Пасаг (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕСкажи, как прекрасны твои небеса, 01.07.10 - 09:51 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Яна пераняла Бараля, калi той iшоў у мiнiстэрства. Як i Лебруман, ён трымаў пад пахай напакаваны партфель.
Яна выскачыла з фiякра i гукнула: - Анры! Ён здзiўлена спынiўся. - Жана?.. тут?.. зусiм адна?.. Што вы тут робiце, адкуль вы ўзялiся? З вачамi, поўнымi слёз, яна пралепятала: - Я толькi што згубiла мужа. - Згубiлi? Дзе? - На омнiбусе. - На омнiбусе?.. Божа! З плачам яна расказала яму пра здарэнне. Ён задумлiва выслухаў яе i спытаўся: - Ранiцай ён быў зусiм нармальны? - Зусiм. - Добра. Цi шмат грошай у яго было? - Шмат. У яго быў мой пасаг. - Ваш пасаг?.. Увесь пасаг? - Увесь... каб адразу заплацiць за кантору. - Ну дык, дарагая стрыечнiца, шукайце вашага мужа на дарозе ў Бельгiю. Яна яшчэ не разумела. - Вы кажаце... майго мужа? - прашаптала яна. - Я кажу, што ён хапнуў ваш пасаг... i шукай-гукай. Ёй не хапала паветра, яна шапнула: - Значыць... значыць... ён прайдзiсвет! I, ледзь не самлеўшы ад хвалявання, яна ўпала на грудзi стрыечнiку i загаласiла. Каля iх пачалi спыняцца. Ён цiхенька падштурхнуў яе да сваiх дзвярэй i, трымаючы за талiю, падняўся з ёй па лесвiцы, а калi здзiўленая пакаёўка адчынiла дзверы, загадаў: - Сафi, збегайце ў рэстаран, вазьмiце снеданне на дваiх. Сёння я не iду ў мiнiстэрства. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|