Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 24 апреля, 20:11

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Н. Де Бюрон \" Дорогой, ты меня слушаешь? Тогда повтори, что я сейчас сказала!\" Безумно смешная, ироничная, с тонким французким юмором книга. Писательница описывает все прелести и нюансы простой семейной жизни. Получила огромное удовольствие!

09.09.10 - 08:52
Александра

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Буранны паыстанак (на белорусском языке)   ::   Айтматов Чингиз

Страница: 3 из 139
 
Хоць i раней ён прыкмячаў, што гады не маладзiлi яе, але гэты раз, калi ўбачыў яе задыханую пасля цяжкай хадзьбы, тое, як страшна хрыпела i сiпела ў яе грудзях i як ненатуральна высока ўздымалiся яе схуднелыя плечы, яму стала балюча i крыўдна за яе. Моцнае электрычнае святло ў маленькай, чыста пабеленай чыгуначнай будцы яшчэ больш падкрэслiла застарэлыя змаршчакi на счарнелых шчоках Укубалы (а быў жа некалi твар смуглявы, роўнага пшанiчнага адцення, i вочы заўжды ззялi чорным бляскам), i яшчэ гэты шчарбаты рот, якi наводзiў на думку, што пажылай жанчыне хоць бы ўжо не быць бяззубай (даўно трэба звазiць яе на станцыю ўставiць гэтыя самыя металiчныя зубы, цяпер усе, i стары i малы, ходзяць з такiмi), а тут яшчэ гэтыя сiвыя, белыя-белыя пасмы валасоў, рассыпаныя па твары, выбiўшыся з-пад хусткi, балюча рэзнулi па сэрцы. "Эх, як пастарэла ты ў мяне", пашкадаваў ён яе ў душы з нейкiм шчымлiвым пачуццём уласнай вiны. I таму яшчэ больш адчуў у сабе маўклiвую ўдзячнасць за ўсё тое, што было перажыта разам многiя гады, i асаблiва за тое, што прыбегла вось па чыгунцы, сярод ночы, у самы дальнi канец раз'езда з-за павагi i абавязку, бо ведала, што гэта важна для Едыгея, прыбегла сказаць пра смерць няшчаснага старога Казангапа, адзiнюткага, - так i памёр адзiн у пустой мазанцы, бо разумела - толькi Едыгей адзiн на свеце блiзка да сэрца прыме смерць усiмi забытага чалавека, хоць нябожчык i не даводзiўся мужу нi братам, нi сватам.

- Садзiся, аддыхайся, - сказаў Едыгей, калi яны ўвайшлi ў будку.

- I ты садзiся, - сказала яна мужу.

Яны селi.

- Што здарылася?

- Казангап памёр.

- Калi?

- Ды вось толькi што забегла - як ён там, думаю, можа, што трэба. Уваходжу, святло гарыць, i ён сам на сваiм месцы, i толькi барада стырчком неяк, задралася ўгору. Падыходжу. Казаке, кажу, Казаке, можа, вам чаго гарачага, а ён ужо... - яе голас перацяўся, слёзы нагарнулiся на вейкi, i, усхлiпнуўшы, Укубала цiха заплакала. - Вось як яно выйшла пад канец. Якi чалавек быў! А памёр - некаму, бач, вочы закрыць, - бедавала яна, плачучы. Хто б мог падумаць? Так i памёр чалавек... - Яна хацела сказаць, - як сабака на дарозе, але змоўчала, не стала ўдакладняць, i без таго зразумела.

Слухаючы жонку, Буранны Едыгей, так звалi яго тут, змрочна сядзеў на прыстаўной лаве, паклаўшы цяжкiя, як карчы, рукi на каленi. Казырок чыгуначнай фуражкi, добра-такi зашмальцаваны i паабiты, кiдаў цень на яго вочы. Пра што ён думаў?

- Што будзем рабiць цяпер? - пыталася жонка.

Едыгей падняў галаву, зiрнуў на яе з горкай усмешкай.

- Што будзем рабiць? А што робяць у такiх выпадках? Хаваць будзем. - Ён прыўзняўся з лавы, як чалавек, што ўжо меў рашэнне. - Ты вось што, жонка, вяртайся як хутчэй. А цяпер слухай мяне.

- Слухаю.

- Разбудзi Аспана. Не глядзi, што начальнiк раз'езда, нiчога, перад смерцю ўсе роўныя. Скажы яму, што Казангап памёр. Сорак чатыры гады прарабiў чалавек на адным месцы. Аспан, можа, тады яшчэ i не нарадзiўся, калi Казангап пачынаў тут i нiякага сабаку нi за якiя грошы не зацягнуць было сюды, на саразекi. Колькi цягнiкоў прайшло тут на вяку яго - валасоў не хопiць на галаве. Няхай ён падумае. Так i скажы. I яшчэ слухай...

- Слухаю.

- Будзi ўсiх як аднаго. Стукай у вокны. Колькi нас тут народу - восем дамоў, на пальцах злiчыць... Усiх паднiмi на ногi. Нiхто не павiнен спаць сёння, калi памёр такi чалавек. Усiх паднiмi на ногi.

- А калi лаяцца будуць?

- Наша справа сказаць кожнаму, а там няхай лаяцца. Скажы, што я загадаў будзiць. Трэба сумленне мець. Чакай!

- Што яшчэ?

- Забяжы спачатку да дзяжурнага, сёння Шаймердзен сядзiць дыспетчарам, перадай яму што i як i скажы, няхай падумае, як быць. Можа, знойдзе мне замену гэты раз. Калi што, няхай дасць знаць. Ты зразумела мяне, так i скажы!

- Скажу, скажу, - адказала Укубала, а потым спахапiлася, нiбы ўспомнiўшы раптам пра самае галоўнае, недаравальна забытае ёю.

1234>>139


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]