Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 29 марта, 11:35

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

я,всего лишь мотылёк маленький и не красивый
я от бабочки далёк родственник её не милый
махаоном быть хочу чтоб гордится красотою
но ни с кем не поделюсь этой дерзкою мечтою,
а пока что, а пока бьют хлопушки мотылька
и лечу на огонёк обжигая крылья.
я от бабочки далёк родственник её не милый.

05.09.10 - 10:15
олег

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Жарт па-нармандску (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 1 из 3
 
---------------------------------------------

Де Мопассан Ги

Жарт па-нармандску (на белорусском языке)



Гi дэ Мапасан

Жарт па-нармандску

Навела

Пераклала Нiна Мацяш

А. дэ Жуэнвiлю

Вяселле iшло ярам, па дарозе, зацененай высокiмi Дрэвамi, што раслi на схiлах пагоркаў з раскiданымi па iх фермамi. Наперадзе iшлi маладыя, за iмi бацькi ды радня, потым госцi, пасля бедны мясцовы люд i, нарэшце, дзецi, якiя вiлiся вакол шэсця, як мухi, шмыгалi пад нагамi, залазiлi на дрэвы, каб лацвей было цiкаваць.

Жанiх - мажны, велягурысты Жан Пацю - быў сама заможны фермер у наваколлi. Але насамперш ён славiўся сваёй паляўнiчай заўзятасцю: гэтая страсць проста адымала ў дзецюка розум i пажырала процьму грошай - на сабак, вартаўнiкоў, тхароў i стрэльбы.

Да нявесты - Разалi Русэль - заляцалiся ўсе навакольныя хлопцы, бо i сама па сабе яна была прывабная, i посаг мела добры; але дзяўчына абрала Пацю, можа, таму, што ўпадабала яго болей, чым каго iншага, але, як разважлiвая нармандка, хутчэй за ўсё таму, што ў яго мелася найболей грошай.

Маладыя адкiнулi загародку на ўваходзе ў межы жанiховай фермы - i тут раптоўна з межавых равоў, дзе пахавалiся стралкi, грымнуў залп з сарака стрэльбаў. Неспадзяваная стралянiна дужа развесялiла мужчын, i яны з рогатам пусцiлiся ў скокi, робячы нязграбныя выкрунтасы ў сваiх строях; сам Пацю кiнуў жонку, рынуўся да заўважанага за дрэвам парабка, вырваў у яго з рук стрэльбу i, падбрыкнуўшы, як жарабец, бабахнуў у неба.

Потым вяселле рушыла далей - у яблыневых прысадах з ужо сакаўнымi пладамi, паўз луг, дзе ў высокай траве ляжалi каровы, якiя ўтароплiвалiся ў шумны гурт сваiмi вялiкiмi вачамi, цяжка ўставалi i выцягвалi пысы ўслед вясёлай кампанii.

Наблiжалася застолле, i мужчыны пакрысе сур'ёзнелi. На галовах найбагацейшых красавалiся блiскучыя шаўковыя цылiндры, якiя зусiм не стасавалiся з вясковым краявiдам; iншыя былi ў старасвецкiх лямцавых капелюшах, доўгая поўсць якiх нагадвала кратовую; сама бедных увенчвалi картузы.

Усе жанчыны былi ў накiнутых на плечы шалях, канцы якiх цырымонна падтрымлiвалi рукамi. Пунсовыя, стракатыя, агнiста-яркiя - гэтыя шалi iрдзеннем сваiх фарбаў наводзiлi дзiкi пярэпалах i на чорных курэй на сметнiку, i на качак у стаўку, i на галубоў на стрэхах.

Уся навокал зелянiна, зелень травы i дрэў адразу як бы зблякла побач з такой агнiстаю чырванню, абодва колеры ў такiм непасрэдным сваiм суседстве ажно сляпiлi вочы пад скварам паўдзённага сонца.

У канцы яблыневых прысадаў стаяла, быццам у чаканнi, вялiкая ферма. З адчыненых дзвярэй i вокнаў струменiлася ледзь улоўная пара, густы пах ежы, здавалася, iшоў з усiх шчылiн, з самiх сцен прасторнай будынiны.

Ланцуг гасцей зазмяiўся цераз панадворак. Каля самага дома строй парушаўся, распадаўся, а ў вароты ўсё iшлi ды iшлi запрошаныя на вяселле. Равы абсыпалi дзецi i цiкаўная галота, стралянiна не ўцiхала, стрэлы бухалi з усiх бакоў адначасова, i ў паветры плыў парахавы дым з яго хмельным, як абсент, водарам.

Жанчыны атрэсвалi на парозе спаднiцы ад пылу, развязвалi капелюшовыя стужкi, знiмалi з плячэй шалi, перавешвалi iх цераз руку i заходзiлi ў дом, дзе збаўлялiся ад лiшнiх строяў.

Сталы стаялi ў вялiкай кухнi, дзе магло ўмясцiцца чалавек сто.

За сталы паселi а другой. А восьмай абед усё яшчэ доўжыўся. Мужчыны паскiдалi пiнжакi, парасшпiльвалi каўняры i, распараныя, расчырванелыя, як не ў сябе паглыналi нагатаванае. У вялiкiх шклянках весела зiхацеў жоўты, залацiста-светлы сiдр, у iншых цямнела чырвонае, нiбы кроў, вiно.

Перад кожнай чарговай стравай рабiлася маленькая перадышка - на тост пад чарку гарэлкi, якая падкiдала жару ў цела i дурноты ў галаву.

Час ад часу нехта з гасцей, напханы, як бочка, выходзiў да блiжэйшых дрэў, аблегчваўся i вяртаўся за стол, зноў гатовы i пiць, i есцi.

123


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]