Хрышчэнне (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 2 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕН. Де Бюрон \" Дорогой, ты меня слушаешь? Тогда повтори, что я сейчас сказала!\" Безумно смешная, ироничная, с тонким французким юмором книга. Писательница описывает все прелести и нюансы простой семейной жизни. Получила огромное удовольствие! 09.09.10 - 08:52 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Бацька з цёткай спакойна пазiралi на гэта. Такi звычай. Паруш яго, i дзiцяцi не будзе шчасця ў жыццi. Я абураўся, крычаў на мужа, пагражаў пайсцi дадому i нават спрабаваў сiлай адабраць немаўля. Усё было дарэмна. Нянька па снезе шпарка ўцякала ад мяне, а хлопчыкава цельца рабiлася фiялетавае. Я сабраўся пайсцi прэч ад гэтага быдла, калi заўважыў на дарозе з вёскi плябана, рызнiка i вясковага хлопчыка-служку. Я падбег да iх i пачаў абурацца. Плябан зусiм не здзiвiўся, не прыспешыў, ступаў нетаропка. Ён адказаў: - Нiчога не зробiш, пане. Такi звычай. Усе так робяць, i я не магу нiчога змянiць. - Ды iдзiце вы хоць бы хутчэй, - крыкнуў я. Святар азваўся: - А я не магу хутчэй. Так ён зайшоў у рызнiцу, а мы засталiся на цвiнтары. Я вельмi пакутаваў ад дзiцячага ляманту - малое аж заходзiлася ад марозных апёкаў. Дзверы нарэшце расчынiлiся. Мы ўвайшлi, але дзiця заставалася голае ўсю цырымонiю. Яна цягнулася доўга. Плябан - святая чарапаха - бязладна вавулiў лацiнскiя словы, паважна i нетаропка ступаючы па халодных плiтах, а яго белы ўбор, якi ён надзеў, каб у iмя бязлiтаснага жорсткага Бога прымусiць пруцянець ад холаду кавалачак чалавечай плоцi, ледзянiў мне сэрца. Нарэшце гэтае доўгае хрышчэнне скончылася, i нянька зноў укруцiла ў доўгую коўдру змерзлага хлопчыка, якi пранiзлiва вiшчаў ад болю. Святар сказаў мне: - Зайдзiце, калi ласка, распiсацца ў рэестры. Я павярнуўся да садоўнiка: - А цяпер ляцiце дамоў i адразу сагрэйце дзiця. I я даў яшчэ некалькi парад, каб пазбегнуць, калi не позна, запалення лёгкiх. Бацька паабяцаў зрабiць усё як трэба i пайшоў разам са швагеркай i нянькай. А мы з плябанам зайшлi ў рызнiцу. Калi я распiсаўся, ён папрасiў пяць франкаў на выдаткi. Я, канечне, адмовiўся, бо ўжо даваў дзесяць франкаў бацьку. Плябан гразiў парваць пасведчанне i скасаваць хрышчэнне. А я палохаў яго пракурорам рэспублiкi. Мы доўга спрачалiся, я нарэшце заплацiў. Дома я адразу пабег глядзець, цi ўсё было ў парадку. Кiнуўся да Керандэк, але бацька, швагерка i нянька яшчэ не вярнулiся. Парадзiха самотна трэслася ад холаду ў сваiм ложку, была галодная, бо суткi як не ела. - Дзе ж, халера, яны падзелiся? - спытаў я. Жанчына без усякага подзвiгу i злосцi адказала: - Мусiць, зайшлi недзе выпiць. Такi звычай. Тут я прыгадаў свае дзесяць франкаў, пазычаныя на царкву i прапiтыя ў карчме. Я загадаў прынесцi мацi булёну i добра напалiць у камiне. Занепакоены i злы, я паабяцаў сабе прагнаць гэтых нягоднiкаў i са страхам падумаў пра лёс беднага хлапчаняцi. А шостай вечара яны яшчэ не вярнулiся. Загадаўшы слузе дачакацца iх, я лёг спаць. Заснуў адразу, бо сплю як сапраўдны марак. На золку мяне разбудзiў слуга, якi прынёс цёплай вады галiцца. Я спытаўся ў яго, як толькi расплюшчыў вочы: - Што з Керандэк? Стары вагаўся, а потым прамармытаў: - О! Пане, ён вярнуўся апоўначы п'яны як гразь. Кермаган з нянькай таксама. Веру, што яны начавалi ў канаве, а малое памерла, яны i не заўважылi. Я з крыкам падскочыў: - Дзiця памерла? - Памерла, пане. Яны паказалi яго мацi Керандэк. Тая ў слёзы. I яе напаiлi, каб суцешыць. - Як гэта, напаiлi? - Так, пане. Але пра ўсё я даведаўся ранiцай, толькi цяпер. Як у мужа не засталося нi гарэлкi, нi грошай, ён налiў бензiну з лямпы, што дала iм вашэцi; яны выпiлi на чацвярых колькi там заставалася ад лiтра. Ды так насцябалiся, што парадзiха цяпер ляжыць хворая. Я паспешлiва адзеўся, схапiў кiй, прагнучы забiць усю гэту нелюдзь, i кiнуўся да садоўнiка. Атручаная бензiнам, Керандэк канала побач з сiнiм трупiкам свайго дзiцяцi. Муж, нянька i швагерка храплi проста на зямлi. Я быў пры жанчыне, пакуль яна апоўднi не памерла. Стары доктар змоўк. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|