Кветки па сезону (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница: 3 из 7 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕМадам, уже падают листья - Александр Вертинский 30.08.10 - 01:23 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Але замест таго, каб выбрацца на цэнтральную алею, ён мiжвольна павярнуў убок i прайшоў каля магiлы Антуана Канстана. Там ляжаў букет свежых касачоў. Невядомая, вiдаць, прыходзiла нядаўна, можа, нават сёння ранiцай.
Два чацвяргi ён яе не бачыў. На трэцi, з'явiўшыся, застаў яе каля магiлы. У Эцьена склалася ўражанне, што яна зiрнула тайком на прынесеныя iм кветкi. Гэта былi цюльпаны, чырвоныя i жоўтыя. "Нiчога ў iх няма жалобнага, - падумаў ён. - Абсалютна... Але ты iх любiла. Ты казала: трэба ажывiць, упрыгожыць пiсьмовы стол... Ах!.. Я хацеў бы цябе ажывiць, твае цёплыя шчокi, твой чысты лоб!" Потым, у сваю чаргу, кiнуўшы позiрк на даму ў чорным, ён разгледзеў яе кветкi. Як i ён, яна выбрала на гэты раз яркiя колеры, толькi не цюльпаны, а гваздзiкi. З таго часу ён бачыў яе кожны чацвер. Яна прыходзiла то раней за яго, то пазней, не мяняючы дня. "Вядома, я тут нi пры чым", - тлумачыў ён сабе. Аднак заўсёды чакаў яе прыходу з лёгкiм хваляваннем. Кожны з iх вельмi старанна выбiраў кветкi i цяпер смялей разглядаў, а што ж прынёс сёння другi свайму блiзкаму. Мiж iмi пачалося як бы спаборнiцтва: хто праявiць большую пашану да нябожчыка, бо якасць букетаў увесь час паляпшалася. У адзiн i той жа дзень яны прынеслi першыя ружы, дама - пунсовыя, Эцьен - светлыя чайныя, потым запалалi гладыёлусы ў самых дзiвосных спалучэннях. Вяртаючыся дадому, ён чакаў, пакуль яна адыдзе далей, каб не было ўражання, што ён ходзiць за ёю следам i набiваецца на знаёмства. Яна гэтага яўна не жадала, бо крочыла шпарка, не аглядаючыся. Аднойчы ў майскi дзень, калi Эцьен, iдучы да Люсiлi, мiнаў надмагiльныя збудаваннi багацеяў, ён пачуў сярдзiты голас i ўбачыў вядомага яму вартаўнiка, якi трымаў за руку тую самую бабулю, што праходзiла тут не раз, носячы ваду. Старая прабавала вырвацца. Вартаўнiк клiкаў у сведкi даму ў чорным, што стаяла паблiзу, але, заўважыўшы Эцьена, звярнуўся да яго: - Ага... Вас, месье, гэта таксама датычыцца. Эцьен, з букетам у руках, падышоў да вартаўнiка. - Што тут такое? - Ды вось гэтая жанчына крадзе кветкi, i я яе сёння злавiў... Так, так, мадам... Яна брала ў вас i ў вас таксама, месье... Я сачу за ёю некалькi тыдняў, нарэшце злодзей папаўся. Маладая дама была ўзрушана. - Адпусцiце яе, - папрасiла яна. - Для мяне гэта не мае нiякага значэння. Кветкi павялi: я ж i прыйшла сюды, каб iх перамянiць. - Павялi... але ж не ўсе, - сказаў вартаўнiк. - Яна выбiраць умее, з кожнага букета выцягне што лепшае. Вы адно гляньце нумар сто сёмы, восьмая дзялянка, пабачыце яе гаспадарку. Там поўная шклянка ландышаў, i ўсё задарма, паверце. Адусюль напрыносiла. - Што ж тут дрэннага? - прамовiла дама. - Яна ж iмi не гандлюе. - Чаму вы гэта робiце? - спытаў, разглядваючы бабулю, Эцьен, i тая апусцiла вочы. Выгляд у яе быў даволi iнтэлiгентны. - Чаму вы гэта робiце? - паўтарыў ён. - У вас няма грошай купiць кветак? Праўда? Бабуля падняла галаву: - Вядома, праўда... А вы як думалi?.. Думаеце, iншая прычына?.. Што б вы, скажам, рабiлi, мадам, каб тут у вас была магiла сына... а ваш муж такi скнара, што шкадуе вам пучка фiялак, калiва ландышаў?.. А? Што б вы рабiлi? - Тое самае, што i вы, - смела падтрымала бабулю дама ў чорным. - Яно так, - сказаў вартаўнiк, - але iснуюць правiлы. Ён зняў шапку i, адпусцiўшы старую, растлумачыў Эцьену: - Бачыце, месье... Вы, напэўна, служылi ў армii?.. Правiлы ёсць правiлы. Я не горшы за iншых... але мой абавязак... - Абы нiхто не скардзiўся, - заўважыў Эцьен. - Мадам i я прыходзiм сюды ў чацвер i мяняем кветкi. А калi з таго, што мы прынеслi тыдзень таму назад, можна яшчэ нешта выбраць, тым лепш! - Ну што ж, - згадзiўся вартаўнiк, - калi вам добра, дык i ўсiм добра... I, павярнуўшыся да злашчаснай бабулi, прамовiў: - Iдзiце, я вас не трымаю. Эцьен даў старой трошкi грошай, дама ў чорным таксама нешта дала. Потым Эцьен пайшоў да магiлы Люсiлi, каб там, як заўсёды, марыць аб мiнулым. Але, усхваляваны здарэннем, на гэты раз не мог сабрацца з думкамi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|