Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Вторник, 23 апреля, 11:20

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Сердце есть одно такое в мире,
Бьется сильно и за нас болеет.
И не знает дел других отныне,
И об этом точно не жалеет.

Это не потерянные годы,
Эти годы счастье приносили.
Вырастила нас и воспитала
Наша замечательная мама.... >>

20.05.10 - 12:59
Светаслава

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Рэквием для бензапилы (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир

Страница: 4 из 10
 
Атрымаць вызваленне ў тыя часы было гэтаксама проста, як купiць у летамцы порцыю малочнага марозiва за дзевяць капеек: адны нарадзiлiся ў сем'ях вайскоўцаў; другiя - у прыгарадных вёсках, ды чамусьцi ў дакументах пiсалiся расейцамi; трэцiя лiчылiся беларусамi, але, на думку бацькоў, так моцна стамлялiся на iншых уроках, што на беларускую мову ўжо не мелi нiякае змогi. У нашым класе з трыццацi вучняў мову вывучалi ўсяго восем чалавек i сярод iх - Юрка Весялоў, якi доўга не мог асвоiць "ў" i старанна вымаўляў "кавнер" i "наставнiк".

За прысутнасць на ўроках мовы Окарак i кампанiя пагардлiва ахрысцiлi Юрку "колхозником". Гэта была не адзiная прычына нялюбасцi. Калi "гусi" падбiралi ключы да аптэкi i дзялiлi на траiх 56 рублёў, Весялоў чытаў Конан Дойла i Праспера Мерымэ. Мiж iншым, ён, Юрка, як i я, меў да Окарка даўнi рахунак, i мне здаецца, што тады, у летнiку, пад ледзяной вадою са шлангаў першы закрычаў "фашысты!" менавiта ён.

Я не скажу, што мы з iм сябравалi. Адбiўшыся з самага пачатку ад "гусiнае" чарады, Юрка не прыстаў i да нiводнага з нашых хаўрусаў. Вiдаць, ён не надта i рваўся да кагосьцi далучацца, бо атрымаў характар тыповага iндывiдуалiста. Калi, углядаючыся ў мiнулае, я хачу ўбачыць гэтага высокага танклявага падлетка з акуратнай фрызураю-"канадкай" i тонкiмi, быццам сплеценымi з адных жылаў, моцнымi рукамi, на якiх ён з дзiвоснай лёгкасцю падымаўся па канаце пад самую столь спартовае залi, побач з iм нiколi нiкога няма. Да дзевятага класа, пакуль у нас не з'явiлася Ларыса Жылкiна, Юрка i за партаю сядзеў адзiн. I ўсё ж бясконца трымацца ў такiм узросце аднаму проста немагчыма, бо можна ўрэшце з'ехаць з глузду.

Развярэджанае самалюбства не дазваляе мне сказаць, што Юрка Весялоў выбраў мяне. Назавем выбар узаемным, хоць факт застаецца фактам: якраз Юрка на перапынку падышоў да мяне i, спакойна гледзячы сваiмi немiргатлiвымi шэрымi вачыма, абсалютна нечакана пацiкавiўся, цi згодны я праверыць смеласць.

Ну што адказваюць на гэткiя прапановы ў чатырнаццаць гадоў?

Так пасля ўрокаў мы з iм апынулiся пад мостам цераз Дзвiну.

Юрка растлумачыў, што раку можна перайсцi не толькi па версе моста, але i знiзу, дзе на выпадак вайны пакiнуты ход мiнёрам.

Вастрыня адчуванняў таго дня жывая ў маiх лейкацытах i эрытрацытах i сёння.

Услед за Юркам я караскаўся па хiсткiх жалезных драбiнах з адламанымi папярэчынамi, працiскаўся праз вузкiя брудныя праходы ў бетоне i пераскокваў небяспечныя прамежкi мiж блокамi, адкуль цягнула вiльготным страхам.

Найбольш вусцiшным адцiнкам экспедыцыi сталiся колькi метраў на падыходзе да трэцяга быка. Падарожнiк мог пераадолець iх толькi па дзвюх перакiнутых памiж блокамi дошках.

Дошкi, хоць i былi досыць шырокiя i тоўстыя, прыкметна прагiналiся. Над якой-небудзь ручаiнай я прайшоў бы па iх з завязанымi вачыма, аднак тут, далёка ўнiзе, дыхаючы холадам, плыла цёмная восеньская Дзвiна, i мая разагрэтая дамешкам цыганскае крывi фантазiя ўмомант намалявала вiры i бохаты з аброслымi ракавiнкамi тапельцамi. Насельнiкаў дзвiнскiх глыбiняў змянiў вобраз канатаходца з раскiнутымi над безданню рукамi. Якраз так, расставiўшы рукi, i рушыў наперад Юрка. Небяспека хавалася яшчэ i ў тым, што дошкi мелi розную таўшчыню i пружынiлi пад нагамi не аднолькава. Я заплюшчыўся i ўбачыў, як Юрка разам з дошкамi ляцiць долу. Мiльганулася думка, што, калi пашанцуе, гэта не смяротна: узiмку, праламаўшы парапет, з моста сарваўся самазвал, але лёд вытрымаў i для кiроўцы ўсё абышлося зрушэннем мазгоў; выпiсаўшыся з бальнiцы, ён напiўся, як рамiзнiк, i буянiў на вулiцы, а мiлiцыянтам крычаў, што ён - савецкi касманаўт, а касманаўтаў не забiраюць.

Калi праз iмгненне я адкрыў вочы, Юрка стаяў на тым баку прадоння. Мяне цягнула апусцiцца на чатыры кропкi i перапаўзцi гэтыя метры на карачках. Няхай у далонi i ў каленi ўвап'ецца тысяча стрэмак - выцягваць iх у параўнаннi з гэтай хвiлiнаю будзе суцэльнаю слодыччу.

Мост падаў у паветраную яму, а мае вантробы iмклiва падымалiся да горла. Тым часам Юрка выняў з кiшэнi ключ, павярнуўся да мяне спiнай i цiхамiрна ўзяўся штосьцi драпаць.

1<<345>>10


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]