Вершы (на белорусском языке) :: Короткевич Владимир
Страница: 1 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕГода изменят нам походку, 08.08.10 - 05:29 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Короткевич Владимир Вершы (на белорусском языке) Уладзiмiр Караткевiч Вершы * * * Быў. Ёсць. Буду. Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мiльярды двухногiх. За ўсiх, хто ўздымае цяжкiя разоры, Хто ў гарачым пекле металу, За ўсiх, хто змагаецца з небам i морам, За жывых, i за тых, што сканалi. За ўсiх, хто крывёю пiша Ў нязгодзе З рабства подлай дарогай, Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы Паўстане нават на Бога. За ўсiх, хто курчыцца ў полымi вёсак, Хто ратуе краiну ад краху, За ўсiх, хто бясстрашна глядзiць у нябёсы З барыкады, З пушчы I з плахi. Хто са смерцю гаворыць з вока на вока, З яе усмешкаю ветлай, I ўсё ж узводзiць - нясцерпна далёкi Храм наш агульны i светлы. А калi ён горда даззяе ў зенiце Непарушны - ўзнясецца ў неба, Вы з распятага сэрца кроплю вазьмiце. Апошнюю. Болей не трэба. I няхай яна збоку, недзе на ганку, Дагарае й дзяцей не страшыць На гранiце любовi, На гранiце свiтанку, На гранiце велiчы вашай. "На Беларусi Бог жыве" "На Беларусi Бог жыве" Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае раса ў траве I адвечны зор карагод. Тую праўду сцвярджае Упартасць хваль, I продкаў запавет, I мовы залатая сталь, I нашых дум сусвет. Тую праўду сцвярджае Ўсё зноў i зноў Ўсiм лёсам, Няхай спакваля, У хмарах дубоў, У вясёлках агнёў Купальская наша зямля. I няхай давядзе мне Iншая кроў, Што брашу, Як сабачы сын, А няма нiдзе Вярнейшых сяброў I прыгажэйшых жанчын. Гэта край раскрытых душ i дзвярэй, Гэты край Твой дом i сабор... Ў нас дваццаць з лiшнiм тысяч рэк, Адзiнаццаць тысяч азёр. Нам ёсць што пiць, З падмосткаў лiць, Чым палi свае акрапiць, А як давядзе, то ёсць нам дзе I ворага ўтапiць. I тая памяць жыве не ў царкве, А ў кожнай жыве галаве: "На Беларусi Бог жыве..." I хай сабе жыве. А калi ён шле на нас кару i гнеў, Ну што ж, - мы з iм свае: Ў вяршынi самых гонкiх дрэў Маланка з неба б'е. У вяршынi маленькiх i нiцых дрэў Маланка нiколi не б'е. I пра тое кожны пяе салавей Росным кветкам у роднай траве: "На Беларусi Бог жыве", I няхай да веку жыве. * * * Радок бяззбройны i бясспрэчны Слабым - адзiна верны шчыт. I не знiкаць паэтам вечна, У вечнай песнi жывучы. Калi пайду з юдолi гора, Не скончыўшы найлепшы сказ, То божы свет мяне паўторыць, Як паўтараў ужо няраз. Як моры, зоры i азёры, Якiя ў вечнасць забяру. Свет шчодры. Свет мяне паўторыць... Ну, а не свет, дык Беларусь. Мне - досыць... * * * Абяцаюць нам новы раскошны дом, Але тут нам жыць i канаць, Тут пад кожным навекi здабытым бугром Нашы продкi забiтыя спяць. Яны аддалi нам меч i касу, Слова з вуснаў, цяпер нямых... I нам немагчыма пайсцi адсюль I пакiнуць са смерцю iх. * * * Нават сцюжным зiмовым вечарам Або ўвосень, як злiва лье, Як цябе я на вулiцы стрэчу Падгiнаюцца ногi мае. Што казаць пра майскае ранне, Калi ў росах салоўка б'е? Што скажу я табе, каханы?.. Падгiнаюцца ногi мае. Што скажу са сваёй гаротай? Хаты побач, а... кроч не кроч, Будзе тое ж: салоўка, журбота, Цыгарэты агеньчык ля плота I маўчанне ў цёплую ноч. Будзе тое ж: начныя лукi Без свiтання. Салоўка пяе. Пакахай жа, вазьмi на рукi Падгiнаюцца ногi мае. * * * Блякла-сiняе неба i чырвань галiн. Уздыхае ветрык. Спадае лiст. Асцярожна сонца з голых асiн Выпаўзае на цiхi сiнiчы свiст. Ледзь хiстаюцца ў небе галiны бяроз. Лёг спакой на iржышчы. Гумённы дым. Ярам рушыць павольна з дрывамi воз, I сарока няспынна стракоча над iм. У разведку за возам ляцiць яна, Трэба край адшукаць, дзе пякуць блiны, Дзе кайстра, дзе ў ёўнi жыве цеплыня, Дзе заснула сытасць да новай вясны. * * * О любоў мая, Беларусь! Над туманным начным стаўком П |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|