбэргу ён чытаў студэнтам лекцыi - камэнтаваў Псальмы i Новы Запавет. У адзiн з доўгiх зiмовых вечароў Марцiн Лютар, вывучаючы Пасланьне да Рымлянаў, раптам спынiўся на словах, якiя далi адказ на ўсе пытаньнi загубленага чалавека: "Праведнiк вераю жыць будзе". Вось яно, выратаваньне! "Я адчуў сябе цалкам адроджаным ... Гэтыя словы Паўла сталiся для мяне брамамi раю", - апiсваў брат Марцiн свае перажываньнi таго вечару.

1<<345>>40


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]