Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 29 марта, 08:29

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ФРОНТОВАЯ ЛЮБОВЬ

Вот так и было всё, когда-то,
(Для фронтовой поры - пустяк!)
Любила Мать моя солдата
И был солдат в любви мастак.

Он приглашал её на танец
И танцевал фокстроты с ней,
И смастерил меня на память
О фронтовой любви своей.

Солдатский век на фронте - скорый:
Шальная мина, штык, свинец...... >>

31.07.10 - 10:56
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Пампушка (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 20
 
Руанцы, пазатойваныя ў сваiх кутках, былi ў тым стане гранiчнай разгубленасцi, якi звычайна спавадоўваюць страшныя стыхiйныя бедствы, знiшчальныя землятрусы, процi якiх бездапаможная ўся мудрасць i ўся моц чалавека. Нас заўсёды апаноўвае жах, калi звыклы парадак скасаваны, калi раптам перастаеш пачуваць сябе ў бяспецы, калi ўсё, што ахоўвалася законамi людзей цi законамi прыроды, апынаецца ва ўладзе нейкай няўцямнай i лютай сiлы. Землетрасенне, якое цэламу паселiшчу нясе пагiбель пад руiнамi жылля, рачная паводка, якая нясе целы ўтопленых сялян разам з трупамi валоў i сарванымi кроквамi дахаў, цi пераможная армiя, якая забiвае ўсiх, хто абараняецца, бярэ астатнiх у палон, рабуе пад iмем Мяча i пад грукат гарматаў узносiць хвалу свайму богу, - усё гэта жахлiвыя бiчы чалавецтва, якiя касуюць нашу веру ў адвечную справядлiвасць, у нябесную ахову i розум чалавека.

Але ў кожныя дзверы ўжо стукалiся, а потым знiкалi ў дамах невялiчкiя атрады. Услед за нашэсцем усталёўвалася акупацыя. У пераможаных узнiк новы абавязак - выказваць гасцiннасць да пераможцаў.

Прамiнуў пэўны час, першы прыступ перапалоху суняўся, i зноў усталяваўся спакой. Шмат у якiх сем'ях прускi афiцэр сталаваўся разам з гаспадарамi. Часам гэта быў прыстойна выхаваны чалавек, i ён з ветлiвасцi шкадаваў Францыю, казаў, што яму моташна ўдзельнiчаць у гэтай вайне. Яму былi ўдзячныя за такiя пачуццi; дый у любы момант магло спатрэбiцца яго заступнiцтва. Дагаджаючы яму, можа, удасца зменшыць пастой на некалькi чалавек. Дый навошта крыўдзiць таго, ад каго цалкам залежыш? Гэта была б ужо нават не адвага, а безразважнасць. - А руанцы цяпер i не блюзнераць безразважнасцю, як у часы гераiчнага змагання, якою яны праславiлiся, абараняючы свой горад. - I, нарэшце, кожны даваў неабвержаны доказ, падказаны французскай абыходлiвасцю: у сябе дома цалкам дапушчальна быць ветлiвым з iншаземным салдатам, абы толькi на людзях не выяўляць свайго панiбрацтва з iм. На вулiцы яго пераставалi пазнаваць, але затое дома з iм ахвотна вялi размовы, i з кожным вечарам немец усё даўжэй грэўся каля сямейнага агнiшча.

Дый сам горад спакваля набываў звычайны выгляд. Французы яшчэ не рызыкавалi выходзiць з дому, затое прускiя салдаты кiшма кiшэлi на вулiцах. Зрэшты, афiцэры блакiтных гусараў, якiя з выклiкам цягалi па бруку свае доўгiя прылады смерцi, бадай, пагарджалi простымi гараджанамi не нашмат болей, чым афiцэры французскiх егераў, што пiлi ў тых самых кавярнях год таму назад.

I ўсё-такi ў горадзе адчувалася нешта няўлоўнае i непрывычнае, панавала нейкая чужая, задушлiвая атмасфера, цяжкi нязносны пах - пах нашэсця. Ён стаяў у жыллi i ў грамадскiх мясцiнах, надаваў своеасаблiвы прысмак ежы, выклiкаў такое ўражанне, быццам падарожнiчаеш па нейкай вельмi адлеглай краiне, сярод дзiкiх i небяспечных плямёнаў.

Пераможцы вымагалi грошай, процьму грошай. Жыхары плацiлi i плацiлi; зрэшты, яны былi багатыя. Але чым нармандскi гандляр заможнейшы, тым ён мацней пакутуе ад сама маленькай страты, ад пераходу найдробязнай крыхi свайго багацця ў чужыя рукi.

Мiж тым за дзве-тры мiлi ад горада ўнiз па цячэннi, паблiзу Круасэ, Дзьепдаля цi Б'есара, воднiкi i рыбакi неаднойчы выцягвалi з рачных глыбiняў разбухлыя трупы нямецкiх салдатаў, зарэзаных цi забiтых ударам башмака, з раструшчанай каменем галавой цi проста сапхнутых у ваду з моста. Рачны глей хаваў гэтыя ахвяры таемнай помсты, жорсткай i справядлiвай, гэтыя подзвiгi невядомых герояў, маўклiвыя начныя напады, куды небяспечнейшыя, чым бiтвы сярод белага дня, i без рэха славы.

Нянавiсць да Чужынца адвеку ўзбройвае жменьку Бясстрашных, гатовых памерцi за Iдэю.

123>>20


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]