Пошуки будучыни (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 91 из 91 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕВ ПАМЯТЬ О ТЕБЕ 29.06.10 - 12:55 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
- Дык ты немец? Выйдзi з хаты! Чуеш? Iдзi! - Чалавек узяў з лавы вiнтоўку i грукнуў прыкладам у зямлю. Шрэдэр саскочыў з лавы i пайшоў у дзверы.
- У сад iдзi! - закрычаў чалавек. - Унь туды! Шрэдэр увайшоў у сад, дзе густа стаялi голыя дрэвы, i зямля была зацярушапа мерзлым лiсцем. - Стой!.. - сказаў чалавек. Шрэдэр стаў i штосьцi шпарка пачаў гаварыць, перамешваючы нямецкiя словы з расейскiмi. Чалавек не слухаў, прыцэлiўся i стрэлiў. Шрэдэр упаў i сканаў, лежачы, праз хвiлiн паўтары. Кастусь Лукашэвiч убачыў на дрэве падмерзлую бэру сярод чорнага лiсця. Падумаў, на яе гледзячы, зазiрнуў у пуньку, узяў з саломы два яблыкi i ўвайшоў у хату. - На, Лiзачка, еш антонаўкi, - сказаў ён, падыходзячы да хворай дзяўчынкi. 1943-1944 Каментары Друкуецца па аўтографе. На вокладцы - назва рамана i малюнак, якi належыць пяру К.Чорнага: два дрэвы на першым плане i трэцяе ўдалечынi. На першым лiсце рукапiсу намалявана высокае дрэва i будынак, у якiм можна ўгадаць гумно з шырокiмi варотамi, каля сцяны знаходзiцца фрагмент агароджы. На другiм лiсце слупком выпiсаны iмёны i прозвiшчы галоўных персанажаў рамана. У канцы аўтографа пазначана: "Канец. Кузьма Чорны. 7 гадзiн вечара, 18-га верасня 1943 г. Масква. Гасцiнiца "Якорь". 2 лiпеня 1944 года Чорны запiсаў у сваiм "Дзённiку", што, ачуняўшы пасля цяжкай хваробы, якая суправаджалася амаль поўнай слепатой, ён перапiсваў рукапiс рамана: "А яшчэ шэсць месяцаў таму, калi пачынаў перапiсваць "Пошукi будучынi", мне была пакута выпiсваць роўна загаловак i першы радок". Упершыню раман публiкаваўся ў часопiсе "Полымя", 1950, № 11-12, дзе быў падвергнуты прыкметнай рэдактарскай апрацоўцы. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|