Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Вторник, 19 марта, 07:02

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Цветы цвели-цветы завяли,
все краски осени отдали.
И мотылек цветка,
что меж страниц заложен,
нас свежей красотой
порадовать не может,
но дарит нас воспоминанием
о жарком лете,
о солнце золотом
и о любви расцвете...

03.07.10 - 15:58
Aйрин

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Горны гатэль (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 7
 


Мул спынiўся каля сцежкi, што вiлася, як змяя, дзiўна i фантастычна выкручваючыся ўздоўж стромага схiлу гары, i апускалася аж да падножжа, да маленькага, амаль нябачнага мястэчка. Жанчыны саскочылi ў снег.

Падышлi абодва старэйшыя мужчыны.

- Ну, - сказаў Хаўзэр-бацька, - трымайцеся, сябры, да пабачэння ў наступным годзе.

Хары кiўнуў:

- Да наступнага года.

Яны пацалавалiся. Пасля падставiла шчочку панi Хаўзэр, а за ёй - дзяўчына.

Калi чарга развiтацца дайшла да Ульрыха, ён шапнуў на вуха Луiзе: "Не забывайце тых, хто застаецца наверсе". Яна адказала: "Не забуду", але так цiха, што ён хутчэй здагадаўся, чым пачуў.

- Ну, да пабачэння, - паўтарыў Жан Хаўзэр. - Бывайце здаровыя.

I, мiнуўшы жанчын, ён пачаў спускацца.

Хутка ўсе трое знiклi за першым паваротам.

Абодва праваднiкi накiравалiся ў бок гатэля Шварэнбах.

Яны iшлi павольна, плячо ў плячо, i маўчалi. Усё скончана, яны застануцца адны, сам-насам, на чатыры цi пяць месяцаў.

Пасля Гаспар Хары пачаў апавядаць пра леташняе зiмаванне. Ён быў тады разам з Мiшэлем Канолем, якi цяпер быў ужо занадта стары, каб заставацца тут на зiму, бо цi мала што можа здарыцца падчас гэткай доўгай адзiноты. Яны, зрэшты, не сумавалi. Галоўнае - добра пачаць з самага першага дня, тады ўсё пойдзе добра, знойдзецца i занятак, i гульнi.

Ульрых слухаў яго, апусцiўшы вочы, i заставаўся ў думках разам з тымi, хто цяпер спускаўся да мястэчка па серпантынах перавалу.

Хутка яны ўбачылi гатэль - маленькую чорную кропку на фоне бясконцай снежнай роўнядзi.

Калi яны расчынiлi дзверы, Сэм, вялiкi кудлаты сабака, пачаў скакаць вакол iх.

- Ну, сынку, - сказаў стары Гаспар, - жанчын у нас болей няма, трэба гатаваць вячэру самiм. Ану, абяры бульбы.

I абодва, седзячы на драўляных услончыках, елi хлеб, мачаючы яго ў булён.

Наступная ранiца здалася Ульрыху доўгаю. Стары Хары курыў i пляваў у камiн, а маладзён глядзеў праз акно на гару, што сляпуча ззяла пад сонцам насупраць дома.

Па абедзе ён выйшаў з дому i, паўтараючы шлях, пройдзены днём раней, спрабаваў шукаць сляды капытоў мула, што вёз жанчын. Дайшоўшы да перавалу Жэмi, ён лёг на жывот каля краю прорвы i стаў глядзець на Лёэш.

У мястэчку, што ляжала нiбы ў калодзежы сярод скалаў, снегу яшчэ не было. Снег абступiў яго з усiх бакоў, але сасновыя лясы надзейна баранiлi мястэчка i ваколiцы ад белай навалы. Нiзенькiя дамы былi падобныя да каменьчыкаў, раскiданых па лузе.

Луiза Хаўзэр цяпер была недзе там, у адным з гэтых шэрых будынкаў. У якiм? Ульрых быў занадта далёка, каб дэталёва разгледзець дамы. Як бы ён хацеў спусцiцца, пакуль было яшчэ не позна!

Але сонца знiкла за вялiзнай вяршыняй Вiльдструбэля, i хлопец вярнуўся. Дзядзька Хары курыў, як i ранiцай. Заўважыўшы, што кампаньён вярнуўся, Хары прапанаваў яму згуляць у карты, i яны селi за стол.

Гулялi яны доўга, пасля, павячэраўшы, паклалiся спаць.

Наступныя днi, сонечныя, халодныя i бясснежныя, былi падобныя да першага. Стары Гаспар бавiў вечары, сочачы за арламi i iншымi рэдкiмi птушкамi, што наважвалiся залятаць на ледзяныя вяршынi, а Ульрых штодня прыходзiў да перавала, каб паглядзець на мястэчка. Пасля яны гулялi ў карты, у косцi, у дамiно, выйгравалi i прайгравалi адзiн аднаму розныя дробныя рэчы, каб цiкавей было гуляць.

Аднойчы ранiцай Хары, якi прачнуўся першы, абудзiў кампаньёна. Пышнае, глыбокае, лёгкае, рухомае воблака белага шуму бязгучна падала на iх, вакол iх, хаваючы iх пад тоўстай i цяжкай пярынаю. Так цягнулася чатыры днi i чатыры ночы. Трэба было вызваляць з-пад снегу дзверы i вокны, пракопваць калiдор i высякаць прыступкi, каб выбрацца з гэтай ледзяной турмы, бо за дванаццаць гадзiн марозу снег зрабiўся цвярдзейшы за гранiт.

I яны сталi жыць, як вязнi, не наважваючыся асаблiва вылазiць са свайго жытла. Яны падзялiлi мiж сабою ўсе абавязкi i старанна iх выконвалi.

123>>7


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]