Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 28 марта, 20:11

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Очень жаль в жизни встречи напрасные,
Очень жаль море пролитых слёз.
Очень жаль, что встречаются люди опасные...
...Ну конечно, это я не всерьёз.
Ах, как жаль, что жила я бесцельно -
И мечтала на перекос...
Ах, как жаль, что горизонт запредельный...
..Ну конечно, это я не всерьёз.... >>

23.08.10 - 19:32
Юлия.

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Рэквием для бензапилы (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир

Страница: 2 из 10
 
Не, яны не дзiчылiся нас i не былi нецывiлiзавана праставатымi. Наадварот, у нашым дзiцячым свеце "гусi" рэзка вылучалiся нахабствам, вынаходлiвасцю i жорсткасцю.

Я не хачу сказаць, што мы самi нагадвалi да агiднага прыстойных мамчыных сынкоў. Аднак нашыя свавольствы, помсты i падрахункi мелi, так бы мовiць, адбiтак тутэйшасцi, адбывалiся з гэтага боку нейкай заўсёды даволi адчувальнай мяжы, "гусi" ж не былi яе часовымi парушальнiкамi, а з самага пачатку дзейнiчалi з другога боку.

Помсцячы за парэзаны кухонным нажом i па кавалках выкiнуты ў фортку футбольны мяч, мы маглi праз замочную шчылiну перапампаваць вялiкiм шпрыцом у кватэру пенсiянеру Акiмавiчу з першага паверха вядро вады, але нiкому з нас нiколi не заманулася, уладкаваўшыся на даху нашага пяцiпавярховiка, налiваць ваду ў здзьмутыя паветраныя шарыкi i скiдаць iх на выпадковых прахожых, ад чаго чалавек са слабымi нервамi мог памерцi на месцы з перапуду. Схаваўшыся ў глогу на праспекце Карла Маркса, мы таксама падкiдвалi на ходнiк стары гаманец на лёсцы або зношаную дамскую сумачку, аднак нам не прыходзiла ў голаў, як Вiцю Байцову з нашага класа, зняць штаны i, перапрашаю, проста ў тую сумачку накласцi. I мы не мелi нiякага сантыменту да выкладчыка працы, якi за ўрок здольны быў ледзь не кожнаму надаваць сваёй важкай рукою па карку, аднак даўгi цвiк увагнаў спадыспаду ў настаўнiкава крэсла не хтосьцi з нашых, а "гусь" Iгар Гарачоў, якi ўжо ў восьмым класе трапiў у скурвендыспансер з дыягназам ганарэя. Мы, як i "гусi", любiлi пагойсаць па падвалах, толькi ўжо няма патрэбы тлумачыць, хто вынайшаў арыгiнальны спосаб адключэння падвальных лiхтарняў, дзеля чаго, як высветлiлася, дастаткова было наюндзiць у адкручаныя матавыя плафоны, а потым асцярожна закруцiць iх назад i пстрыкнуць уключальнiкам.

Ужо ў першым класе "гусi" ўвялi звычай, iдучы на летнiя вакацыi, знадворку бiць аб школьныя сцены чарнiлiцы-каламаркi. Гэта яны прывязвалi катам да хвастоў бляшанкi з каменнем i мазалi бедакам у прычынным месцы шкiпiнарам. Я не выключаю аберацыi памяцi, але мне здаецца, што гэта яны з дапамогаю тоўчанага шкла звялi ў "жывым кутку" старую жаўлу Тарцiлу, што, як сцвярджаў настаўнiк бiялогii, нарадзiлася яшчэ да вайны.

Трэба аддаць "гусям" належнае - хоць з iмi i так лiчылi за лепшае не варагаваць, яны, як быццам знаходзячыся на варожым беразе, нязменна трымалiся разам i былi гатовыя iмгненна кiнуцца адзiн аднаму на падмогу. Апрача ўжо згаданых Iгара Гарачова i спецыялiста па дамскiх сумачках Вiцi Байцова ў гэтую "гусiную" чараду ўваходзiў Валерка Акаркоў на мянушку Окарак.

Валерка быў на год старэйшы ад сябрукоў i ўз'яднаўся з iмi ў нашым 5-м "А" класе, засеўшы з чатырма двойкамi на другi год. Ён прынёс з сабой яшчэ адну мянушку невядомага паходжання - Дагестанец. Магчыма, яна мела сувязь з Валеркавай смуглявасцю i ягонымi цыганскiмi вачыма. Першая мянушка лiчылася больш фамiльярнай i прызначалася для ўнутранага карыстання сярод "гусей", астатнiя ж, каб пазбегнуць непрыемнасцяў, мусiлi называць Валерку Дагестанцам. (Цяпер я вазьму рэванш, мянуючы яго выключна Окаркам.)

Окарак адразу заняў у тройцы "гусей" месца верхавода. Тут прычынiлiся i ягоная гiтара, i блатныя песенькi, i тое, што ён застаўся на другi год ужо зацятым курцом. Дадам, што гэта быў самы прыгожы хлопчык у класе i, калi ў нас пачалiся вечарынкi, якiя тады звалiся "блакiтнымi агеньчыкамi", дзяўчынкi станавiлiся ў чаргу, каб запрасiць Окарка на "белы" танец, тым больш, ён не таптаўся па нагах, а добра танцаваў нават вальс, што так i застаўся для мяне недасяжнаю вяршыняй.

Хлапчукi пабойвалiся Окарка i старалiся ў блiзкiя стасункi з iм не ўваходзiць. Што да мяне, дык я люта ненавiдзеў яго яшчэ з тых вакацыяў, як пасля трэцяга класа ўпершыню трапiў у пiянерскi летнiк.

123>>10


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]