Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 18 апреля, 00:53

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Мы сидели у костра!
Дождик моросил.
Дождик кончился. УРА!
Начинаем пир!

Взяли в руки инструменты,
Нашу песню вспомнили.
Для девчонок наших нежных
Мы её исполнили.

Взял Серёга бас-гитару,
Дрюня шестиструнку,
Дали Вове барабан,
Ну а Жене дудку.

Песня спета. Просьба: «Бис!».... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Над прасторами зямли (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 3
 


I мiж iмi завялася гарачая спрэчка, i ў ёй быў заглушан голас зямлi.

У той час, калi мiж хмаркамi вялася такая паважная дыскусiя на ўзнёслую фiласофскую тэму аб прызначэннi i розных маральных абавязках, на зямлi таксама была гутарка, але зусiм iншага характару.

- Якi гарачы будзе сёння дзень! Глядзiце, як борзда высыхае раса, гаворыць зялёны бульбянiк.

- Горача, горача, - адзываецца вусаты ячмень, - яшчэ толькi ранiца, а як ужо прыпякае сонца. На маiх вусах даўно павысыхалi мае бясцэнныя дыяменты. Ах, як хочацца пiць!

- Пiць, пiць! - жаласна пранёсся ледзь-ледзь чутны шум па нiвах i па траве.

- Глядзiце, сябры, цi гэта толькi мне здаецца, - зашумеў авёс, - там нiбы хмары збiраюцца... Ах, як шкода, што я малы i мой кругазор нязначны! Зiрнiце вы, зрабiце ласку, васпане дубе, вам ляпей вiдаць: цi не вiдаць, цi не збiраецца толькi дождж?

- Эх, сынку, - уздыхае дуб, - штодзень збiраюцца хмары, а дажджу ўсё няма i няма.

- Без сэрца яны, без лiтасцi, пустыя халодныя плямы на небе. Апошнюю расу нашу пабралi, - скардзiцца грэчка.

- Ох, мацi зямля, - зашушукалi краскi на межах, - дарма называюць цябе сырою. Мы сохнем без вiльгацi, мы гарым на сонцы. Хоць бы дачакацца халадку начнога.

- Дзеткi, мае дзеткi! - гаворыць зямля. - Я разарвала грудзi сабе, патрэскалася, аддаючы апошнюю вiльгаць, каб гэтаю вiльгаццю жывiць вас i напаiць хмары, каб спорным дажджом вярнулi нам яны мае слёзы, любыя раслiнкi! I болей зрабiць не магла я нiчога.

Густая смуга-сiнеча - як смутак пасохлай зямлi, акiнула далi, знямелыя ад жары.

У гэты ж час там, угары, спрэчка мiж хмаркамi не спынялася. Але, як i заўсёды, у спрэчках нiхто нiкога не пераканаў i тут, нягледзячы на самыя мудрыя аргументы. I такiх аргументаў было не мала.

- Вы адарвалiся ад зямлi, вы забылiся цi не хочаце памятаць таго, што гэтая зямля, над якою плывяце вы, выпеставала i выкармiла вас, а сама засталася спустошанаю. Яна чакае ад вас дапамогi, i калi вы не спусцiцеся нанiз дажджом, то яе раслiны папрападаюць, - гаварыла хмарка знiзу.

- Не заўсёды можна лiчыцца з жаданнямi другога, - адказваюць хмаркi з гары. - Дзецi часамi захочуць пагуляць з брытваю, да цi можна даваць iм брытву? Наш прыход на зямлю ў часе такой спякоты можа прычынiць ёй толькi шкоду, бо мы не можам паручыцца за сябе, каб не распражыцца страшным градам i бураю. Мы вернемся на зямлю цiхiм, дробным дожджыкам у спакойную восень. Ты, сястрыца, не пакрыўдзься за слова: ты стаiш нiзка. У цябе няма такога шырокага далягляду, якi ёсць у нас. Ты - цёмная i страшная хмара. У цябе многа дзiкай сiлы, ты прынясеш навальнiцу i громы, ты наробiш многа шкоды i бяды на зямлi. Цi акупiцца гэтае няшчасце карысцю ад тваiх навальных улiўных дажджоў? Не будзь упартаю i плывi разам з намi, бо дарога наша адна. Паглядзi, падымiся вышай, якiя светлыя прасторы чакаюць нас. Спяшайся, бо чуецца наблiжэнне свежых ветравых хваль.

Здрыганулася паветра, i зрушылiся высокiя светлыя хмаркi. Адлегласць мiж iмi i цёмнаю хмараю з кожнаю хвiлiнаю рабiлася большай i большай.

- Бывай! - гукнулi яны з далёкай высачынi сваёй цёмнай задумлёнай таварышцы.

Як белыя лебедзi, паплылi яны ў бяскрайняй прасторы, ператвараючыся ў самыя вычварныя, дзiвосныя постацi, i знiклi з вачэй.

Яшчэ больш пацямнела нiзкая хмара, нерухома застыўшы на адзiн момант. Зрушылася, заварушылася. Як шапка-волат, спускаецца нiжай, выпускаючы па краях кудлатыя касмыкi, апранаючы ценем зямлю.

- Хмара находзiць! - узрушана-радасна зашумелi кусты.

- Ш! ш! - зашастала асака. - Маўчыце, не спалохайце мiлую, слаўную хмару.

I знямелая цiш агарнула зямлю.

- Гром, гром! Вы чуеце гром? - прытоеным, сцiшаным голасам загаманiлi аўсяныя кiстачкi.

- А што гэта гудзе дзесь далёка, ды гэтак жа густа? - запытала трава.

- Гэта дождж, гэта дождж гудзе! - радасна залепятала лiсце на дубе.

123


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]