Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Вторник, 23 апреля, 15:21

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не пишите стихов обо мне, умных строк не слагайте,
Рифма с сутью в стихе спор извечный затеют опять.
Голос ветра услышьте, дыхание боли узнайте:
Из осколков воскресший сосуд вы хотите сломать.
Не касайтесь его, он и так с каждой каплей пустеет,
Жизнь, как дым, покидает его, растворяясь фальшивой строкой.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Вязни (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 6
 


Дачка не баялася нiчога на свеце, але старая вечна калацiлася ад страху ды ўсё паўтарала тое самае:

- Дабром гэта не скончыцца, вось пабачыце, дабром гэта не скончыцца.

У той вечар яна, як нiколi, была апанаваная трывогай.

- Ты не ведаеш, калi вернецца бацька? - спыталася яна.

- Ды напэўна не раней адзiнаццацi. Калi ён вячэрае ў каменданта, дык заўсёды вяртаецца позна.

Дачка акурат прыладавала над агнём саган, каб згатаваць вячэру, але раптам замерла, услухоўваючыся ў невыразныя гукi, якiя даляталi да яе праз комiн.

- Нехта iдзе лесам, - прашаптала яна. - Чалавек сем-восем, не меней.

Мацi напалохалася, спынiла калаўрот i пралепятала:

- О Божухна! I бацькi няма дома!

Не паспела яна дагаварыць, як нехта моцна загрукаў у дзверы.

Жанчыны не адазвалiся.

- Атшынiць! - пачуўся гучны гартанны голас.

Па хвiлiне маўчання той самы голас паўтарыў:

- Атшынiць, алпо мой ламаф цвэры!

Бэрцiна паклала ў кiшэню ў спаднiцу пiстолю, што вiсела на вушаку, падышла да дзвярэй, прыклала да iх вуха i спыталася:

- Хто там?

- Мой ёсць атрат, што быф тут пасафчора, - адказалi знадворку.

- Што вам трэба? - зноў запыталася маладзiца.

- Мой саплукаф ф лес, i мой атрат. Атшынiць, алпо мой ламаф цвэры.

Выбару не было; леснiчыха адкiнула завалу, прачынiла цяжкiя дзверы i ў бялёсым ад снегу прыцемку ўбачыла шасцёх чалавек, шасцёх прускiх салдатаў тых самых, якiя прыходзiлi ўжо да iх. Яна цвёрдым голасам папыталася:

- Што гэта вам тут трэба ў такi час?

Унтэр-афiцэр паўтарыў:

- Мой саплюцiф, сусiм саплюцiф, але мой паснаф том. Мой нiтшога не еф ат ранак, i мой атрат тожа.

- Але сёння мы з маткаю адны ў хаце, - заявiла Бэрцiна.

Салдат, якi на выгляд быў прыстойным чалавекам, адказаў:

- Нiтшога. Мой не сропiць кепска, але фы мус накармiць нас. Мы патай ат голят i стома.

Леснiчыха адступiла ўбок.

- Заходзьце, - сказала яна.

Салдаты ўвайшлi ў хату; усе яны былi абсыпаны снегам; iх каскi, здавалася, былi ўкрыты ўзбiтаю смятанаю i нагадвалi безэ; ва ўсiх быў стомлены, знясiлены выгляд.

Маладзiца паказала на драўляныя лавы па абодва бакi вялiкага стала.

- Сядайце, - сказала яна, - зараз я згатую есцi. Вы i напраўду нейкiя выматляныя.

I яна зноў узяла дзверы на завалу.

Потым яна далiла вады ў саган, укiнула туды масла i бульбы, пасля зняла кавалак сала, якое вiсела каля печы, адрэзала палову i паклала ў булён.

Шасцёра дзецюкоў галоднымi вачыма цiкавалi за кожным яе рухам. Свае стрэльбы ды каскi яны паскладвалi ў куток i цяпер чакалi вячэры, слухмяныя, нiбы дзецi за школьнымi партамi.

Мацi зноў стала прасцi, часта спалохана паглядаючы на салдатаў-захопнiкаў. Чулася толькi нягучнае гудзенне калаўрота, патрэскванне агню ды пошапт вады, якая пачынала ўжо закiпаць.

Раптоўна ўсе ажно ўздрыгнулi ад нейкага дзiўнага гуку за дзвярыма, якi нагадваў хрыплае дыханне, гучнае, шумнае дыханне звера.

Унтэр-афiцэр маланкава скочыў да зброi. Леснiчыха ўсмiхнулася i жэстам рукi спынiла яго.

- Гэта ваўкi, - растлумачыла яна. - Яны - як вы: таксама бадзяюцца па лесе i таксама галодныя.

Недаверлiвы немец захацеў на свае вочы ўпэўнiцца, што гэта напраўду ваўкi; ён асцярожна прачынiў дзверы i адразу заўважыў двух вялiкiх шэрых звяроў, якiя iмклiва рынулiся прэч ад леснiчоўкi.

- Нiколi п не паферыф, - прамармытаў прусак i зноў усеўся на сваё месца ў чаканнi, пакуль згатуецца варыва.

Яны паглыналi яго прагна, як мага шырэй разяўлялi раты, каб ухапiць паболей; у лад разяўленым зяпам ажно выпiналiся круглыя вочы, а ў горле ў iх клекаталi гукi, падобныя на бульканне ў вадасцёку.

Жанчыны моўчкi глядзелi на хуткiя рухi шырокiх рыжых барод; здавалася, бульбiны правальваюцца ў гэтых рухомых зараснiках.

Салдатам захацелася пiць, i леснiчыха спусцiлася ў склеп, каб нацадзiць сiдру. Яна прабыла там даволi доўга.

123>>6


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]