Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница: 9 из 9 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЗолото моих опавших вёсен 10.08.10 - 15:06 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
У дзёньнiку я пакiнуў прозьвiшчы тых, хто выступаў: Глёбус, Мiнкiн, Акулiн, Шалкевiч, Бабкоў... З таго дня помнiцца зусiм iншае. Па сканчэньнi паседжаньня Сыс, Дранько-Майсюк, Вольга Куртанiч, Бурдыка i я выправiлiся ў больнiцу адведаць Пiмена Панчанку. Ён неяк няўдала павалiўся (цi не ва ўласнай кватэры?), зламаў сабе скабы. Здаецца, прапанаваў схадзiць да клясыка Сыс. Шкадую, што я ў той день не сфатаграфаваў народнага паэта. Панчанка жартаваў i апавядаў пра сваё флiртаваньне зь дзяўчынай-мэдсястрой. Цытаваў напiсаны ёй верш. У Панчанкi й Сыса былi на той час асаблiвыя дачыненьнi - яны сталiся апанэнтамi. Панчанка напiсаў верш "Разьвiтаньне", у якiм казаў пра незваротны заняпад беларускай мовы.
Родны Янка Купала, Вы пiсалi: "Я веру - настане..." Дарагi мой Iван Дамiнiкавiч, Не, не настане! Гэта ўжо не сьвiтаньне, Гэта наша настала зьмярканьне, Гэта з мовай маёй, Гэта з песьняй маёй Разьвiтаньне. Верш спачатку быў надрукаваны ў "ЛiМе", а затым у зборнiку "Горкi жолуд" i выклiкаў у беларускай сьвядомай iнтэлiгенцыi шок. Вядома, Панчанка на тое й разьлiчваў. "Тутэйшыя" мусiлi адказаць. Сыс напiсаў верш "Прачытаўшы верш Пiмена Панчанкi "Разьвiтаньне". Родны мой Пiмен Панчанка, Вы сказалi: настала зьмярканьне? Вы сказалi на мацi мачыха? Бо настала Вам разьвiтаньне? (...) Вы жывымi сьлязьмi заплачыце, за паэтам народ убачыце скрозь расстаньне i скрозь зьмярканьне, Вам за сьмерць сваю прыкра стане, бо пад небам Сафii полацкай на народных паэтаў моляцца. Але нiякiх нацягнутых адносiнаў памiж iмi не паўстала. Сыс мне казаў, што прасiў прабачэньня ў Панчанкi за свой верш. Той, нiбыта, супакоiў, маўляў, чакаў i спадзяваўся, што нехта падобным чынам яму запярэчыць. Калi з Панчанкам надарылася бяда, Сыс ледзь не штодня наведваў яго ў шпiталi. Пры нас ён размаўляў з Панчанкам па-сяброўску, як далучаны, як пераемнiк. Калi наша дэлегацыя выйшла зь лякарнi, я прапанаваў усiм разам сфатаграфавацца на памяць, што мы й зрабiлi. Полацак, 2000 |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|