Апавяданне без канца (на белорусском языке) :: Чигринов Иван
Страница: 5 из 5 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕКогда окинешь взглядом свое прошлое, 19.08.10 - 11:33 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Сэрца раптам пачула штосьцi нядобрае.
- Тут ёсць выпiска з метрыкi... Марына нарадзiлася дваццаць шостага жнiўня тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Так? - Так, - адказала Вольга, не разумеючы, куды хiлiцца гаворка. - Добра. Тады прачытаем, што пiша ваш муж: "Мая жонка нарадзiла дзiця ад немца. Бо я пакiнуў Брады ў лiпенi сорак першага года, а Марына, гэта значыць мая так званая дачка, нарадзiлася... што i пацвярджае метрыка... Таму я i не магу жыць разам". У Вольгi пахаладзела на сэрцы. - Гэта няпраўда, - захвалявалася яна. - Тут звычайная памылка. Так запiсалi ў сельсавеце. Людзi могуць сказаць. Дачка нарадзiлася якраз у сорак першым. I не ад якога немца. Гэта яго дзiця. Уся вёска ведае. Я толькi не дагледзела, як яны там запiсвалi. Бо цi думаў тады хто!.. - Дапусцiм, што вам можна паверыць, - спынiў яе той жа вялы голас. - Але ж i мужу вашаму я мушу паверыць. Тым больш, што дакументы пацвярджаюць. Вы толькi правiльна зразумейце мяне... Ён гаварыў i далей, але Вольга больш не слухала: сёння чамусьцi ўвесь час угаворвалi Вольгу, каб яна нешта зразумела, i нiхто не разумеў яе... Ужо каторы год Марына высаджвала на матчынай магiле барвiны. Гэта магiла i мяне параднiла з Брадамi. Я палюбiў i цiхую раку, i лазнякi над ёю, i пясчаныя пагоркi, на якiх аж да самай восенi хвалюецца пад ветрам жыта. Мне палюбiлася скупая прырода таго ўсходняга кутка Беларусi, дзе прамiнула дзяцiнства чалавека, якi мне на ўсё жыццё стаў дарагi. Я нiколi не спадзяваўся сустрэць тут Марынiнага бацьку. Зараз ён меў нешта сказаць мне пра Пычаў бераг. Але я пабрыў далей. Над ракою па-ранейшаму дымiўся цёплы туман. 1962 г. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|