Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 25 апреля, 11:40

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не жди, в моих глазах печали нет.
Дорога рассудила нас навеки.
Но где из тьмы рождается рассвет,
Но где из океана льются реки,

Я начинаю одинокий путь
Из устья мира – на закат осенний.
И время вспять уже не повернуть.
Не жди, мой друг, мы будем без сомнений

Брести в пустыне сумрачных веков,
Не видя солнца, радости и веры.... >>

30.06.10 - 05:35
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Вечар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 6 из 6
 


Зноў было цiха i змрочна ў пакоi, зноў чуць вiдна была вулiца, а за ёю шырокi пляц з цёмнымi ўжо абрысамi дрэў. Ужо не грала музыка, i рэдкiя зыкi дзерава недзе за акном не парушалi цiшы. Ужо плыла ноч, ахватвала зямлю чарнатою, звала ў сябе яе. Застылi ў нерухомасцi дрэвы напроцi акна, i здавалася, што там вельмi ж прытульна i добра. Ужо чулiся здалёк з электрычнае станцыi шырокiя зыкi паравiка, ды яшчэ некi стук, дробны i тупы, iмчаўся аднекуль. Але не парушалi гэтыя зыкi цiшы i не мяшалi думкам. А яны плылi ўсё i плылi. Плылi, як шырокая рэчка ў цiхiя днi - бо быў дзень тады без буры ў душы. Плысцi яны будуць так аж да самай гэтай буры, пакуль не давядзецца iм зрабiцца вострымi...

I толькi як пачаў узнiмацца вецер, парушыў ён цiшыню. Плыў ён недзе з далёкiх, неабсяжных далей зямлi i веяў дзiкаю воляй. Пачынаў блытацца за вугламi камянiц. Пры цьмяным свеце лiхтароў вiдно было, як музыканты на бульвары пачалi настаўляць каўняры. I можа гэта ад таго, што ўсё пачало варушыцца, зноў захацелася Вiктару Зенiчу iсцi на вулiцу цi куды-небудзь iначай, абы iсцi. Цягнула да музыкантаў, туды, дзе пабольш людзей i зыкаў.

I зусiм ужо прайшоў цiхi настрой. Была ўжо вясёласць ад можа i несвядомага пачуцця, што вось ты сярод людзей, а вакол цябе iмчыцца жыццё. Што многа будзе чаго бачыцца i чуцца на зямлi, многа будзе дзён пражыта i гэтакiх вечароў, многа будзе зроблена нечага вялiкага, што заўсёды, да канца жыцця, стаiць перад табою, i нiколi не зробiцца так, каб быў яму ўжо абсалютны канец...

Вецер плыве, i музыка грае. Яскрава гараць агнi над горадам. Плывуць з ветрам з поля цiхiя песнi, ходзяць над зямлёй хмары, i iмкнецца жыццё на зямлi. Гавораць людзi, носяць радасць i смутак, смяюцца i плачуць. Б'ецца з пустаты глыбiня, з-пад смутку - радасць.

Жыццё ты маё шырокае без краёў, глыбiня мая бяздонная!..

Вiктар Зенiч уздзеў палiто, наставiў каўнер i выйшаў на вулiцу. Лiхтары слаба разганялi змрок, нёс вецер аднекуль лiсты i шумеў i шумеў. Нехта iшоў па тратуары, кiваючыся ў бакi - можа з пiўной хто да дому дабiраўся. У кватэры Баляслава Гельца было цёмна i цiха. Мусiць, пайшла некуды Антанiна або сядзiць адна, лёгшы галавою на сваё пiянiна. Вокны сталяра свяцiлiся. Чуцён быў ужо бесклапотны рогат сытай сталярыхi, адкiнуўшай на ноч усе свае трагiзмы. Недзе плакалi дзецi, на бульвары нехта смяяўся, iшоў з лапаткаю з магiлак стораж i даў "добры вечар" Вiктару Зенiчу. А пасля некуды памчаўся аўтамабiль, i зноў чуваць сталi радасныя песнi з клуба. I колькi было тут i пустаты, i глыбiнi на гэтым маленькiм кавалку зямлi!

Вiктар Зенiч паволi пайшоў у бок бульвара. Там пад высокiм лiхтаром стаяў высокi капельмайстар i ўсё махаў рукамi, забыўшы ўсё, апрача зыкаў. А зыкi вялiкiя разбягалiся па свеце.

Вiктар Зенiч зайшоў далёка ў забульварныя вулiцы, там ужо чутны былi крыкi паравiкоў, шум нейкiх машын, што мяшаўся з прарэзлiвым ужо свiстам асенняга ветру. Гэтая шырокая сiмфонiя гучала то моцна, то зусiм цiха.

I як ападала яна нiзка, мацней беглi ў свет вялiкiя зыкi. I гаварылi яны аб вялiкасцi, аб радасцi i смутку, аб бязмернай глыбiнi жыцця.

1925

Каментары

Друкуецца па зборнiку "Пачуццi" /Менск, БДВ, 1926/. Упершыню апублiкавана ў часопiсе "Маладняк", 1926, № 10. Датуецца 14-15 кастрычнiка 1925 года.

156


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]