Лота (на белорусском языке) :: Линдгрен Астрид
Страница: 21 из 21 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕКогда окинешь взглядом свое прошлое, 19.08.10 - 11:33 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Можа, лепш табе вярнуцца да каляд?
- Я хачу вярнуцца зараз жа, - адказала Лота. Тата ўзяў Лоту i Бэмсi i панёс iх дадому. - Лота вярнулася дадому! - крыкнуў тата, калi яны ўвайшлi ў дом. Мама сядзела перад камiнам у гасцiнай. Яна працягнула рукi да Лоты i ўсмiхнулася: - Сапраўды? Ты сапраўды вярнулася дадому, Лота? Лота кiнулася ў матчыны рукi i заплакала так горка, што слёзы пакацiлiся па яе твары. - Я збiраюся жыць з табой усё жыццё, мама, - усхлiпвала яна. - Гэта цудоўна! - сказала мама. Лота скруцiлася клубочкам у мацi на каленях i доўгi час нiчога не гаварыла. - Мама, зараз у мяне новы свiтэр. Мiсiс Берг дала яго мне. Гэта добра? праз слёзы спытала яна. Мама нiчога не адказала. Яна толькi лагодна глядзела на Лоту. Апусцiўшы вочы, Лота прамармытала: - Я парэзала свой на кавалачкi. Я хачу сказаць, што прашу прабачэння, але так цяжка зрабiць гэта. - А што, калi я таксама папрашу прабачэння? - спытала мама. - Тады мы можам сказаць, што мы абедзве просiм прабачэння, - адказала Лота. Дзяўчынка абняла мацi за шыю i прыцiснулася да яе так моцна, як толькi магла. - Я прашу прабачэння, я прашу прабачэння, я прашу прабачэння, - паўтарала яна. Потым мама ўзяла Лоту i Бэмсi на рукi i аднесла iх у дзiцячы пакой, паклала ва ўтульны ложак з чыстымi прасцiнамi, ружовай коўдрай. Тата падняўся наверх таксама, i яны з мамай пацалавалi Лоту i пажадалi ёй добрай ночы. - Якiя яны добрыя, - сказала Лота Бэмсi, калi яны пайшлi ўнiз. Джонас i Марыя спалi, але Джонас прачнуўся, каб сказаць: - Я так i ведаў, што ты пабаiшся застацца там усю ноч. - Я вырашыла застацца там толькi на дзень, гуляць i весцi сваю гаспадарку, вось так! - сказала Лота. - А калi ты i Марыя паб'еце Бэмсi яшчэ раз, я вам пакажу! - Бiць Бэмсi? Мы нiколi не чапалi твайго свiнячага мядзведзя. - Джонас засмяяўся i заснуў. Лота некаторы час не спала, таму што спявала сваю песеньку: Я прыходжу ў свой маленечкi дамок, Ноч маўчыць, I вельмi-вельмi цёмна, Запалю агеньчык жоўты мой, Завуркоча кот: "Iдзi дамоў!" - Гэта песенька больш не пра мяне. Яна пра iншую Лоту, - сказала Лота Бэмсi, моцна абняла яго i заснула. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|