Гуси (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ иду сосновыми лесами, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Павабны астравок вось-вось перад iмi. З сярэдзiны рэчкi ён выглядае яшчэ прыемней, яшчэ павабней.
I сiла, незвычайная сiла з'явiлася ў смелых гусей. Як спружыны, ходзяць чырвоныя iх лапы, як вастрагруды човен, рэжа iх цела ваду. А востраў так горне, так прыцягае iх жаданнi! I нiчога не гавораць мiж сабою гусi, адно ў iх iмкненне - даплысцi да вострава. Але далёка-далёка яшчэ гэты востраў. Плывуць гусi, упiраюцца лапамi ў ваду. - Глядзiце! Цi не здаецца вам, гусi, што востраў нiбы стаў далей ад нас? спытала адна гусь. - Маўчы! - сказаў гусак, што вёў усю чараду. - Без змагання i няўдач нiчога не даецца на свеце. Трывога i сумненне закралiся ў гусiныя сэрцы, i пачулi гусi, што сiлы бракуе iм i што не ўперад плывуць яны, а назад. Загергаталi гусi прарэзлiвымi галасамi. - Няма ў нас сiлы адолець раку. - Глядзiце, глядзiце! Востраў усё далей ад нас. З сярэдзiны рэчкi падалiся гусi на бераг, каля берага яны шукаюць дарог. А там падхапiлi iх вiры. I не могуць гусi даплысцi, дасягнуць жаданай мэты i на бераг не могуць узысцi. Думалi гусi, што справа iх прапала. Але змаганне загартавала iх сiлы. Акрэплi iх крыллi, i лёгкiм стала iх цела. Махнулi крыллямi гусi, срэбраныя пырскi над рэчкай узвiлiся, i паляцелi смелыя гусi на той жаданы, на той недасяжны востраў. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|