Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 24 апреля, 22:44

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Весеннее...
Наступила весна, на зеленой траве одуванчики
Желтым глазом моргают и, солнцу улыбку даря.
Им в ответ направляет нам солнышко зайчики
На лужок, на сады, на моря, на поля.

Воздух щедро цветеньем деревьев наполнен:
Абрикосы пьянящей, душистой черемухи.
Воздух сладкий пыльцой переполнен.... >>

22.05.10 - 21:56
Ольга Цвето

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Пляцельшчыца крэслаы (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 3 из 4
 
Яна даведалася пра гэта з асцярожных роспытаў. Тады яна ўсялякiмi хiтрыкамi стала дамагацца, каб бацькi перамянiлi свой маршрут i прыязджалi сюды ў той час, як пачыналiся школьныя вакацыi. Каб спраўдзiць задуманае, спатрэбiўся цэлы год. I атрымалася так, што яны не бачылiся ажно два гады запар; калi ж сустрэлiся, яна ледзьве пазнала яго, гэтак ён перамянiўся, вырас, пахарашэў, паважнеў у мундзiрчыку з залатымi гузiкамi. А ён прыкiнуўся, быццам не бачыць яе, i ганарыста прайшоў мiма.

Яна праплакала два днi; з гэтага часу пакутам яе не было канца.

Яна прыязджала сюды штогод, iшла ў яго навiдавоку, не асмельваючыся павiтацца, а ён i вокам не вёў у яе бок. Яна кахала яго да самазабыцця. Мне яна сказала:

- У мяне гэта быў адзiны мужчына на свеце, пане доктар, iншых проста не iснавала.

Бацькi яе памерлi. Яна прадаўжала рабiць тое, што рабiлi пры жыццi яны пляла i рамантавала крэслы, толькi замест аднаго сабакi завяла страшных двух, дражнiцца з якiмi не асмельваўся нiхто.

Неяк пры вяртаннi ў наш пасёлак, да якога навек прыкiпела яе сэрца, яна ўбачыла маладую жанчыну, якая выйшла з аптэкi подручкi з яе каханым Шукэ. Гэта была яго жонка. Ён ажанiўся.

У той вечар яна кiнулася ў ставок на плошчы перад ратушай. Нейкi запознены гулец выцягнуў яе з вады i прынёс у аптэку. Шукэ-сын, у халаце, выйшаў агледзець небараку i, нiбыта зусiм не пазнаў яе, раздзеў, расцёр, потым груба сказаў:

- Вы проста вар'ятка! Нельга ж быць такою бязмозглаю!

Гэтага аказалася даволi, каб яна ажыла: ён, ён загаварыў з ёю!.. Успамiн пра гэта яшчэ доўга поўнiў яе шчасцем.

Ён адмовiўся ўзяць плату за свае паслугi, хоць яна i вельмi настойвала, упрошвала яго.

Вось так прамiнула ўсё яе жыццё. Яна пляла крэслы i думала пра Шукэ. Раз на год яна бачыла яго ў акне аптэкi. Калi ёй трэба былi якiя-небудзь лекi, яна звычайна купляла iх толькi ў Шукэ. Гэта давала ёй магчымасць пабачыць яго зблiзку, перакiнуцца хоць некалькiмi словамi i зноў даваць яму грошы.

Я казаў ужо, гэтай вясною яна памерла. Расказаўшы ўсю сваю сумную гiсторыю, яна папрасiла мяне перадаць таму, каго так аддана кахала, усе свае надбаныя за жыццё зберажэннi, бо, як сама прызналася, яна працавала толькi дзеля яго, дзеля яго адзiнага, часам нават галадала, каб адкласцi хоць капейчыну, з надзеяй, што i ён згадае яе хоць разочак, хай сабе тады ўжо, як яе не стане.

I яна аддала мне дзве тысячы трыста дваццаць сем франкаў. Дваццаць сем франкаў я адлiчыў кюрэ на пахаванне, а рэшту, пасля таго як яна выпусцiла апошнi ўздых, забраў з сабою.

На наступны дзень я пайшоў да Шукэ. Гаспадары сама даснедвалi адно насупраць аднаго, абое бухматыя i расчырванелыя, раздабрэлыя на аптэкарскiм хлебе, напышлiвыя i самазадаволеныя.

Мяне запрасiлi да стала, прапанавалi чарку кiрша; я не адмовiўся; упэўнены, што ўзрушу iх да слёз, я ўсхвалявана пачаў свой расказ.

Як толькi да Шукэ дайшло, што яго кахала нейкая бадзяжка, пляцельшчыца крэслаў, мурзатая жабрачка, яго аж тузанула ад абурэння, быццам яна абабрала яго, загубiла яго рэпутацыю, пазбавiла павагi прыстойных людзей i яго ўласнай самапавагi, выкрала нешта такое, што было яму даражэйшае за само жыццё.

А ў яго жонкi нават мову адняло ад гневу, i яна толькi выдыхала:

- Ах ты, галадранка! Ах ты, галадранка! Ах ты, галадранка!..

Шукэ ўсхапiўся на ногi, забегаў вакол стала; феска яго спаўзла на адно вуха.

- Гэта ж падумаць толькi, доктар!.. - загугнiў ён. - Во напасць на чалавека!.. Што ж рабiць, што ж рабiць? Ах, калi б я ведаў гэта, пакуль яна была жывая, - у жандармерыю заявiў бы, хай бы яе арыштавалi ды ў турму ўпяклi! I сядзела б яна ўжо там да скону, ручаюся вам!

Я быў ашаломлены вынiкам майго пасрэднiцтва. Я не ведаў, што казаць, што рабiць. Аднак я мусiў давесцi справу да канца, i я сказаў:

- Нябожчыца папрасiла мяне перадаць вам яе зберажэннi: дзве тысячы трыста франкаў.

1234


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]