Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 24 апреля, 18:54

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Золото моих опавших вёсен
Собираю в тихие стихи.
Ветер покружил и снова бросил
Детских грёз сухие лепестки.

Ничего от жизни не осталось
Той, в которой молодость цвела.
То, что куролесила - не жалость,
Жаль, что быстрокрылою была...

10.08.10 - 15:06
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 2 из 19
 


- Назад, чужынец! Хiба ты не ведаеш, што тут лепразорый? Цi, можа, думаеш, што сутана ўберагла мяне ад заразы? Я не нашыў чырвонага сэрца i не нашу ляскоткi*, бо мы тут усе такiя, мы нiколi не выходзiм за крыж i нiхто з тых, што жывуць у далiне, не прыходзiць сюды. Ды ты зiрнi на мой твар. Я пракажоны, як i ўсе, хто жыве на гэтай гары.

* Пракажоны павiнен быў насiць на адзеннi знак у выглядзе чырвонага сэрца i ляскотку, каб загадзя папераджаць здаровых пра сваё наблiжэнне.

- Ведаю, брат мой, - адказаў незнаёмы. - Бог накiраваў мяне да Гары Хворых. Я свядома прыйшоў да пракажоных, i ты першы, каго я сустрэў. Прывiтай мяне пацалункам.

Брат Роз здрыгануўся. Ён прывык чуць толькi сiплыя галасы пракажоных, i гэты вельмi нiзкi i глыбокi голас узрушыў яго, выклiкаў прадчуванне, што ён не можа належаць звычайнаму чалавеку. Незнаёмы развёў для абдымкаў рукi i зноў наблiзiўся да яго. Гэтым разам манах не думаў ухiляцца, i незнаёмы моцна абняў яго i, прыцiснуўшыся сваiм тварам да ягонага, доўга цалаваў яго папсаваныя праказай шчокi.

Тады брат Роз, аслеплены i адурманены цудоўным водарам, якi iшоў ад дыхання незнаёмага, зразумеў, хто гэта такi. Гэтая здагадка раптоўна апякла яго наiўную душу. Як толькi незнаёмы адпусцiў яго, ён, нават не пакланiўшыся, павярнуўся i кiнуўся бегчы да лепразорыя, крычучы на ўсе грудзi:

- Святы, святы! Брат абат! Бог паслаў нам святога!

2

У той час, пры Фiлiпе Валуа*, лепразорый на Гары Хворых ужо даўно не меў нiякiх зносiн з астатнiм светам. Гэта было асобнае каралеўства са сваiм уласным манархам, немачнае каралеўства праказы, якое выклiкала ў людзей страх i нянавiсць. Нiводзiн жыхар далiны не рызыкнуў бы падняцца на тую гару, i калi б якi пракажоны надумаў спусцiцца ў якую-небудзь вёску, то дабром гэта не скончылася б. Крыж каля ўвахода ў лепразорый быў неадольнай перашкодай.

* Фiлiп Валуа - Фiлiп IV, кароль Францыi (1328-1350), пад час яго праўлення пачалася стогадовая вайна з Англiяй (1337-1453).

Толькi калi прыбываў новы хворы, пракажоныя маглi здалёк бачыць здаровых людзей. У такi дзень своеасаблiвая працэсiя на чале з кюрэ падымалася на гару. Наперадзе натоўпу, скарыўшыся лёсу i не спрабуючы ўцячы, слухмяна iшоў адрынуты, якога падганяла магутная сiла людской агiды i жаху. Вiлы, якiмi хто-нiхто размахваў у натоўпе, былi непатрэбныя. Каля крыжа ён спыняўся i пачынаў махаць сваёй яшчэ новай, блiскучай на сонцы ляскоткай, а iншыя, стоячы воддаль, пачыналi прарэзлiва крычаць. Абат месiр Тама д'Арфёй, пачуўшы гэты лямант, уздыхаў, выходзiў за агароджу i iшоў насустрач. Часам з iм быў брат Роз, бо сяляне не цярпелi, калi збiралася шмат пракажоных. Кюрэ здалёк выкрыкваў iмя новага прыбыльца i афiцыйна сведчыў, што гэты чалавек быў зажыва адпеты, потым коратка пераказваў навiны, i на гэтым усё канчалася, працэсiя хуценька паварочвала назад. Выгнаннiк разам з абатам павольна ўступалi ў каралеўства праказы.

Гэтае каралеўства было мiнiяцюрнай копiяй знешняга свету, са сваёй iерархiяй i сацыяльнай няроўнасцю. Абат напачатку спрабаваў быў паламаць бар'еры, якiя ўвесь час паўставалi мiж рознымi групамi пракажоных, але ўжо даўно зразумеў марнасць сваiх намаганняў. Мэтр Жан Маяр, фiлосаф i адмысловы лекар, штодня знаходзiў выдатныя довады, каб пераканаць яго, што такi парадак неабходны для iснавання любога грамадства, нават калi яно складаецца з адных пракажоных.

Касты выдзяляла сама праказа, бясконца разнастайная паводле сваёй прыроды i свайго разбуральнага ўздзеяння на чалавечы арганiзм. Тыя, каго яна толькi ледзь закранула, чый твар быў толькi дэфармаваны, але не раз'едзены, чыё цела не пакрылася агiднымi язвамi, утваралi арыстакратыю i жылi пры манастыры ў гэтак званым малым лепразорыi. Яны раўнiва аберагалi свае прывiлеi i глядзелi на iншых хворых як на нячыстых iстот. Астатнiя жылi ў халупах, за мурамi манастыра. Iхнiя паселiшчы ўсе разам утваралi вялiкi лепразорый. Яны сялiлiся на схiлах гары тым вышэй, чым агiднейшыя былi ў iх праявы хваробы.

123>>19


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]