Тарэадоры з Васюкоыки (на белорусском языке) :: Нестайко В
Страница: 67 из 67 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕБоже! Как больно и как одиноко! 11.08.10 - 07:33 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Ява вымае з-за пазухi плоскую бляшанку з-пад цукерак, з якой тырчаць розныя вiнцiкi, шпунцiкi i дроцiкi. Гэта вынайдзенае намi механiчнае прыстасаванне для расшпiльвання гузiкаў. Афiцыйнай назвы ў яго яшчэ няма, таму называем яго проста - "штукакенцыя" (не "штука", не "штукенцыя", а менавiта "штукакенцыя", бо кожнае вынаходства абавязкова павiнна мець сваю назву). Дзеянне "штукакенцыi" даволi простае: прыкладваеш да гузiка, нацiскаеш на кнопку - i гатова. Толькi спачатку трэба, вядома, завесцi спружыну. I вось Ява бярэ i пачынае заводзiць. Вядома, гэта не на транзiстарах, але...
- Крракк!.. - раптам звонка на ўвесь клас клацае спружына i, выскачыўшы з каробкi, б'е знiзу Сцёпу Карафольку, якi сядзiць перад намi. Карафолька ўскрыквае. - У, расцяпа! - сiплю я на Яву. Але позна. Як гром з неба, раздаецца над намi гнеўны голас Галiны Сiдараўны: - Заўгародны i Рэнь, што ў вас такое?.. Чырвоныя, як мак, вылазiм мы з-пад парты. Навучальны год пачаўся... |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|