Жабрак (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 2 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы всё ещё грустишь о Ней украдкой 24.06.10 - 07:46 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Годзе, колькi ўжо можна, папраўдзе! Вясковыя кабеты яшчэ здаля крычалi яму з парога:
- Валяй, валяй адсюль, палена! Тры днi прайшло, як я дала табе кавалак хлеба! Ён паварочваўся на сваiх падпорках i цялёпкаўся да суседняга падвор'я, дзе яго чакала такая самая сустрэча. Кабеты, стоячы ў дзвярах у сваiх хатах, перагаворвалiся памiж сабою: - Ды круглы год, цi што, кармiць нам гультая гэтага?! Аднак гэтаму гультаю кожны дзень трэба было есцi. Ён абышоў Сэнт-Iлэр, Варвiль i Бiет, але не выпрасiў нi капейкi, нават чэрствай скарыначкi. Заставалася адна надзея на Турноль, але туды было дзве мiлi па гасцiнцы, а ён ужо так нацягаўся, што ледзьве не падаў, i ў жываце ў яго было гэтак пуста, як i ў кiшэнi. I ўсё ж ён рушыў у дарогу. Быў месяц снежань, халодны вецер насiўся ў полi, свiстаў у голым голлi дрэў; па нiзкiм панурым небе iмклiва плылi хмары, спяшаючыся немаведама куды. Калека паволi, з высiлкам перастаўляў мылiцы пры апоры на адзiную сваю знявечаную нагу з крывой ступнёю, абматаную рыззём. Час ад часу ён сядаў на ўскрайку рова i некалькi хвiлiн адпачываў. Голад поўнiў смуткам яго цьмяную, атупелую душу. У галаве тлела адна-адзiная думка: "Паесцi", - але ён не ведаў, як гэта спраўдзiць. Тры гадзiны сунуўся ён па бясконцай дарозе; калi ж заўважыў абсаду сяла, зашкандыбаў ахватней. Першы сустрэты вясковец, у якога ён папрасiў мiласцiну, закрычаў на яго: - Ты зноў тут, пабiраха! I калi толькi мы ўжо збавiмся ад цябе?! I Звон пакорлiва пацягнуўся далей, Але да якiх бы дзвярэй ён нi патыкаўся, усюды яго асыпалi лаянкай i пасылалi прэч з пустымi рукамi. Аднак ён усё роўна iшоў ад хаты да хаты, цярплiвы i ўпарты. Ён не сабраў нi капейкi. Тады ён пакiраваў на фермы, чыкiльгаючы па гразкай ад дажджу зямлi, настолькi знясiлены, што ўжо ледзьве перастаўляў мылiцы. Адусюль яго праганялi. Гэта быў адзiн з тых золкiх, панылых дзён, калi чалавечае сэрца чарсцвее, а розум робiцца жорсткi, калi душу апаноўвае морак i рука не выцягваецца нi дзеля таго, каб даць, нi дзеля таго, каб выручыць. Абышоўшы ўсе знаёмыя падворкi, Звон знямогла рухнуў каля рова пры сядзiбе фермера Шыкэ. "Адчапiўся", - гэтак пра яго казалi, калi спрабавалi абмаляваць, як ён знянацку саслiзгваў дадолу са сваiх высокiх падпорак, выпусцiўшы iх з-пад рук, i доўга сядзеў нерухома; яго мучыў голад, але, няцямлiвец, ён быў няздатны асэнсаваць усё прадонне свайго няшчасця. Ён чакаў, сам не ведаючы чаго. Чакаў з той невыразнай надзеяй, што вечна тлее ў сэрцы чалавека. Ён сядзеў на ўскрайку чужой сядзiбы на ледзяным ветры i чакаў цудадзейнай дапамогi, якую мы нiколi не перастаём чакаць ад неба цi ад людзей, не задумваючыся над тым, як, чаму i праз каго яна можа прыйсцi. Непадалёк хадзiла чарада чорных курэй, пашуквала сабе спажытку ў зямлi кармiлiцы ўсяго жывога. Чубаткi прыпынялiся, дзюбалi зярнятка цi нябачную чалавечаму воку кузурку i зноў бралiся за свае нетаропкiя, упэўненыя пошукi. Звон глядзеў на iх, не думаючы нi пра што; потым - хутчэй у страўнiку, чым у галаве - у яго варухнулася не думка, а так - глухое адчуванне, што курыца, калi яе сасмажыць на вогнiшчы, будзе вельмi смачная. Думка, што ён збiраецца зрабiць кражу, нават не блiснула ў яго свядомасцi. Ён абмацаў каля сябе камень i шпурнуў у тую, што была блiжэй да яго, а так як кiнуў дужа трапна, то ўклаў яе на месцы. Курыца звалiлася набок, затрапятаўшы крыламi. Астатнiя разбеглiся, пагойдваючыся на тонкiх лапках, а Звон рахмана "начапiўся" на мылiцы i паходкаю, якая надта нагадвала курыную, зачыкiльгаў, каб падабраць сваю здабычу. Ён ужо наблiзiўся да невялiчкага чорнага цельца з запэцканай у кроў галоўкай, як раптам страшэнны ўдар у спiну выбiў у яго з рук мылiцы, а яго самога адшпурнуў на дзесяць крокаў убок. I фермер Шыкэ з шаленствам абкрадзенага мужыка рынуўся на грабежнiка, безаглядна малоцячы яго кулакамi i нагамi, раз'ятрана мардуючы няздатнага абаранiцца калеку. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|