Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 19 апреля, 02:42

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Завален снегом мой балкон,
А вместе с ним душа и мысли
Январь настал, и знает он,
Где чувства все мои зависли.
Любови моей не проломить
Упрямства твоего преграды
Опять ты мимо пронеслась,
Твои глаза моим не рады...... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Апавяданне без канца (на белорусском языке)   ::   Чигринов Иван

Страница: 4 из 5
 


I вось аднойчы, здаецца, праз тры месяцы пасля вайны, калi жывыя вярталiся пад свае стрэхi, Вольга атрымала пiсьмо. Яно было напiсана чужой рукой.

Значыць, не ўсё яшчэ абышлося!..

Вольга чытала пiсьмо i не давала сабе веры. Лiтары, выведзеныя жаночай рукой, скакалi перад вачмi, расплывалiся. Пiсьмо было кароткае. "Я не збiралася пiсаць, - чытала Вольга. - Спадзявалася, што ён сам напiша. Ды ён усё адмаўляецца. Але ўжо не час маўчаць. У мяне ад яго будзе дзiця. Маё дзiця таксама мае права на бацьку. Таму я не пушчу яго ў Брады..."

Дачытаць да канца неставала сiл.

На другi дзень Вольга спехам сабралася ў дарогу...

Дом, у якiм жыў цяпер яе муж, паказалi людзi. Але калi яна памкнулася было ўзысцi па лесвiцы на другi паверх, яе затрымаў мiлiцыянер.

- Грамадзяначка, - сказаў ён, як мог, стрымана, - сюды вам не паложана. Я вось тут запiшу вас, а вы пачакайце, можа хто выйдзе, тады я паклiчу.

Вольга падалася назад i больш не спрабавала падыходзiць да дзвярэй кватэры. Яна толькi падумала, што вельмi ўжо неспадзявана перамянiлiся часы i што яе жыццё цяпер, вiдаць, перакулiлася назаўсёды. Асаблiва бянтэжыў Вольгу гэты мiлiцыянер. Яго паставiлi тут, здавалася ёй, дзеля таго, каб адгарадзiць iх, каб узвесцi памiж iмi яшчэ большую сцяну. Але яна хацела дачакацца свайго мужа. Яна павiнна была расказаць яму, што перажыла праз яго за вайну... I таму засталася стаяць ля пад'езда.

Успомнiлi пра яе пад самы вечар.

- А я i не здагадвалася, што ў вас хопiць смеласцi так хутка прыехаць, падышла да яе спакойная, яшчэ зусiм маладая жанчына. Яна была вельмi прыгожая, гэта жанчына. Можа таму яна так спакойна i трымалася перад Вольгай. I хто ведае, можа яна адчула гэту сваю перавагу яшчэ задоўга да таго, як сустрэла Вольгу.

- Толькi я не ведаю, - пачала яна, - чаго вы сваёй паездкай дамагаецеся? Ён не хоча з вамi жыць. Дык што вам патрэбна? Вы нарэшце павiнны зразумець, што ўжо не пара яму. У яго цяперашнiм становiшчы такая жонка будзе адно замiнаць...

О, гэтая жанчына была занадта шчырая ў сваiх довадах. Яна нават не заўважала, як балюча даймала гэтым сваю маўклiвую ахвяру.

- Я размаўляю з вамi як жанчына з жанчынай, - гаварыла далей яна. - Вы не крыўдуйце. Бо я магла нават не падысцi да вас. Вы ўпершыню апынулiся ў вялiкiм горадзе. Мужа няма дома, i наогул яго доўга яшчэ не будзе, дык я павiнна паклапацiцца сама. I потым ён сказаў... Але ж лепш хадземце, я завяду вас да аднаго чалавека.

Вольга адчувала сябе дрэнна яшчэ з ранiцы, калi прыехала на вакзал. Затым доўга стаяла ля пад'езда. А зараз гэта жанчына сваёй непадробнай шчырасцю адбiрала ў яе апошнюю надзею. Неставала волi на супрацiўленне. I яна пайшла следам, спярша па вулiцы, гарачай i дымнай, потым па нейкiх бясконцых калiдорах, засланых прыгожымi дыванамi.

Цяпер Вольгу непакоiла ўжо iншае - каб не трапiць неспадзявана на вочы свайму мужу, бо не хацелася, каб ён пабачыў яе поплеч з гэтай модна апранутай, выпешчанай жанчынай. У душы яна ўжо нават рада была, што яго не аказалася дома.

У кабiнеце, куды яе прапусцiлi адразу, - не абышлося без намаганняў спадарожнiцы, - сядзеў, напэўна, той самы чалавек да якога яны iшлi.

- Дык чым я магу быць карысны вам? - пасадзiўшы Вольгу ў крэсла насупраць сябе, спытаў ён вялым голасам.

- Я прыехала да мужа, - i Вольга назвала прозвiшча.

- Ну i што?

Чалавек, вiдаць, не зусiм разумеў, чаго дамагалася ад яго гэта вясковая жанчына. Тады Вольга падала яму пiсьмо, якое, уласна, i змусiла яе сабрацца ў дарогу. Ён чытаў тое пiсьмо, а Вольга ўпотай выцiрала слёзы.

- Так, - прамовiў нарэшце чалавек i зацiкаўлена агледзеў Вольгу. - Я штосьцi прыпамiнаю. Але пачакайце. - Ён адчынiў шуфляду стала i дастаў адтуль сiнюю папку. Доўга гартаў старонкi, чытаў паперкi, якiя былi ўшыты ў папку, потым усклiкнуў:

- Ага, вось яно!..

Ад гэтага воклiчу Вользе зрабiлася млосна.

1<<345


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]