Ноч пры дарозе (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 10 из 10 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕПо-моему сказали спьяну, 29.08.10 - 11:25 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
- Возьмем у яго больш саломы, - кiўнуў галавою ў бок рыжага малодшы, усцелем воз i так павязём. А самi як-небудзь. Да ранiцы заедзем у горад, а там зразу ў больнiцу паложым. На тварах iх таксама свяцiўся нi то нейкi страх, нi то нейкая непрыемнасць, але i нешта другое было ў рысах iх твараў. Можна было, прыгледзеўшыся, угадаць iх настроi. Чалавек павiнен перамагчы ўсё, што толькi ёсць на свеце; нават i тое, што палажыла свой страшны адбiтак у вочы кабеты. I яны спакойна збiралiся ў дарогу. - Браточкi ж мае, - загаварыў раптоўна рыжы, скочыўшы з лаўкi, - гэта ж вы яе з сабою заберацё. Я хоць пабягу вароты вам адчыню, а то адна фортка, лiха ёй, як нi круцi, усё роўна зачыняецца назад, i ў поўначы можна калясом учапiць. I ён у звярыным захапленнi, без нiякай свядомасцi, забегаў па хаце, блытаючыся ў словах, няведама дзеля чаго расказаў, як у яго летась рабiлi вароты i адну фортку кепска зрабiлi, потым перавярнуў сваю гаворку на тое, што гэтай восенню ў яго падохла многа гусей. Не замячаючы ўсмешак на тварах слухачоў, ён пабег скоранька памагаць Мiкiтку запрагаць конi. Паадчыняў ён усе хлявы, шукаючы Мiкiткавых хамутоў, i нiяк не мог супакоiцца. Як праз туман бачыў ён, як тыя двое вынеслi жанчыну, палажылi на воз i сталi ўкрываць кажухамi. Ён радасна бегаў вакол воза i ўсё стараўся памагаць, але толькi замiнаў усiм... Мiкiтка порстка ўскочыў у перадок воза, дзе ўжо, цесна прытулiўшыся адзiн к аднаму, сядзелi яго спадарожнiкi, i пагнаў конi. За варотамi ён моцна свiснуў; конi ва ўвесь дух рванулi па сухой дарозе. Рыжы не зачынiў нават варот, а пайшоў зразу ў хату. I ўсё хадзiў там з кутка ў куток, не ведаючы, што яму рабiць ад дзiкае радасцi, якая раптоўна захапiла яго. Ён ужо не думаў аб тым, што з адчыненых хлявоў павыходзiлi на двор яго конi, каровы i авечкi, што могуць яны пацягнуцца куды-небудзь у поле i прапасцi там. Яму было не да гэтага. Спявалi пеўнi ў вёсцы, скрыпеў ужо недзе калодзеж, а ён усё хадзiў па хаце, без нiякiх думак, увесь ахоплепы наплывам радасных пачуццяў. I ўвесь астатак ночы было ў яго такое ўзбуджэнне. Даўгiя асеннiя ночы. Пiльшчыкi ўжо дзесяць вёрст адышлiся ад вёскi, а толькi яшчэ свiтаць пачало. Збоку дарогi, каля кустоў ядлоўцу сталi яны супачыць i агледзецца пасля свайго нервовага ўзбуджэння. Новы дзень нараджаўся светлым i вясёлым. Ужо трапяталiся светлыя колеры на ўсходняй старане неба; кусты аддавалi сухiм, халодным пахам, палi, пустыя i вялiкiя, поўны былi дрымотнай асенняй цiшы. На дарозе застукалi калёсы. Пiльшчыкi азiрнулiся. Прытулiўшыся адзiн к другому, траслiся ў цесным перадку "павятовыя начлежнiкi" рыжага - высокi чорны камунiст i нiзкi, чырвоны ад холаду, камсамолец. Укрытая кажухамi, ляжала на возе хворая жанчына. На самым перадзе на каленях стаяў Мiкiтка i з усiх сiл гнаў конi. Пiльшчыкi пастаранiлiся; яны саўсiм зышлi ў бок ад дарогi. Мiкiтка махнуў пугаю, свiснуў на конi, хiтра i весела падмiргнуў у бок пiльшчыкаў, нясмела пазiраўшых на дарогу. 1924 Каментары Друкуецца па газеце "Савецкая Беларусь", 1924, 24, 25, 27-30 траўня, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|