Буланы (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 11 из 11 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕкогда мне выдали билет из врат небесных,напутствуя: -ну что ж,иди - живи... багаж мой был:следы от бывших крыльев, и свежий шрам посеянной души. и не было проклятий или гнева - к чему роптать на собственных детей... и мой исход,конечно,не был первым- за горьким опытом пожить среди людей... и Ты,спасибо,отпустил - но не оставил.... >> 28.08.10 - 20:45 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Зверху яны беглi ўнiз у зыках сваiх i, не дабегшы туды, а ўжо будучы там, кацiлiся ўвыш, i ўсё насiлася i крывымi, i простымi лiнiямi ўшыр. I мог з'явiцца смутак, што гэта калi-небудзь скончыцца...
Выйшаўшы на дарогу, Мiкалай Бяляк раптам адчуў, як яму, як перад смерцю, жыць захацелася, усё тое, што ў тую хвiлiну чуў, адчуў i ўявiў схвацiць, каб паказаць усяму свету або самому растаць у iм. Не было ўжо больш нi таго, што трымала дагэтуль думкi ў няволi, нi таго, што вось кагадзе зрабiў важную справу з канём. Як бы расцвiла гэта зямля ўсiм сваiм хараством i радасцю над усiм тым, што было кагадзе смуткам... Так i насiлася ўсё гэта над абодраным i цёплым яшчэ, крывавым Буланым. Карась улажыў у халяву нож i сказаў: - Але ж конi ў iх якiя сытыя. О, гэта дык конi!.. Мiкалай Бяляк нiчога не адказаў яму i пайшоў у свой бок, куды яму трэба было. VIII На вйсну на тым месцы, дзе ўпаў Буланы, вырасла густая трава. Яшчэ восенню мяса яго, у першую ж ноч, з'елi ваўкi, косцi расцяглi сабакi, i цяпер ляжаў толькi адзiн чэрап, глыбока схаваны ў кусце сiняй травы. У гэтым чэрапе мурашкi заснавалi свой горад i жылi сабе там. У кусце травы расцвiў высокi чартапалох, над якiм гулi пчолы. На самых яго карэннях, у траве, птушкi некiя звiлi сабе гняздо, але сабакi, якiя прабягалi дарогай, мелi патрэбу, а можа толькi проста жаданне (хто iх ведае) прыпыняцца каля гэтага куста травы i перашкодзiлi птушкам вывесцi птушанят. Загэтым птушкi хутка пераляцелi жыць на той бок канавы, у куп'я. Каровы не хацелi есцi гэтай травы, i яна сiнела высокiм кустам сярод папарнага поля... Янка Самахвал, iдучы раз з касою цераз гэтае поле, стаў, падумаў i сказаў: - От цяпер яны яе не ядуць, дык я вось адно вазьму ды скашу яе. То яна як высахне, дык тады зiмою цi ўвосень з'ядуць за мiлую душу. 1925 Каментары Друкуецца па зборнiку "IIачуццi" /Менск, БДВ, 1926/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Маладняк", 1926, № 11. Урыўкi з апавядання друкавалiся ў газеце "Савецкая Беларусь", 1925, 23 лiстапада пад загалоўкам "Раман Драгун", 6 снежня таго ж 1925 года i 19 студзеня 1926 года. Датуецца 1925 годам. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|