Чыя праыда (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕМадам, уже падают листья - Александр Вертинский 30.08.10 - 01:23 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
- Маладзец! Маладзец! - падбадзёрвалi яго другiя дубы. - От зрэзаў старога, дык зрэзаў! Што ён цяпер скажа? - А я скажу, што вы сляпыя i ў слепаце сваёй шчаслiвыя. Я кажу не пра такiя неспадзевы. Гэта праўда, што шмат чаго мы не прадчуваем i недабачваем. Праўда i тое, што кожная хвiлiна можа прынесцi нам згубу. Вас можа ссеч сякера людская, можа якi-небудзь жэўжык-пастушок выпалiць нутро... Што ж, усё гэта бывае. Але зiрнiце трохi далей, гляньце на тую стужку блiскучай вады, што так зграбна апяразвае лес. Я блiжэй стаю да яе i больш бачу за вас. Усё дно яе выслалi дубовыя трупы. Некалi i яны былi здаровымi, крэпкiмi, радаснымi. А дзе яны? Дзе нашы сябры, разложыстыя, тоўстыя дубы? Дзе той дуб-велiч, што заглядаўся на прыгожую рэчку i смяяўся са злосцi бур i вятроў? Зiрнiце вакол дзе яны? I цi не тая самая доля чакае ўсiх нас? Гэта была праўда. I змоўклi вясёлыя дубы, i вялiкi смутак агарнуў iх. Змоўклi радасныя iх спевы, шэпты, жаласна зашумелi верхавiны. - Ну, нашто ты адабраў ад iх радасць, дуб-бацька, - спытаў старога яго прыяцель, - раскрыўшы iм вочы? - Лепш быць няшчасным, але вiдушчым, чымся шчаслiвым, ды сляпым, - адказаў дуб. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|