Дамавикамерон (на белорусском языке) :: Глебус Адам
Страница: 1 из 63 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЕсли бы у вас спросили: что бы вы хотели больше всего? Что бы вы ответили? Дом? Машину? Много денег? Или чего-то другого? Но в одном небольшом городке Рени, жила одна девушка. Ее звали Настя. Она была невысокого роста, с длинными черными волнистыми волосами и карими глазами. Она-то и ответила,что хочет любви.... >> 26.08.10 - 14:23 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Глебус Адам Дамавiкамерон (на белорусском языке) Адам Глёбус Дамавiкамерон I. ДАМАВIК-1 Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы. - Хто вы? Што вам трэба? - ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры. - Я - Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, - мужчына зайшоў у дом. - Распранайся. Жанчына скiнула чырвоны з белымi ружамi халат i засталася ў чорнай шаўковай бялiзне. - Усё здымаць? - спытала яна ў вастраносых ботаў. - Усё, - прагучала з-пад цёмнага капелюша. Гаспадыня скiнула бялiзну. - Павярнiся да мяне спiнаю i нахiлiся. Жанчына паслухмяна, сама не ведаючы чаму, выконвала загады Дамавiка. Яна павярнулася да яго спiнаю i нахiлiлася. Ён не здымаў нават пальчатак, калi рабiў тое, што людзi звычайна называюць актам. Акрамя халоднага страху жанчына не адчула нiчога. Калi маладая жанчына ў чырвоным з белымi ружамi халаце палiла тонкую цыгарэту, яна была ўпэўненая, што Дамавiк - плён яе фантазii. II. КАДРАВIК Жанчына прайшла доўгiм калiдорам i спынiлася каля дзвярэй з шыльдаю "Аддзел кадраў". Пастукала. "Калi ласка", - пачулася з-за абабiтых дэрмацiнам дзвярэй. Зайшла. За сталом сядзеў худы чалавек у "тройцы" i пры гальштуку - Кадравiк. - Ёсць пытаннi? - ён паправiў вузел на гальштуку. - Я па аб'яве, што была ў "Вечаровым Менску". - Дакументы? Жанчына выняла з рыдыкюля пакет i расклала на стале: пашпарт, працоўную кнiжку, стужку фотакартак 3x4 i заяву, напiсаную круглым почыркам. Кадравiк зiрнуў на дакументы, зазначыў, што карткi няякасныя - у жыццi прыгажэй, устаў i апусцiў шторы на акне. Ён запалiў верхняе святло i доўгiм важкiм ключом замкнуў дзверы. Ключ ён паклаў на высокi размаляваны пад мармур сейф. I толькi тады сказаў: - Можна. - Тут? - жанчына агледзела кабiнет. - Так, - Кадравiк паправiў гальштук. - Сорамна... Ён кароткiм ключом адчынiў сейф, дастаў адтуль бутэльку каньяку i чарку. - Выпiце, калi ласка. - А вы? - Служба. Пры выкананнi, скажам так. Жанчына выпiла каньяк. Распраналася яна павольна i акуратна. Кадравiк зазначыў, што бялiзна зусiм новая. Сарамлiвая жанчына схавала бялiзну пад сукенку, павярнулася да Кадравiка i сказала: - Сорамна. - Звыкнеце, - Кадравiк нiколi не гаварыў з жанчынамi на ты, - прайдзiце колькi разоў па кiлiму, я павiнен паглядзець вас, ацанiць, скажам так. Статная жанчына няспешна пайшла па кiлiму. Кадравiк з прыемнасцю глядзеў на яе вабныя формы i сам сабе зазначыў, што не разумее, чаму такая жанчына павiнна працаваць. - Можаце апрануцца, - ён апусцiў вочы. Жанчына бессаромна глядзела на Кадравiка. - Неабавязкова, - сказаў ён. - Але я не супраць, - жанчына падышла да Кадравiка i распусцiла вузел ягонага гальштука. - Вы атрымаеце накiраванне ў лепшую групу. Натуршчыцай жанчына працавала нядоўга, яна выйшла замуж за выкладчыка тэхнiкi жывапiсу, i той забаранiў ёй працаваць наогул. Кадравiк працягвае налiваць сарамлiвым жанчынам каньяк. III. ВАДЗЯНIК Легкавая машына афiцыйнага колеру мiнула мост, праехала праз лес, заехала на тэрыторыю закiнутага кляштара, абмiнула званiцу i цагляныя выгбы разбуранага сабора, спынiлася каля паруйнаванага палаца i пасiгналiла. Праз iмгненне з-за рага з'явiўся хлопец у джутавым строi. Ён адчынiў дзверцы афiцыйнай машыны, з якой выйшлi на някошаную траву дзве маладыя асобы, бландзiнка ды брунетка, а за iмi кiраўнiк. - Знаёмцеся, выгукнуў кiраўнiк i ўзяў хлопца пад локаць, - Вадзянiк: гаспадар закiнутага, забытага Богам i людзьмi кляштара i святой вады. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|