Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 19 апреля, 03:53

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я не жалею ни о чём,
Я сожаленьям - не товарищ,
Ведь на струне тоски смычком,
Как Паганини, не сыграешь.
Её слезоточивый звук...
Так осень плачет ночью длинной.
Порви струну и вспыхнет вдруг
В тебе ликующий Россини!

31.08.10 - 11:25
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 4 из 10
 
Адзiны сапраўдны дождж, о ўсявышнi! Ды дзе, якi ўсявышнi, усявышнiя тут - яны! Яны пануюць над усiм, над сваiмi бясплоднымi хатамi, над чорнымi рабамi, якiх прымушаюць памiраць у сваiх шахтах, кожная салявая пласцiна каштуе жыцця чалавеку ў гэтых паўдзённых краях, яны праходзяць, маўклiвыя, завiнутыя ў свае жалобныя тогi, у мiнеральнай белi вулiц, i калi апускаецца ноч i ўвесь горад здаецца малочнаю зданню, з пахiлаю галавой, яны ўваходзяць у сутонне сваiх дамоў, дзе соль квола зiхцiць на сценах. Яны спяць, спяць бязважкiм сном, а калi пачынае днець, яны прачынаюцца i адразу выносяць свой вырак, i б'юць, i кажуць, што толькi яны - той адзiны народ, што толькi iх бог - сапраўдны i падпарадкоўвацца трэба яму. Яны ўсявышнiя нада мной, iм невядомая лiтасць, i як усякi ўсявышнi, яны хочуць быць адзiнымi - адзiнымi, хто рушыць наперад, адзiнымi, хто пануе, бо яны адзiныя, у каго хапiла адвагi збудаваць у пяску i солi гэты спякотна-марозны горад. А я...

О, каша, якая каша, калi падымаецца сквар, я сплываю потам, яны - нiколi, цяпер ужо ўгрэўся i цень, я адчуваю сонца на каменi, што навiс нада мной, яно б'е, малоцiць бы молатам па ўсiм каменнi навокал, i гэта - музыка, неабсяжная музыка поўдня, на сотнi кiламетраў вакол, вiбруюць паветра i камень, хр-р-р, а я, як некалi вельмi даўно, я слухаю гэтую цiшу. Але, гэта тая самая цiша, што сустрэла мяне колькi гадоў назад, калi iхняя варта прыцягнула мяне да iх, на самае сонца, на сярэдзiну пляца, з якога пляскатыя дахi ўздымалiся вiрам угору, пад самую накрыўку блакiтнага неба, што важка ляжала на беразе гэтай лагчыны. Мяне кiнулi на каленi, на дно гэтай белай патэльнi, вочы мне выядалi балючыя соль i агонь, што джгалi адусюль, з усiх сцен, збялелы ад стомы, з вухам, акрываўленым пасля ўдару павадыра, я ляжаў перад iмi, а яны, вялiкiя, чорныя, глядзелi на мяне i маўчалi. Дзень запёкся ў зенiце. Пад жалезнымi ўдарамi сонца неба, да белi распаленая бляха, доўга звiнела ў паветры, i гэта была тая самая цiша, яны глядзелi на мяне, iшоў час, а яны ўсё глядзелi, глядзелi, i я ўжо не мог вытрымлiваць iхнiх позiркаў, i ўсё больш задыхаўся, i нарэшце заплакаў, i тады, раптам, яны павярнулiся да мяне спiнамi i ўсе разам рушылi ў адным напрамку. А я ўсё стаяў, на каленях, i бачыў адно iх блiскучыя ад солi ногi ў чырвоных i чорных вятроўках, што вынырвалi з-пад доўгiх i змрочных халатаў, крыху задзiраючы падол, падымаючы насок, лёгка стукаючы абцасам аб глебу, i калi пляц апусцеў, мяне пацягнулi ў дом фетыша.

Як сёння пад гэтай скалой, калi сонца свiдруе каменную глыбу над маёй галавой, я доўгiмi днямi сядзеў на кукiшках у доме фетыша, крыху вышэйшым за iншыя, абгароджаным плотам з солi, без вокнаў, ахiнутым у iскрысты змрок. Доўгiмi днямi мне прыносiлi пiць толькi мiсу гаркава-салёнай вады i кiдалi, нiбыта курыцы, жменю зерня, якое я збiраў па драбочку. Удзень дзверы былi заўсёды зачыненыя, але цемра ўсё роўна крыху святлела, нiбы неадольнаму сонцу ўдавалася прасачыцца праз тоўстыя салявыя муры. Не было нiякай лямпы, нi каганца, але сунучыся навобмацак уздоўж сцен, я адчуваў пад пальцамi нiзкi сухога пальмавага лiсця, якое ўпрыгожвала пакой, i ўглыбiнi - маленькiя, груба абчасаныя дзверы з ледзь прыкметнаю ручкай. Доўгiмi днямi пазней, калi я ўжо не мог злiчыць нi начэй, нi гадзiн, але зерне мне кiдалi ўжо не менш за дзесяць разоў, i я ўжо паспеў сабе выскрабцi ямiну пад нечыстоты, якiя марна прысыпаў, бо вакол усё роўна тхнула бярложным смуродам, але многа пазней дзверы раптам шырока расчынiлiся, i яны ўвайшлi.

Адзiн рушыў да мяне. Я сядзеў на кукiшках у куце, адчуваючы, як шчокi мне палiць соль, i, дыхаючы пыльным пахам пальмавых лiсцяў, глядзеў на яго. Ён спынiўся за метр ад мяне i доўга моўчкi ўзiраўся мне ў твар, знак - i я ўстаў, ён зноў глядзеў на мяне сваiмi блiскуча-абыякавымi металiчнымi вачыма на конскiм смуглявым твары, потым падняў руку.

1<<345>>10


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]