Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 25 апреля, 08:59

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я знаю, ты живёшь на облаках,
Служанки-музы шьют тебе наряды,
Хозяин ветра носит на руках
И фея звёзд всегда с тобою рядом.

Летит по небу чёрная стрела
Моей судьбы печально и надменно...
Я знаю, ты ещё не умерла!
И знаю, ты умрёшь с моей изменой.... >>

30.08.10 - 01:29
Ли Шин Го

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Клубок гадзюк (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 3 из 85
 
Я апынуўся далёка за колам тваiх iнтарэсаў, заняткаў, клопатаў i стаў табе чужы. Ты пачала пазбягаць мяне, i не таму, што чагосьцi баялася, а таму, што табе было сумна са мной. Ты добра адчувала, адкуль дзьме вецер, i наперад ведала пра кожную маю спробу зблiзiцца з табой. А калi ўсё ж я заставаў цябе знянацку, ты знаходзiла якiя-небудзь лёгкiя адгаворкi, цалавала мяне ў шчаку i хуценька знiкала...

Цi варта мне баяцца, што ты парвеш гэтае пiсьмо, як толькi прачытаеш першыя радкi? Хутчэй за ўсё - не. Вось ужо некалькi месяцаў, як я здзiўляю, iнтрыгую цябе. Хоць ты амаль i не глядзiш у мой бок, ты не магла не заўважыць некаторых перамен у маiм настроi. I на гэты раз я ўпэўнены, што ты ад мяне нiкуды не ўцячэш. Я хачу, каб ты, твая дачка, твой сын, твой зяць, твае ўнукi даведалiся нарэшце, якi быў гэты чалавек, што быў вам мужам, бацькам, цесцем, дзедам... Гэты пажылы стомлены адвакат, якога трэба было берагчы i апякаць, бо кашалёк быў у яго руках... Гэты чалавек, якi адзiнока пакутаваў на другой планеце. На якой планеце? Табе нiколi i ў галаву не прыйшло зазiрнуць туды. Супакойся: гэта не надмагiльнае слова ў гонар маёй асобы i не абвiнаваўчая прамова супраць вас. Галоўнай якасцю маёй натуры, якая да глыбiнi душы ўразiла б любую жанчыну (акрамя цябе, безумоўна), з'яўляецца мая жорсткая, бязлiтасная яснасць думкi i слова.

Ашукваць самога сябе, што дапамагае жыць большасцi людзей, я так за ўвесь свой век i не навучыўся. А калi мне здаралася рабiць нейкае паскудства, то я першы разумеў сутнасць свайго ўчынку.

Быў вымушаны зрабiць перапынак - чакаў, пакуль прынясуць лямпу i зачыняць аканiцы. Доўга глядзеў у акно i любаваўся прыгожымi танамi чарапiцы на страсе вiннага склада, - адны яркiя, нiбы кветкi, а другiя пералiваюцца, як галубiная шыйка. Дзесьцi ў шатах пiрамiдальнай таполi спяваў дрозд. Яго прыемную бесклапотную песню перабiў грукат пустой бочкi, якую кацiлi па двары. Мне, вiдаць, пашанцавала, што я магу чакаць сваёй смерцi ў гэтым дарагiм майму сэрцу куточку, дзе ўсё засталося такiм, як i ў маленстве. (Праўда, скрып кола водачарпалкi, якое некалi круцiла аслiца, цяпер змянiўся аднастайным тахканнем маторчыка. Ды яшчэ не дае жыцця гэты паштовы самалёт, што кожны надвячорак пралятае над домам i адно брудзiць нябесны блакiт.) Не кожнаму дадзена штодня бачыць проста перад сабой, у рэальным жыццi, той свет свайго мiнулага, якi да большасцi з нас прыходзiць толькi тады, калi ў нас хапае мужнасцi, часу, цярпення аддацца далёкiм успамiнам. Я прыкладаю руку да грудзей i прыслухоўваюся да частых няроўных удараў сэрца. Гляджу на шафу з люстэркам: там у куточку - шпрыц, ампулы амiлнiтрыту, таблеткi, словам, усё, што трэба, калi пачнецца прыступ. Толькi вось цi пачуюць мяне, калi спатрэбiцца дапамога. Усе супакойваюць мяне i гавораць, што ў мяне толькi нешта падобнае на грудную жабу. А я лiчу, што робiцца гэта хутчэй дзеля таго, каб самiм спаць спакайней. Асцярожна раблю ўдых. Адчуванне непрыемнае - нiбы нехта паклаў мне на левае плячо руку i сцiскае яго, нiбы хоча сказаць: "Я тут, не забывайся". Што ж, мушу прызнаць: смерць ставiцца да мяне, бадай, прыхiльна i не робiць сакрэту, што хутка паклiча мяне за сабой. Вось ужо шмат гадоў яна ходзiць зусiм побач. Я чую яе крокi, адчуваю яе дыханне. Яна цярплiва чакае. Праўда, i я сам з ёю памяркоўны i паслухмяна раблю ўсё, чаго яна вымагае. Як i належыць хвораму старому, я дажываю свой век у халаце, сяджу ў мяккiм глыбокiм крэсле з падушкамi, дзе калiсьцi чакала свайго смяротнага часу i мая мама. Як i тады, увесь столiк застаўлены лякарствамi. Я кепска паголены. Ад мяне дрэнна пахне. Я стаў рабом нейкiх дзiвацкiх прывычак. Але не глядзiце на гэта: калi прыступ праходзiць, я зноў ажываю i магу пастаяць за сябе. Я зноў бываю ў майго паверанага Буру, якi ўжо быў гатоў спiсаць мяне з гэтай грэшнай зямлi.

1234>>85


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]