Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 28 марта, 11:02

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Сначала оплеуха
Потом ладошкой в ухо
В глаз кулаком
По носу лбом
В ребро ногой
Тумак рукой
Команду поняла «атака»
Моя любимая собака.

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 3 из 78
 
Але Бацька Воўк добра ведаў, што ўваход у пячору занадта вузкi для тыгра. Нават там, дзе Шэр-Хан стаяў зараз, ён не мог варухнуць нi плячом, нi лапай. Яму было цесна, як чалавеку, якi надумаўся б распачаць бойку ў бочцы.

- Ваўкi - вольны народ, - сказаў Бацька Воўк. - Яны слухаюцца толькi Важака Чарады, а не нейкага паласатага людаеда. Чалавечае дзiцяня наша. Захочам, дык заб'ём яго i самi.

- "Захочам, захочам"! Што мне да таго? Клянуся буйвалам, якога я забiў, доўга мне яшчэ стаяць, уткнуўшыся носам у ваша сабачае логава, i чакаць таго, што мне належыць па праву? Гэта гавару я, Шэр-Хан!

Рык тыгра запоўнiў пячору грамавымi раскатамi. Мацi Ваўчыха скiнула з сябе ваўчанят, скокнула ўперад, i яе вочы, падобныя ў цемры на два зялёныя месячыкi, сустрэлiся з палаючымi вачамi Шэр-Хана.

- А адказваю я, Ракша (Дэман): чалавечае дзiцяня маё, Лангры, i застанецца ў мяне! Яго нiхто не заб'е. Яно будзе жыць i хадзiць на паляванне разам з Чарадой i бегаць разам з Чарадой! Сцеражыся, паляўнiчы на голых дзiцянят, рыбаед, забойца жаб, - прыйдзе час, яно паганяецца за табою! А цяпер выбiрайся вон, а то, клянуся аленем, якога я забiла (я не ем падлы), ты пойдзеш на той свет кульгавым на ўсе чатыры лапы, смаленая пачвара джунгляў! Вон адсюль!

Бацька Воўк здзiўлена глядзеў на яе. Ён паспеў забыцца пра той час, калi адваёўваў Мацi Ваўчыху ў адкрытым баi з пяццю ваўкамi, пра той час, калi яна бегала разам з Чарадой i нездарма мела мянушку "Дэман". Шэр-Хан не пабаяўся б Бацькi Ваўка, але з Мацi Ваўчыхай ён не асмельваўся схапiцца: ён вёдаў, што перавага на яе баку i што яна будзе бiцца не на жыццё, а на смерць. Парыкваючы, ён падаўся назад i, адчуўшы сябе на волi, зароў:

- На сваiм двары кожны сабака брэша! Паглядзiм, што скажа Чарада наконт прыёмыша з чалавечага племенi! Дзiцяня маё, i рана цi позна я яго з'ем, о вы, даўгахвостыя зладзеi!

Мацi Ваўчыха, цяжка дыхаючы, кiнулася на зямлю каля сваiх ваўчанят, а Бацька Воўк сказаў ёй сурова:

- На гэты раз Шэр-Хан кажа праўду: дзiцяня трэба паказаць Чарадзе. Ты ўсё-такi хочаш пакiнуць яго сабе, Мацi?

- Пакiнуць сабе? - цяжка паводзячы бакамi, сказала Ваўчыха. - Яно прыйшло да нас зусiм голае, уночы, адно, i ўсё ж яно не баялася! Зiрнi, яно ўжо адпiхнула адно з маiх ваўчанят! Гэты кульгавы мяснiк забiў бы яго i ўцёк на Вайнгангу, а людзi ў адплату разбурылi б наша логава. Пакiнуць яго? Так, я яго пакiну. Ляжы цiха, жабянятка! О Маўглi - бо Жабяняткам Маўглi я назаву цябе, прыйдзе час, калi ты пачнеш паляваць на Шэр-Хана, як ён паляваў на цябе.

- Але што скажа наша Чарада? - спытаў Бацька Воўк.

Закон Джунгляў гаворыць вельмi ясна, што кожны воўк, пасля таго як завядзе сям'ю, можа пакiнуць сваю Чараду. Але як толькi яго ваўчаняты падрастуць i стануць на ногi, ён павiнен прывесцi iх на Раду Чарады, якая збiраецца звычайна раз у месяц, у час поўнi, i паказаць усiм астатнiм ваўкам. Пасля гэтага ваўчаняты могуць бегаць, дзе iм захочацца, i пакуль яны не забiлi свайго першага аленя, няма апраўдання таму з дарослых ваўкоў, якi заб'е ваўчаня. Кара за гэта - смерць, калi толькi зловяць забойцу. Падумай з хвiлiну, i ты сам зразумееш, што так i павiнна быць.

Бацька Воўк пачакаў, пакуль яго ваўчаняты падраслi i пачалi бегаць, i ў адну з тых начэй, калi збiралася Чарада, павёў усiх ваўчанят, Маўглi i Мацi Ваўчыху на Скалу Рады. Гэта была вяршыня ўзгорка, усыпаная вялiкiмi валунамi, за якiмi магла схавацца цэлая сотня ваўкоў. Акела, вялiкi шэры воўк-адзiнец, абраны важаком усёй Чарады за сiлу i спрыт, ляжаў на скале, выцягнуўшыся на ўвесь рост. Пад скалой сядзела сорак з лiшнiм ваўкоў усiх узростаў i сама рознай масцi - ад сiвых, як барсукi, ветэранаў, што распраўлялiся адзiн на адзiн з буйвалам, да маладых чорных трацякоў, якiя ў думках лiчылi, што iм гэта таксама пад сiлу. Воўк-адзiнец ужо каля года быў iхнiм важаком.

1234>>78


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]