Адзинокае дрэва (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕСначала оплеуха 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Не скончыў Ручаёк гаварыць, бо наляцеў Вецер i сыпнуў са злосцi ў Ручаёк цэлае воблака пылу. - Высушу, як шкурат у Пятроўку, - пагразiў сярдзiты Вецер. - Уй, шалахтун сусветны, - сказаў Ручаёк, пацямнеўшы ад пылу. - Што? - Шалахтун! шалахтун! шалахтун! - грымеў Ручаёк. - Я цар усяго свету! - Кажы гэта дурнейшым ад самога, а не мне, валацуга! Цi ж можна табе верыць, калi ў цябе сем пятнiц на тыднi! Адным словам, угнявiўся Ручаёк, ды цярпення не стала, i ён пацёк далей, бубнячы ўсю дарогу на Вецер: яму было крыўдна, бо Дрэва больш хiлiлася да Ветру, чым да яго. Чаму? Ручаёк нiяк не мог узяць гэтага на розум. Праўда, урэшце ён застанавiўся на думцы, што Вецер больш мае ўвагi ад Дрэва затым, што ён языком менцiць i туды i сюды, не гаворыць праўды, а замазвае вочы рознымi байкамi. Як бы там нi было, а гэта нiколечкi не цешыла Ручайка, i яму ад гэтага не было лягчэй. А што думала само Дрэва? Яно часта сумавала тут адно. Яму хацелася пабачыць сваiх дзетак, пагутарыць са сваiмi роднымi, затым i выглядала яно такiм задуменным i смутным. За доўгiя часы яно прывыкла да свае адзiноты i страх як любiла азiраць гэта жыццё, што кiпела ўвакол, i ўсе з'явы, якiя вынiкалi i на небе, i на зямлi. I бывалi ў яго такiя моманты, калi нiчога не думалася, было так лёгка i добра, i самi лiсцi яго цiха спявалi. Любiла яно паслухаць, што гаманiў непаседа Вецер, таксама i Ручаёк любiла яно, толькi не ўмела сказаць, як яно любiць яго. А Ручаёк палiчыў гэта за пэўную няўвагу да свае асобы. Толькi ж раз паднялася навальнiца. Хмары, як мухi над гаршком куццi, вiлiся чорным роем над зямлёю, апяразваючы агнявiстымi стужкамi i трасучыся магутнымi громамi. Страшна было. Але трэба было ўмяшацца тут Ветру, i цяпер ён з'явiўся такiм, якiм ён i ёсць па сваёй натуры: буянам i забiякам. Чуць-чуць стрывала беднае Дрэва - так iрваў i крышыў яго Вецер. Нават крумкач павiнен быў моцна ўшчамiць кабдзюрамi галiну, каб не скiнуцца. - Здаецца, я табе не насенне з гэтага Дрэва, што хочаш сарваць i мяне для свае забаўкi, - сярдзiта сказаў крумкач. Тут у Дрэва расчынiлiся вочы; пазнала яно, якi хiтры i злы яго прыяцель. Угнявiўся i Ручаёк. Ён надзьмуўся, насупiўся, пацямнеў i вылiўся з берагоў, запенены ўвесь. Зняважаны Дрэвам, як здавалася яму, ён адышоўся далей. I ўбачыла Дрэва, што сябры пакiнулi яго. I яшчэ мацней зажурылася. - Што рабiць? - Пусцiць глыбей карэннi ў зямлю, - сказаў крумкач, мудрая галава, летучы на раздабыткi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|