Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 25 апреля, 11:24

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не жди, в моих глазах печали нет.
Дорога рассудила нас навеки.
Но где из тьмы рождается рассвет,
Но где из океана льются реки,

Я начинаю одинокий путь
Из устья мира – на закат осенний.
И время вспять уже не повернуть.
Не жди, мой друг, мы будем без сомнений

Брести в пустыне сумрачных веков,
Не видя солнца, радости и веры.... >>

30.06.10 - 05:35
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 3 из 10
 
Каменне вакол глуха патрэсквае, адно руля ў стрэльбы па-ранейшаму свежая - свежая, як трава на лугах, як некалi вячэрнi дождж, калi цiха варыўся суп, i яны чакалi мяне, мае бацька i мацi, яны часам усмiхалiся мне, i я iх любiў, напэўна. Але з гэтым кончана, спякотнае мроiва падымаецца над сцяжынай, хадзi ж, мiсiянер, хадзi, я чакаю цябе, я ведаю, чым адказаць на тваё пасланне, мае новыя настаўнiкi навучылi мяне, i я знаю, яны маюць рацыю, трэба звесцi рахункi з любоўю. Калi я ўцёк з семiнарыi, у Алжыры, я ўяўляў iх iначай, гэтых варвараў, адно толькi было праўдаю ў маiх марах, яны злыя. Я ўкраў грошы ў манастырскага скарбнiка, скiнуў расу, перасек Атлас, высокiя пляскатыя ўзгор'i i пустэльню, шафёр транссахарскага аўтобуса смяяўся з мяне: "Не хадзi туды", - ён таксама, ды што на ўсiх iх найшло, а потым былi пясчаныя хвалi, сотнi кiламетраў, уздыбленыя, яны насоўвалiся i адступалi пад подыхам ветру, i потым - зноў гара, уся ў чорных спiчастых пiках з завостраным, нiбыта сталёвым грэбенем, а далей спатрэбiўся павадыр, трэба было прабiцца скрозь гэты бясконцы акiян з бурага камення, якi выў ад спёкi, апаляў тысячамi вогненных люстраных асколкаў, трэба было выйсцi да гэтага месца, гэтай мяжы памiж землямi чорных i белай краiнай, дзе высiцца салявы горад. А грошы, тыя грошы ў мяне ўкраў павадыр, наiўны, як заўсёды наiўны, я яму iх тады паказаў, i ён збiў мяне i пакiнуў на гэтай сцяжыне, вось тут, якраз непадалёк ад гэтага месца: "Псюк, вось тая дарога, у мяне ўсё-такi ёсць нейкi гонар, iдзi ж, iдзi туды, яны навучаць цябе", - i яны мяне навучылi, о, праўда, яны, як гэтае сонца, што палiць бясконца i не згасае нiколi, хiба што ўначы, яно палiць заўсёды, люта i пыхлiва, яго пякучыя дзiды ляцяць адусюль, вылятаюць раптам з зямлi, о, схавацца, схавацца, хутчэй схавацца, пад гэтай высокай скалой, пакуль яшчэ ўсё не паплыло ў спякотным мроiве.

Тут хораша, засень. Як можна жыць у гэтым салявым горадзе, на дне гэтай лагчыны, поўнай белага сквару? На ўсiх яго роўных сценах, груба высечаных i абчасаных вострым кайлом, кожная выбоiнка, пакiнутая ўдарамi кiркi, тапырыцца сляпучай луской, густы бялявы пясок забiваецца ў iх бляклаю жоўтаю фарбай, але варта дзьмухнуць добраму ветру, як ён вымятае роўныя сцены i пляскатыя дахi, i ўсё зноў запаляецца вогненнай белатой, пад задушлiвым небам, таксама надраеным аж да блакiтнай сваёй шкарлупiны. Я слепнуў такiмi днямi, калi нерухомае вогнiшча нястомна шугала i трашчала над белымi дахамi, якiя, здавалася, лезлi адзiн на адзiн, злiтоўвалiся, нiбыта ў той дзень, калi, ужо вельмi даўно, яны ўсёй талакой накiнулiся на салявую гару, спачатку зраўнялi яе, а потым, у суцэльным каменнi, прарэзалi вулiцы, нутро дамоў i вокны цi нiбыта - але, так будзе нават слушней, - нiбыта яны выразалi сваё белае пякучае пекла струменем кiпеню, толькi каб паказаць, што здольныя жыць там, дзе нiхто нiколi не здолее, за трыццаць дзён да ўсяго жывога, у гэтай лагчыне сярод пяскоў, дзе паўдзённая спёка не дазваляе нiякага кантакту памiж людзьмi, будуе мiж iмi краты з нябачнага полымя i вадкiх дымлiвых крышталёў, а начны холад настае так знянацку, што адразу выстуджвае iх каменна-салявыя ракавiны i прымушае раптам застыць аднаго за адным гэтых чорных эскiмосаў, начных жыхароў перасохлага лядовага берага, што трасуцца ў сваiх настылых скрынях-iглу. Яны чорныя, так, яны чорныя, бо заўсёды носяць доўгую чорную вопратку, i соль, якая праела iх да самых пазногцяў, якую яны горка комчаць доўгiмi начамi падчас свайго палярнага сну, соль, якую яны п'юць разам з вадою з адзiнай крынiчкi, выскрабенай у блiскучай каменнай зямлi, пакiдае на iх змрочных сутанах рагi, падобныя да слiмаковых дарожак пасля дажджу.

Дождж, о ўсявышнi, адзiны сапраўдны, доўгi i ўпарты дождж з твайго неба! I тады, нарэшце, гэты пачварны горад, неўпрыкмет падмыты вадой, пацiху асядзе i, немiнуча, растане ўвесь, цалкам, сплыве студзянiстым патокам, знясе ў пясок сваiх бязлiтасных жыхароў.

1234>>10


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]