Вечар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 3 из 6 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕБлизкий чужой человек. 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Мiльганула на момант думка, што гэта за сцяной грае сястра Баляслава Гельца, што кожны дзень з тоненькiм партфелем ходзiць некуды служыць. Завуць яе Антанiна; яна высокая, з белым тварам, заўсёды маўклiвая i адзiнокая. Жывуць яны ўтраiх - брат, яна i старая матка; жывуць з гэтага дома, дзе жыве ён - Вiктар Зенiч, ды яшчэ з таго, што брат недзе служыць. Некалькi разоў на дзень i вельмi доўга кожны вечар Антанiна грае на пiянiна нешта, чаму Вiктар Зенiч назвы не ведае i многа не разумее, але ёсць часткi, асобныя, гэтай музыкi, якiя як бы тое самае, што ў жыццi адчувалася i будзе адчувацца. Яна вечна сумная, гэтая дзяўчына, увайшла ў сябе i ўжо, далёкая ад людзей, жыве толькi, мусiць, аднымi гэтымi зыкамi. Вiктар Зенiч ведае з гаворак, што некалi гэтыя людзi жылi думкамi, цяпер засталiся ў iх, i вельмi ж у гэтай дзяўчыны, адны пачуццi такiя, якiя здольны лавiць у жыццi толькi журбу ды смутак. I апрача гэтага, у iх застаўся ад мiнулых часоў, з вялiкага багацця, вось адзiн толькi гэты дом, а ў яе пiянiна - асалода цёмных для яе дзён... Музыка сцiхла, а пасля зноў з'явiлася. Яна выявiла скаргу чалавека, якi заставiў гэтыя зыкi бегчы ў свет. Скаргу на тое, што не бачыць ён у свеце таго, чаго бачаць у той жа час другiя, i што мiнулае не варочаецца. Жыць жа гэтым мiнулым, калi яно толькi мiнулае, - цяжка. Зыкi перайшлi пасля ў глыбокую журбу. Яна адчувалася, што глыбокая, але не была зусiм ясна зразумелаю. Зыкi не парушалi цiшы - былi яны, была i яна. Вiктар Зенiч сядзеў усё нерухома. Ужо не было адпачынку, а ўзнiмалася вялiкая работа iстоты. Думкi нарыхтавалiся нешта выкiнуць наверх, што самi захавалi недзе ў глыбiнi, ды яшчэ ўсё нечага чакалi. I гэта, мусiць, запатрабавалi настроi адзiнокай дзяўчыны, бо раптам музыка перайшла ў цiхi плач, на момант як бы зацiхла, а пасля выбухнула вялiкiм лiўнем - мусiць, не мог саўладаць з драмаўшымi дагэтуль зыкамi чалавек. I тады ўжо думкi ў чалавека, што цiха сядзеў у цёмным пакоi за сталом, вызвалi смерць брата ад сухот. Ляжаў ён у больнiцы i вельмi ж баяўся ўмiраць, а як падышла гэтая хвiлiна, нiкiм i нiколi не выказаная, было ў яго вачах, побач з нейкаю цiхаю просьбаю, i нешта такое, што хлынула раптам у тых зыках, некi вялiкi бунт, можа процi таго, што радзiўся ён некалi на свет. Вiктар Зенiч мацней прыцiснуўся да стала i стаў глыбей думаць. Слалiся зыкi, i ляжаў вечар. Непакойна ўяўлялася зямля i людзi. Зямля для людзей вялiкая, ды ад людзей цесная. А людзi, не могучы цанiць нi цеснаты, нi шырынi, робяць жыццё сваё цесным. Вось адчувала нядаўна вялiкiя трагiзмы сталярова жонка за сцяною i глыбакадумна i ўпэўнена лiчыла, што жыццё для яе пакута, а бачыла ўсяго на адзiн крок перад сабою. Вось дзяўчына за другою сцяною можа i нiяк не лiчыць i лiчыць нiчым не хоча свайго, цi наогул, жыцця, ды само неяк адчуваецца яно - цёмнаю пустатою ляжыць яно перад ёю. А вось сам сталяр, вечна вясёлы i жартаўлiвы, недзе ў майстэрнi робiць ён днём, пад вечар прыходзiць дадому. Ад скептычных адносiн да жончыных трагiзмаў заўсёды нявiннымi, па-дзiцячаму простымi жартамi цвялiцца з ёю, а пасля вясёлы iдзе на цэлы вечар у клуб. Выступае з прамовамi, з вострымi словамi... А вось збоку стаiць Юзiкаў Юзiк, маленькi хлапчына, што ўжо пачаў праходзiць з вялiкае ахвоты, употай ад бацькi, жыццёвую школу. I ён вясёлы. А пасля зноў уваччу брат з неабдымным iмкненнем жыць. I раптам прапалi думкi, бо зыкi ўжо выявiлi надзвычайную сiлу. Яны нешта новае, нiколi не бачанае вызвалi ў пачуццях. Як бы паднялася нейкая ясната, i там загаварыла нязлiчанасць маленькiх капель вады, яны злiлiся ў надзвычайна дробныя пералiвы i ўсё расказвалi аб нечым свету, а iх вялiкую гаворку гулка i часта пакрывалi густыя зыкi вялiкiх хваляў вады. Хвалi набягалi адна за адной i сцвярджалi глыбiню, што была ў галасах. Бо гэта было мора шырынi, глыбiнi i тонкасцi над зямлёй. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|