На чужым грунце (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ не прощу тебе пустоты одиночества 30.06.10 - 05:30 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Прыйшлi да ручайка травы-пасланцы, бухнулi ў ногi яму - няшчасце навучыць гнуць голавы. "Так i так, - кажуць, навучы, што рабiць, дай ты нам раду".
Слухаў мудры ручаёк гэту просьбу травы. - Заўтра скажу, а цяпер дайце мне падумаць, распытаць таго-сяго. - От што, мiлыя, - сказаў назаўтра ручаёк, - сонейка ўгневалася на вас. Найдзеце мiж вамi самага няшчаснага, i няхай ён раскажа сонейку сваё цяжкае жыццё-нядолю; тады яно зжалiцца над вамi i прыкажа ветру нагнаць хмары. - Хто ж тут самы нешчаслiвы? Кожнаму здавалася, што ён i ёсць самы няшчасны. Прылятаюць матылькi i кажуць: - Аржаное Калiва - самае няшчаснае. I вецер пацвердзiў, што гэта праўда. Пасылае луг паслоў да Аржанога Калiва, кланяюцца жыту паслы, просяць заступiцца за ўсiх. А жыта звесiлася коласам i маўчала: цяжкая доля, знявага аднялi ад яго дар слова. I сонца яшчэ гарачэй стала прыпякаць лугавыя травы. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|