Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 29 марта, 01:30

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я скучаю безумно... бессилие давит виски...
Каждый день без тебя начинаю как будто с нуля
Только знаю одно - что в разлуке мы тоже близки
Я дышу и живу для тебя, мой родной, для тебя.

И твоё – Я люблю! – уловлю и за тысячу вёрст.
А сентябрьские дни станут словно предтеча весны.... >>

11.08.10 - 07:31
Сара

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Цвиркун (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 3
 
Гэта спяваў цвiркун, забраўшыся ў верхавiну высачэннай хвоi.

- Што гэта? хто так цiўкае? - цiха, нiбы сам сабе, прамовiў вецер.

- А гэта, шаноўны ветру, цвiркун так спявае, - пачцiва адказала ветру сава-начнiца, пралятаючы на гэты час непадалёку ад хвоi, дзе наладзiў сабе новую эстраду цвiркун.

- Скажыце, калi ласка, - цвiркун! Якi голас! Ды гэта проста - здольнасць, талент! - гаварыў вецер (ён быў у добрым гуморы).

- Так вось i здаецца, - казаў ён далей, - што гэта круцiцца залатое калёсца на маленькай срэбранай восi.

Вецер быў мастак па часцi вобразных выказванняў i крылатых слоў. Апроч таго, ён i сам быў у некаторай ступенi музыкант. Хто не ведае, якiя песнi высвiствае ён у завiруху, якую сам жа наладжвае!

Як бы там нi было, ветравы словы былi пачуты i падхоплены тысячамi галасоў. На досвiтку другога дня яны абляцелi ўсе ваколiцы, бо iх сказаў не хто-небудзь, а сам вецер. I асаблiва пашанцавала "залатому калёсцу i маленькай срэбранай восi". Кацiлiся яны i кацiлiся па ўсёй акрузе. Цвiркун стаў знатнаю асобаю. Аб iм гаварылi, спявалi i шумелi, праслаўляючы надзвычайныя музычныя здольнасцi яго. Да цвiркуна зляталiся птушкi, каб паслухаць песню, музыку славутага музыканта i аддаць яму данiну павагi i захаплення. Каля новай эстрады на высачэннай хвоi мiтусiлiся цэлыя клубкi камароў. Iм таксама хацелася пераняць што-колечы з матываў цвiркуновай песнi, хоць асаблiвых матываў там i не было. Прыляталi да цвiркуна розныя матылькi i машкара, i ўсе яны так цi iначай выказвалi яму павагу i пашану. Цвiркун заганарыўся i звысака пазiраў на розную драбязу. Ён забыўся нават пра сваю ранейшую сядзiбу, пра печ бабкi-бабылкi i пра самую бабку-бабылку. Цвiркун быў на шарнiры, другiмi словамi - у росквiце сваёй славы, i асаблiва закружылася галава яго тады, калi ён даведаўся, што вядомы спявак дрозд прыступае да напiсання манаграфii: "Цвiркун i яго музычная школа". Але ў жыццi нiчога вечнага няма. Ужо адна тая акалiчнасць, што спявак-дрозд не толькi адступiўся ад свайго намеру пiсаць манаграфiю аб музычнай школе цвiркуна, але i лапкi свае абмыў, што гэтага рабiць не будзе, гаворыць шмат аб чым, - проста зразумець трудна. У чым жа тут справа?

Раскажу, чаму так сталася.

Як нам ужо вядома, найважнейшая i самая паважаная асоба ў тутэйшых мясцiнах быў вецер. Вiдаць, яму снiлiся нядобрыя сны, бо, прачнуўшыся, ён сярдзiта пазяхаў i адчуваў сябе пагана. Ён зусiм забыўся пра цвiркуна i пра свае пахвальныя словы яму. Ды гэта i не дзiва: у ветра няма вытрыманай сталасцi. Сягоння ён дзьме з аднаго боку, заўтра з другога, а то i зусiм зацiхае. Нездарма ж кажуць аб людзях, што мяняюць свае погляды: у яго сем пятнiц на тыднi або ў галаве яго вецер ходзiць.

Было яшчэ цёмна. Ледзь-ледзь на свет займалася, калi прачнуўся вецер. I трэба ж было цвiркуну ў гэтую нядобрую хвiлiну распачаць сваю песню. Агорнуты славаю, цвiркун цвiркаў ва ўсю моц, ад гэтага песня яго страчвала сваю мяккасць i лiрычнасць. Вецер прыслухаўся.

- Каго ж гэта так рана чэрцi дрэнчаць? - прамовiў ён сам сабе i дадаў: Свяргоча, скрыпiць, як нямазанае кола на нямазанай дубовай восi з нямазаным падоскам.

Якраз на гэтую пару там пралятала сава-начнiца.

- А гэта, ваша мосць, цвiркун так спявае, - пачцiва адказала сава-начнiца.

- К чорту! - зашумеў вецер. - Ляцi, скажы гэтаму скрыпуну, каб заткнуўся!

Сава паляцела, а летучы выгуквала:

- Кi-гi! кi-гi! Хо-хо-хоо!

Ёй заўсёды было весела, калi хто з блiзкiх або знаёмых зрываўся з высокага месца i кацiўся ўнiз. Падляцеўшы да цвiркуна, сава загалёкала:

- Заткнiся! заткнiся! сцiхнi - так сам вецер казаў!

Саве хацелася нагаварыць шмат болей, але недалёкi ўсход сонца палохаў яе, i яна спяшалася ў сваё цёмнае дупло. Словы ж яе зрабiлi сваю справу. Праз кароткi час уся акруга ведала пра трагiчнае здарэнне з цвiркуном. Яго пачалi высмейваць i кпiць над iм.

123


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]