Хмарка (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ скучаю безумно... бессилие давит виски... 11.08.10 - 07:31 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Пад вечар, як сонейка схiлiлася блiзка да захаду, Хмарка зайшла ў такi край, якi непадобен быў да тых краёў, адкуль яна выбралася ў дарогу.
Перад ёю пачалiся высокiя горы, вярхi якiх пакрывалi адвечныя снягi. Сонейка пачало хавацца за край зямлi, апошнiя стрэлы яго праменняў ахварбавалi яе ў агнявiсты колер i патухлi. Востры холад пустых i жудасных верхавiн дзiкiх гор моцна сцiснуў Хмарку. Яна скурчылася ўся, зрабiлася маленькай i тонкай, знайшла зацiшак мiж гор i спынiлася, прыхiлiўшыся да старой Скалы. Страшна стала Хмарцы. - Адкуль прыпаўзла, нябога? - спытала Скала Хмарку. Яшчэ большы страх агарнуў яе. - Не ведаю, - боязна адказала яна. - Што робiш, чым займаешся? Хмарка зрабiлася яшчэ меншай i маўчала. - Я люблю паслухаць, што робiцца на свеце, - апраўдвала Скала сваё пытанне. - Што ж ты бачыла, раскажы мне. Хмарка крыху асмелiлася i пачала расказваць, як хораша на зямлi, як усе там шчаслiвы i радасны, як спяваюць мошкi, конiкi, травы, збажына. - Хто сам шчаслiвы, таму здаецца, што i ўсе шчаслiвы, - сказаў Арол на гутарку Хмаркi. - Быў i я ў тых краях, адкуль прыблуталася iмасць. Там, гаворыш, - шчасце? А што ж, па-твойму, няшчасце? Там палi выплакалi апошнiя слёзы, каб даць табе жыццё, шчаслiвая Хмарка! I цяпер там нават расы не бывае. Але не для таго назначалiся слёзы, каб радзiць цябе на свет для бадзяння па чужых краях... - I доўга яшчэ гаманiў Арол, наракаў на Хмарку. Слухала Хмарка нараканнi Арла i прыкра зрабiлася ёй. Прайшла ноч, зачаўся новы дзень, зноў пайшла ў дарогу Хмарка. Цяпер яна ўжо не чула сябе шчаслiвай i вольнай, як наўперад: так глыбока запалi ёй арлiныя словы. Днi iшлi, праходзiлi тыднi, а яна, як заклятая, усё хадзiла па свеце. I дзе толькi не была яна! Якога гора не прыйшлося зажыць ёй у дарозе! Насiлася яна над пустэлямi, перад ёю рассцiлалiся моры, якiя не мелi берагоў. Ганялi яе ветры, iрвалi на кусочкi яе тонкiя валаконцы. I нiдзе на свеце не было ёй супакою. I вярнулася яна зноў у той край, адкуль i выйшла. Пажоўклыя палi, сухiя травы, пагарэлая збажынка гаротна вiталi Хмарку; пацямнела яна, зажурылася, паапускала пасмы i заплакала халоднымi слязьмi над роднымi палямi... Стары Дуб, абмыўшыся дажджом, павесялеў i сказаў да Бусла, з якiм даўно ўжо быў у дружбе: - От навука для тваiх дзяцей. Моцна ж накажы ты iм, дружа, каб не лёталi дарэмна па свеце, не бадзялiся: у сваiм родным кутку работы досыць для кожнага. Бусел маўчаў. Вiдаць, ён iначай пазiраў на гэту з'яву, а можа, i недачуў слоў свайго сябра. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|