Адна гадзина (на белорусском языке) :: Хэммет Дэшил
Страница: 2 из 8 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕИ вот опять в квартире тишина, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
- Мы гатовы заплацiць суровы штраф, якога i трэба чакаць, бо здарэнне на Ван-Нес-авеню адбылося па вiне мiстэра Кроствэйта. Але мы...
- П'яны ў дошку, - буркнуў Кроствэйт. - Але нам не хацелася б, каб другое здарэнне, да якога мы не маем нiякага дачынення, кiнула неапраўданы цень на менш сур'ёзную справу. У сувязi з гэтым мы хацелi б знайсцi асобу альбо асоб, што ўкралi машыну i збiлi Джона Ньюхаўса. Калi iх знайсцi да нашага паяўлення ў судзе, нам не будзе пагражаць магчымасць стаць ахвярамi iх злачынства. Як вы лiчыце - iх можна знайсцi да панядзелка? - Паспрабую, - паабяцаў я, - хоць гэта не... Чалавек-пухiр перабiў мяне, вылез з крэсла i адшукаў тоўстымi пальцамi ў камянях гадзiннiк. - Тры гадзiны, - сказаў ён. - У мяне прызначана гульня ў гольф на палову чацвёртай. - Кроствэйт узяў са стала капялюш i пальчаткi. - Дык знайдзiце iх. Страшэнна непрыемна апынуцца ў турме. I пайшоў, перавальваючыся, да дзвярэй. З канторы адваката я накiраваўся да будынка суда, дзе, паблукаўшы некалькi хвiлiн па калiдорах, нарэшце знайшоў палiцэйскага, таго самага, якi з'явiўся на рагу Клэй i Кернi-стрыт праз некалькi секунд пасля таго, як аўтамабiль наехаў на Ньюхаўса. - Я якраз выходзiў з суда - i тут бачу, як за рог на Клэй-стрыт iмчыць машына, - пачаў расказваць патрульны - мажны бландзiн па прозвiшчы Кофi. Потым бачу - там збiраюцца людзi, ну, я пайшоў туды i ўбачыў на зямлi гэтага Джона Ньюхаўса. Ён быў ужо мёртвы. З паўдзесятка чалавек бачылi, як яго збiла машына, а адзiн нават запомнiў яе нумар. Машыну знайшлi кiнутай адразу ж за рагом, на Мантгомеры-стрыт. Было вiдаць, што яна рухалася ў паўночным кiрунку. У той час, калi аўтамабiль наехаў на Ньюхаўса, у iм былi два мужчыны, але нiхто не паспеў заўважыць, як яны выглядалi. Калi знайшлi машыну, у ёй ужо нiкога не было. - У якiм кiрунку iшоў Ньюхаўс? - У паўночным, па Кернi-стрыт, i ўжо на тры чвэрцi перайшоў Клэй-стрыт, як на яго наехала машына. Аўтамабiль таксама рухаўся ў паўночным кiрунку па Кернi-стрыт i на Клэй-стрыт павярнуў на ўсход. Вiдаць, вiнаватыя ў тым, што здарылася, не толькi тыя, хто ехаў у машыне - так мне сказалi сведкi. Ньюхаўс iшоў па вулiцы, утаропiўшыся ў нейкую паперку, што трымаў у руцэ. Я знайшоў у руцэ нябожчыка папяровыя грошы - замежную банкноту - i, мяркую, што менавiта яе ён i разглядаў у той момант. Лейтэнант лiчыць, што гэта галандскiя грошы сто флорынаў - так ён сказаў. - Даведалiся што-небудзь пра тых двух, што былi ў машыне? - Не, нiчога! Мы апыталi ўсiх, каго маглi знайсцi ў раёне Калiфорнiя i Кернi-стрыт - там, дзе ўкралi машыну, а таксама паблiзу Клэй i Мантгомеры-стрыт - дзе яе кiнулi. Але нiхто не мог узгадаць, каб хто-небудзь садзiўся ў машыну або вылазiў з яе. Уладальнiка машыны на той момант у ёй не было, так што, на маю думку, яе проста ўкралi. Спачатку я думаў, што справа крыху цёмная. У Джона Ньюхаўса за два цi тры днi да здарэння з'явiўся сiняк пад вокам. Мы праверылi гэты факт i даведалiся, што ў яго некалькi дзён таму быў сардэчны прыступ - i, падаючы на падлогу, ён напароўся тварам на крэсла. Тры днi ён хварэў - i ўпершыню выйшаў з дому толькi за паўгадзiны да здарэння. - Дзе ён жыў? - На Сакрамента-стрыт, на выездзе з яе. У мяне недзе запiсаны яго адрас. Палiцэйскi пагартаў свой зашмальцаваны блакнот - i я атрымаў нумар дома нябожчыка, прозвiшчы i адрасы сведкаў здарэння, якiх апытаў Кофi. Атрымаўшы ўсю наяўную iнфармацыю, я пакiнуў палiцэйскага ў спакоi. Наступным крокам было вывучэнне наваколля тых месцаў, дзе ўкралi аўтамабiль i дзе яго кiнулi, а таксама апытанне сведкаў. Паколькi намаганнi палiцыi аказалiся марнымi, было мала шанцаў знайсцi што-небудзь вартае ўвагi, але я не мог толькi па гэтай прычыне адмовiцца ад вышукаў. Праца дэтэктыва на дзевяноста адсоткаў уяўляе сабой збор дэталяў - i ўсе iх трэба атрымаць, наколькi гэта магчыма, з першых рук, не зважаючы на тое, хто да цябе вёў следства па гэтай справе. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|