Новая зямля (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 3 из 84 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕНе жди, в моих глазах печали нет. 30.06.10 - 05:35 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Пад рукою
Таўклiся дзецi, замiналi Або смяялiся, спявалi. Услон заняў сваё ўжо места, На iм стаяла дзежка цеста, I апалонiк то i дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела I кiдаў цеста ў скавародкi. Давала пiск яно кароткi, Льючыся з шумам на патэльнi, I ў жар стаўлялася пякельны; I там з яго ўжо ўвачавiдкi Пяклiся гладзенькiя плiткi Блiнцоў, спаднiзу наздраватых, Угору пышна, пухла ўзнятых, I ўжо адтуль рукою маткi На ўслон шпурлялiся аладкi, А дзецi iх даўно сачылi I на ляту блiнцы лавiлi, Заядла мазалi iх здорам. Стаяў асобна ў мiсцы скорам Сяго-таго для верашчакi. Хоць невялiкiя прысмакi Цыбуля, перчык, лiст бабкоў Ды сальца некалькi брускоў, Мука i квас - i ўся прыправа, Але ўсё ж снеданне цiкава; А для дзяцей найбольша свята Абы наесцiся багата. I звон аб прыпек скавародны, Так блiзкi сэрцу, так iм родны, У нейкiм радасным настрою Спяваў iм песняю святою I лашчыў сэрцы iх i вушы I поўнiў радасцю iм душы, Такi прыемны, мiлагучны, У той прыемнасцi выключны, Ён разлiваўся па ўсiм целе I ўмомант iх знiмаў з пасцелi. Недарма ж дзядзька iх, бывала, Каб пабудзiць каго з iх жвава Пагнаць каровак ранiчкою, У прыпек бiў скаварадою. Цяпер, здаволiўшысь ядою, Дзяцiнай цешылiсь гульнёю. Хто бегаў з кiем каля хаты Ганяў курэй. Як парасяты, Ў пяску капалiся сястрычкi. Алесь хадзiў каля крынiчкi, Што з лесу тут жа выцякала I дужкай хату агiбала, Хадзiў, свiстаў пад голас птушак, Збiраў ён ягадкi ў гарнушак. Ўсе парасходзiлiся з хаты, I кожны дзелам быў заняты: Мiхал у лес пайшоў ранютка Рабiць звычайныя абходы; Антось спаць доўга не меў моды, А як надарыцца мiнутка Часiны вольнай цi святы дзень, Ну хоць адзiн разок на тыдзень Хадзiў на Нёман цi на тонi Рыбак быў дзядзька наш Антонi, Як i работнiк, адмысловы; А Ўладзiк пасвiў дзесь каровы, Травiў чужыя сенажацi; А дома з дзецьмi была мацi. Яе жаночая работа I гэта вечная турбота То каля печы, то на полi, Сказаць, не зводзiцца нiколi. Адно прыпынiш - там другое, Глядзiш, як бачыш, набяжыць, I ручак некалi злажыць Жыццё жаночае такое! Так i цяпер: печ зачынiла, Работу ў хаце прыпынiла Iдзi ў гарод ты па бацвiнне: Другi раз есцi просяць свiннi. А гэты Юзiк-шалянiца, Малы яшчэ, зусiм дурнiца, Так пад нагамi i таўчэцца Або, як хвост той, валачэцца I ад работы адрывае I толькi сэрца ад'ядае. Ўжо сонца ўгору падхадзiла, На лiсцях роску асушыла; У небе хмарачкi дзянныя Плылi, як гускi маладыя, Чародкай белай над лугамi, Над свежым лесам i палямi. А гэты ветрык дураслiвы Траве зялёнай чэша грывы, Ў садку жартуе з верабiнай, Як голец-хлопец той з дзяўчынай, I валасы зялёным стрэхам У лесе гойдае са смехам. А круглаверхiя асiны Разносяць нейкiя навiны I так гутораць, так смяюцца, Што аж iх лiсцiкi трасуцца, Вiдаць, такая iх урода. Прыйшла i мацi з агарода. - Алесь, сынок... iдуць кароўкi! Бяжы хутчэй, рассунь засоўкi, Каб не штаўхалiся дарма... Ну, я лепш збегаю сама! Куды ты, Юзiк, безгаловы? З-за рэчкi цiснуцца каровы. Iдзе паперадзе Красуля, За ёю Лысая, Рагуля, Ды дзве пярэзiмкi-цялушкi Iдуць у згодзе, як дзве дружкi; А збоку чмыша бык Мiкiта, Хвастом матаючы сярдзiта. А аваднi, як рой пчалiны, Сляпiцай лезуць да скацiны, Гудуць драпежна, тнуць балюча, Бы крапiва тая пякуча, Дыхнуць каровам не даюць. Каровы злосныя бягуць, Адна другую б'юць рагамi I толькi тухкаюць нагамi; I сам пастух бяжыць, гукае I гэту заедзь праклiнае; Няма за поганню парадку, Сярдуе сам i злуе статка, Барзджэй, як можа, ў хлеў пражэцца I горш у веснiцах таўчэцца. Каля хлява рух-суматоха: - Куды ты, чортава Панчоха?! Крычыць Уладзя, свiшча пужка ("Панчоха" - Лысае мянушка). |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|