Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 25 апреля, 09:56

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я знаю, ты живёшь на облаках,
Служанки-музы шьют тебе наряды,
Хозяин ветра носит на руках
И фея звёзд всегда с тобою рядом.

Летит по небу чёрная стрела
Моей судьбы печально и надменно...
Я знаю, ты ещё не умерла!
И знаю, ты умрёшь с моей изменой.... >>

30.08.10 - 01:29
Ли Шин Го

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Мошчы (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 1 из 3
 
---------------------------------------------

Де Мопассан Ги

Мошчы (на белорусском языке)



Гi дэ Мапасан

Мошчы

Навела

Пераклаў Сяргей Мурашка

Пану абату Луi д'Энмару. У.Суасон.

"Дарагi абат.

Шлюбу з тваёй пляменнiцай не будзе, i прычынай гэтаму - бязглузды выпадак, благi жарт, якi я амаль мiжволi састроiў з сваёй нявесты.

Даўнi мой сябра, з клопатам звяртаюся да цябе, бо толькi ты можаш мне дарадзiць. Буду ўдзячны табе да смерцi.

Ты ведаеш Жыльберту, прынамсi, лiчыш, што ведаеш яе, але хiба можна да канца зведаць жанчын? Усе iх меркаваннi, погляды, думкi - скрозь нечаканасць. Яны то адкрытыя i роўныя, то звiлiстыя i стромыя; iх разважанняў нельга ўцямiць, iх логiка кульгае, а рашучасць, быццам непахiсная, раптам знiкае без дай прычыны.

Не мне табе казаць, што твая пляменнiца задужа набожная, бо гадавалася цi то ў чорных, цi то ў белых манашак з Нансi.

Пра гэта ты ведаеш лепей за мяне. Але, бясспрэчна, ты не ведаеш, што кожнай драбязой яна можа захапляцца так, як сваёй верай у Бога. Думкi яе скачуць, як падхоплены ветрам лiст; жаноцкасцi, цi дзявоцкасцi, у ёй больш, чым у iншых, яна то смяецца, то плача, то сумуе, то скача i наадварот; яна i прыгожая ... сам ведаеш якая, i прывабная невыказна ... але гэтага ты ўжо не зразумееш.

Мы заручылiся. Я кахаў яе i кахаю цяпер. I яна, здаецца, любiла мяне.

Аднаго вечара я атрымаў дэпешу, якая выклiкала мяне ў Кёльн на кансультацыю i, можа, на складаную адказную аперацыю. Трэба было ехаць на другi дзень, i я пабег развiтацца з Жыльбертай, а таксама сказаць, чаму змагу быць на абедзе ў яе бацькоў не ў сераду, а толькi ў пятнiцу. О! Сцеражыся пятнiц, ведай, яны - чорныя!

Калi я загаварыў пра ад'езд, сляза скацiлася ў яе па шчацэ, але, пачуўшы, што я неўзабаве вярнуся, дзяўчына запляскала ў ладкi i крыкнула: "Ай добра! Вы мне нешта прывезяце, драбязу, маленечкi гасцiнец, але няхай ён будзе дарагi мне. Вы павiнны здагадацца, што мне больш за ўсё спадабаецца, згода? Паглядзiм, што думае ваша галава".

Яна крыху падумала i дадала: "Забараняю аддаваць за яго больш як дваццаць франкаў. Мне галоўнае шчырасць, пане, выдумка, а не цана. - Яна зноў памаўчала i цiха, не падымаючы на мяне вачэй, сказала: - Калi вам гэта не будзе тратаю грошай i калi выдумка будзе цiкавая, вельмi цiкавая, я вас... я вас пацалую".

На другi дзень я паехаў у Кёльн. Няшчасны выпадак кiнуў у адчай цэлую сям'ю. Ампутацыя была тэрмiновая. Мне далi пакой i амаль не выпускалi з яго; вакол хадзiлi заплаканыя людзi, ад якiх мне рабiлася млосна; я прааперыраваў небараку, i ён ледзь не аддаў Богу душу на маiх руках; дзве ночы я не пакiдаў яго, а калi блiснула надзея на ратунак, загадаў, каб завезлi мяне на вакзал.

Але я памылiўся - да цягнiка заставалася цэлая гадзiна. Я блукаў па вулiцах i думкамi быў яшчэ побач з хворым, калi напаткаў нейкага чалавека.

Я не ведаю нямецкай, ён не гаварыў па-французску; нарэшце я здагадаўся, што ён прапануе мне рэлiквii. Успамiн пра Жыльберту працяў маё сэрца; я ведаў яе ўтрапёную веру. Падарунак знойдзены. Я збочыў за мужчынам у краму, дзе прадавалiся святынi, i купiў "кафалашак пасфанка адзiнаццацi тысяч нявiннiц".

Так званыя мошчы мясцiлiся ў чароўнай скрыначцы з старога срэбра, i гэта вызначыла мой выбар.

Я паклаў гасцiнец у кiшэню i сеў у вагон.

Дома я зноў захацеў зiрнуць на свой набытак. Палез у кiшэню... Скрыначка расчыненая, косткi няма! Дарма я корпаўся i выварочваў кiшэнi, маленькая, з паўшпiлькi, костачка прапала.

Ты ведаеш, дарагi абат, маю невялiкую веру ў Бога; i велiч твайго сэрца, i наша сяброўства даюць табе права дараваць мне гэта i не пераконваць мяне. "Жыццё пакажа", - сказаў ты; але я нiколi не даваў веры святыням набожных гандляроў, i ты падзяляеш маю недаверлiвасць.

123


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]