Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 25 апреля, 17:42

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Улыбку не прячешь.
Конечно, довольна,
Тому, кто не любит,
сделала больно,
Тепло на душе,
и на сердце приятно,
Но вот для чего это все,
не понятно.

Расстались давно,
ни к чему пересуды,
Его не вернуть,
все как раньше не будет.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Дзень ранняе восени (на белорусском языке)   ::   Адамчик Вячеслав

Страница: 4 из 5
 
I твар, як i тады, быў мокры, i слёзы, цёпла-салёныя, смачныя, калi ён цалаваў яе ў вочы, закрыўшы свае, i яму было сорамна i добра, што яна любiць яго, i страшна, што нiколi яму, пэўна, не даруе.

Ён маўчаў... А потым недзе адтуль, здалёк, з невыразнага свету, прыйшла на памяць Аксеня - тая хата з нiзкаю столлю, з глiняным токам, з белаю грубкаю, з парудзелым, нiбы туды зацякла вада, люстэркам, з наклеенымi на сцяну жоўтымi выцвiлымi газетамi, каб не браўся мел. I яна, Аксеня, з распушчанымi квола-мяккiмi валасамi на ложку, прыгожая, ласкавая, як малое дзiця, у той вечар. I ён лавiў яе гарачыя вiльготныя вусны...

Яму стала непрыемна, брыдка за тое далёкае; ён да пякучае цемнаты, да болю заплюшчыў вочы i адкрыў - Аксеня прапала: на сцяне коса калыхалася i дрыжала месячнае святло, нiбы па шыбе сцякала вада. За топкаю перагародкаю ў большай палавiне скрыпнула канапа - там нанач паклалi хлопчыка.

- Iдзi глянь, каб не скiнуўся, - сказала яна, жонка, з тою добраю звычайнаю прастатою, нiбы там спала дачка, але рукi яе доўга не расшчаплялiся ў яго за спiною, мусiць, ад радасцi, што маюць над iм такую ўладу. А потым асцярожна i хутка лавiлi яго, калi ён ссунуўся з ложка i стаў, баючыся так нечакана i раптам адысцiся ад гэтых рук.

Хлопчык спаў, прыцiскаючы да шчакi падушку. I яму, пэўна, снiлася вялiкая i добрая мамiна рука. Коўдра спаўзла на падлогу.

"Няўжо сын?" - нешта перавярнулася ў Ходасавых грудзях: ён нiколi не думаў, што так вырастуць недзе таемна i нязнана яго дзецi. Ходасу стала жаласна i невядома чаму шкада сябе.

"Чаго я стаю, трэба ж накрыць яго", - схамянуўся ён i нагнуўся падняць коўдру; яна была мяккая i цёплая, як мох, той белы, нагрэты на сонцы мох... Даўно i далёка адсюль - пад Моладавам. I з памяцi зноў, як з шэрага густога дажджу, невыразна i мякка выплыў далёкi i светлы Аксенiн твар.

Цяпер Ходасу было сумна i дзiўна, што ён пастарэў, а яна будзе ўсё гэтак прыходзiць да яго, свежая, набрынялая хараством i маладосцю.

I раптам яму да шчымлiвага суму закарцела ведаць, якая яна стала цяпер, i няўжо трывожна-адзiнока, пасля раптоўных светлых слоў, успамiнае яго i ўсё яшчэ любiць. Яму, няведама чаму, хацелася гэтага...

Сярэдзiнаю вулiцы грукацела, падскакваючы заднiмi коламi, фурманка. На парожнiм, разведзеным i без драбiнак возе, укленчыўшы, стаяў малады пругкi цыган з худою нямытаю шыяй. Конь бег трушком, у цыгана за спiною туга надзiмалася чырвоная рубашка.

- А як мацi? - спытаў Ходас, калi фурманка завярнула за востры рог плота i грукат колаў пасыпаўся на плошчу. - Можа ў цябе другi бацька ёсць?

- Не-э, - пакруцiў галавою хлопчык, i на каўнер у яго вылезлi доўгiя валасы.

"Трэба было б падстрыгчы", - падумаў Ходас. I ён уявiў, як там перад светлаю нядзеляю, падмёўшы падворак, Аксеня iдзе ў чужую хату, дзе, шыкуючыся да свята, цэлаю вёскаю падстрыгаюцца хлопцы, i просiць, каб давялi да ладу малога, "бо зарос - i вушэй не вiдаць".

- А як вы цяпер жывяце?

- Лепей, - хлопчык цыркнуў вялаю слiнаю на тратуар. - Мама даяркаю стала. Старшыня казаў, што хату паставiць.

I Ходас успомнiў тую хату, купiны зялёнага моху на страсе i слупок, што падпiраў у хаце старую, выкручаную бэльку. I перад хатаю шэрае ў сухiх лiшаях шула - знак, што некалi быў плот, веснiцы i што ў хаце няма гаспадара. У шуле ў глыбокай шчылiне сядзела газета. Газеты сядзелi ва ўсiх веснiцах, iх выпiсвала ўсiм, пэўна, праўленне. Мусiць, у гэтым слупку сядзела i яго пiсьмо - першае i апошняе, на якое нязграбна i, пэўна, мучачыся куды цяжэй, чым на жнiве, злiваючы два словы ў адно, Аксеня адпiсвала, што ўжо звыклася без яго i нашто варушыць старое. Ад пiсьма, быццам ад нежылое хаты, цягнула адзiнотай, холадам. Аксеня маўчала, што знайшлося дзiця, пэўна, адзiнока, цяжка i трывожна радуючыся, што ўдваiх некалi будзе лягчэй.

1<<345


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]