На беразе (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 7 из 7 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕРимма Казакова 05.09.10 - 09:08 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Хацелася яму самому не стаяць каля свае будкi цiха i спакойна, а рабiць якое-небудзь дзела, якое магло б быць вiдавочным i карысным для ўсiх. I, як Юрась, пакiнуўшы гаварыць з iм, пайшоў к возу збiрацца ў дарогу, Амелька, ахоплепы вялiкiм наплывам думак, глядзеў, як варушылiся на беразе людзi, пакрыквалi на коней i збiралiся згiнуць з гэтага берага, каб нiколi не паказацца пры такiх самых варунках на iм. "Усё на свеце бяжыць i не варочаецца, - мiгнула ў Амелькi новая думка, - не траць дарэмна i хвiлiны жыцця, бо не вернеш яго". Пасля таго як бераг зрабiўся пустым, Амелька стаяў i слухаў, як патроху, неўзаметку сцiхалi недзе каля лесу зыкi вайсковага абозу. I тады, у звязку з усiм перадуманым, з'явiлася ў яго новая, iм самiм не зразумелая думка, нават не думка, а пачуццё. "Трэба глыбей убiраць у сябе жыццё, бо жыць слаўна..." Ён пайшоў у бок свайго парома i моцна, зычна дыхнуўшы, сказаў, не думаючы аб сваiх словах: - Эх, ты!.. Каля самага парома ён азiрнуўся кругом i бачыў, як чуць-чуць рабiлася святлей на ўсходзе. Чутно было, як у Хартонаўцы галасiлi пеўнi. Вакол больш не было нiякiх зыкаў; густая i чорная вада цякла цiха i спакойна. [1942] Каментары Друкуецца па газеце "Савецкая Беларусь", 1924, 31 студзеня, 1 i 2 лютага, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|