Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 34 из 34 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕКогда ледяная рука снегов 05.07.10 - 09:44 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Немец падняў адну руку, а другая трымала торбу. Здавалася, што ён хоча аддаць прывiтальны салют. Уладзiмер Ярмалiцкi хапiў з рук Эдуарда Новака зброю, шпаркiм рухам ускiнуў яе i стрэлiў. Немец упаў тварам у асмалкi i не паварушыўся. Варшаўскi нешчаслiвец пабег на ўсе сiлы i доўга вiдзён быў, пакуль не згiнуў дзесьцi за ўзгорыстым гарбом дарогi.
Гануся, Ярмалiцкi, Новак i Сямага шпарка пайшлi з гэтага месца, поўныя расчаравання, смутку i маўклiвасцi. Як дайшлi яны да Асiпавiцкiх лясоў, як асталiся там назусiм у партызанах, як Сямага знайшоў там свайго швагра i сястру Веру - гэта асталося ў iх душах навек. На Ганусiным твары з'явiлася новая рыса. Мiкалаю Сямагу яна нейкiм чынам нагадвала бляск вачэй нябожчыцы Надзеi ў момант iх першага спаткання ўвосень тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевятага года. 1944 Каментары Друкуецца па аўтографе. Завершаны 12 студзеня 1944 года. Упершыню публiкаваўся ў Зборы твораў у 8-i тамах (1972-1975). У дадзеным выданнi ўзнаўляюцца купюры, зробленыя цэнзурай па кан'юнктурных прычынах (у 6-м томе Збору твораў яны пазначаны шматкроп'ем). |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|