Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Вторник, 23 апреля, 17:50

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не надо так. Зачем? Всё изменилось.
Ни в чём не виноваты наши сны.
А счастье... Сколь могло оно - продлилось.
Пусть и не дольше, чем дожди весны.

Поверь. Никто из нас не идеален.
Мечты всегда реальности милей.
Но мы всего лишь мы. И будем нами.
Нам ни к чему ходить за семь морей.... >>

01.07.10 - 09:48
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 1 из 10
 
---------------------------------------------

Камю Альбер

Адступнiк, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)



Альбэр Камю

Адступнiк, або Затлумлёны дух

Пераклаў Змiцер Колас

"О, каша! Каша! Трэба навесцi парадак у галаве. З той пары, як яны адрэзалi мне язык, не ведаю, напэўна, нейкi iншы язык ажыў у маiм чэрапе, нешта гаворыць ува мне цi нехта, то знянацку змаўкае, то пачынае зноў, о, я чую, я шмат чаго чую з таго, што ён кажа, але ўвесь час маўчу, каша, i варта разявiць рот - нiбыта грукоча каменне. Парадак, патрэбен парадак, кажа язык, але адначасна ён кажа пра iншае, праўда, мне заўжды хацелася парадку. Прынамсi, пэўна адно: я чакаю мiсiянера, што павiнен мяне замянiць. I вось я тут, на сцяжыне, за гадзiну ад Тагазы, схаваўся ў патрушчаных скалах, сяджу на старой стрэльбе. Над пустэльняю днее, яшчэ вельмi халодна, але зараз пачнецца сквар, гэтая зямля даводзiць да вар'яцтва, i я, за столькi гадоў, якiя няможна злiчыць... Не! Яшчэ адно намаганне. Гэтым ранкам цi вечарам павiнен прыйсцi мiсiянер. Я чуў, яны казалi, што ён будзе з павадыром, можа быць, у iх будзе ўсяго адзiн вярблюд на дваiх. Я буду чакаць, я чакаю, холад, холад - толькi ён прымушае мяне дрыжаць. Трывай яшчэ крыху, брудны раб!

О, як я ўжо доўга чакаю. Калi я быў там, у сваiх, на гэтым высокiм узгор'i ў Цэнтральным Масiве, дзе былi гэтае быдла-бацькi, i вiно, i штодня суп на сале, асаблiва - вiно, кiслае i халоднае, i гэтая доўгая зiма, i ледзяны сiвер, сумёты, агiдная папараць, о! як я хацеў з'ехаць, кiнуць усё адразу i пачаць нарэшце жыць - па-сапраўднаму, сярод сонца i светлай вады. Я паверыў кюрэ, ён гаманiў са мной у семiнарыi, ён цэлыя днi праводзiў са мной, яму не было куды спяшацца ў тым пратэстанцкiм краi, дзе ён заўсёды iшоў уздоўж сцен, калi праходзiў па вёсцы. Ён гаманiў са мной пра нейкую будучыню i пра сонца, каталiцызм - гэта сонца, - казаў ён, i прымушаў мяне чытаць, ён увапхнуў лацiну ў маю таўсталобую мазгаўню: "Разумнiк, гэты малы, але тугадум", - такую таўсталобую, што за ўсё жыццё, нягледзячы на ўсе падзеннi, я нi разу не ўцяў яе так, каб пайшла кроў: "Тупагаловы крэцiн", - казаў мой бацька, гэты парсюк. У семiнарыi яны былi такiя ганарлiвыя, навiчок з пратэстанцкага краю - гэта была перамога, калi я прыйшоў, яны глядзелi на мяне, як на сонца над Аўстэрлiцам. Бледнаватае сонейка, трэба прызнаць, i ўсё праз гарэлку, яны пiлi гаркавае вiно, i цяпер у iх дзяцей гнiлыя зубы, хр-хр, забiць свайго бацьку, вось што трэба было, але можна не апасацца, што ён выправiцца сюды з мiсiяй ён даўно ўжо здох, кiслае вiно нарэшце прадзiравiла яму чэрава, значыць, застаецца адно - забiць мiсiянера.

Я маю за што паквiтацца з iм i з яго настаўнiкамi, з маiмi настаўнiкамi, якiя ашукалi мяне, з усёй гэтай гiдкай Эўропай, мяне ўсе ашукалi. Мiсiя! Ва ўсiх у iх было адно гэтае слова на вуснах, пайсцi да дзiкуноў i сказаць: "Вось мой бог, глядзiце на яго, ён нiколi не б'е i не забiвае, ён загадвае мяккiм голасам, ён падстаўляе другую шчаку, гэта сама вялiкi з усiх багоў, абярыце яго, зiрнiце, якiм добрым, якiм лейшым за iншых зрабiў ён мяне, зняважце мяне, i ў вас будзе гэтаму доказ". Але, я даў веры, хр-хр, я адчуваў сябе лепшым, я памажнеў, быў амаль што прыгожы i прагнуў знявагi. Калi мы шчыльнымi i чорнымi шэрагамi iшлi пад летнiм грэнобльскiм сонцам i насустрач нам траплялiся дзяўчаты ў лёгкiх сукенках, я не адводзiў вачэй, я пагарджаў iмi, я чакаў, каб яны мяне зняважылi, i часам яны смяялiся. Я думаў тады: "Няхай яны мяне ўдараць, няхай плюнуць у твар", - i iх смех, далiбог, гэта было тое самае, ашчацiнены зубамi i кпiнамi, ён працiнаў наскрозь, знявага i боль былi такiя ласкавыя! Мой духоўнiк не разумеў, калi я журыўся: "Ды што вы, у вас шмат дабрынi!" Дабрынi! Кiслага вiна - вось чаго ўва мне было шмат, але тым было лепш, бо як зробiшся лепшым, калi ты не благi, з усяго, чаму мяне навучалi, гэта я зразумеў выдатна.

123>>10


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]