Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 03:35

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Весеннее...
Наступила весна, на зеленой траве одуванчики
Желтым глазом моргают и, солнцу улыбку даря.
Им в ответ направляет нам солнышко зайчики
На лужок, на сады, на моря, на поля.

Воздух щедро цветеньем деревьев наполнен:
Абрикосы пьянящей, душистой черемухи.
Воздух сладкий пыльцой переполнен.... >>

22.05.10 - 21:56
Ольга Цвето

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 2 из 14
 


З вышынi тысячы футаў, шалёна махаючы крыламi, ён рынуўся ў пiке i сцямiў, чаму чайкi не пiкiруюць гэтак крута. Ужо праз шэсць секунд ён ляцеў з хуткасцю семдзесят мiляў у гадзiну, а пры такой хуткасцi крылы трацiлi ўстойлiвасць на ўзмаху.

Так было раз за разам. Як нi стараўся ён, як нi напружваўся i як нi захоўваў асцярожнасць, але, дасягнуўшы вялiкай хуткасцi, ён трацiў кiраванне.

Набор вышынi тысяча футаў. Спачатку на поўнай хуткасцi ўперад, потым, не перастаючы працаваць крыламi, пераварот i крутое пiкiраванне. I кожны раз яго левае крыло спынялася на ўзмаху, ён рэзка завальваўся ўлева, запавольваў рух правага крыла, каб выраўняцца, але шалёны паветраны паток цягнуў яго за сабой, прымушаў бязладна куляцца цераз правае крыло i пераходзiць у штопар.

Нiяк не ўдавалася захаваць асцярожнасць на ўзмаху. Дзесяць спробаў зрабiў ён, i ўсе дзесяць разоў, як толькi хуткасць дасягала сямiдзесяцi мiляў у гадзiну, ён ператвараўся ў некiроўны, ускудлачаны камяк пер'я i плюхаўся ў ваду.

"Уся справа ў тым, - нарэшце прыйшло яму ў галаву, калi ён прамок да апошняга перца, - каб утрымаць крылы нерухома на вялiкай хуткасцi: махаць iмi, пакуль не набяру пяцьдзесят мiляў у гадзiну, а потым трымаць нерухома".

З вышынi дзве тысячы футаў Джонатан зрабiў новую спробу: ён перавярнуўся, нацэлiў унiз дзюбу i з таго моманту, як набраў пяцьдзесят мiляў у гадзiну, перастаў варушыць крыламi. Гэта вымагала неверагоднага напружання, але ён дамогся свайго, усё выйшла як след: праз дзесяць секунд ён iмчаўся з хуткасцю дзевяноста мiляў у гадзiну. Джонатан устанавiў сусветны рэкорд хуткасцi для чаек!

Але нядоўга ён цешыўся перамогай. Як толькi ён пачаў выходзiць з пiке, як толькi трошачкi змянiў паставу крылаў, яго падхапiў усё той жа дзiкi шалёны вiхор i на хуткасцi дзевяноста мiляў у гадзiну разрываў яго на шматкi, нiбы выбухам дынамiтнага зараду.

Джонатан-Чайка быццам узарваўся ў паветры i грымнуўся аб цвёрдую, як камень, паверхню мора.

Даўно ўжо сцямнела, калi памяць вярнулася да яго, i ён убачыў, што плыве пры святле месяца па акiяне. Ён адчуў свiнцовы цяжар пашматаных крылаў, але груз няўдачы быў яму яшчэ цяжэйшы. "От каб гэты цяжар зацягнуў на дно i на тым усё скончылася", - падумалася яму.

Ён пачаў ужо апускацца ў ваду, ды тут раптам дзесьцi ў самiм сабе пачуў незнаёмы глухi голас: "Выйсця няма. Я чайка. Я абмежаваны самою сваёю прыродаю i магу толькi тое, што магу. Калi б я быў прызначаны для таго, каб так многа ведаць пра палёты, у галаве ў мяне была б спецыяльная вылiчальная машына. Калi б я быў прызначаны для хуткасных палётаў, я меў бы кароткiя, як у сокала, крылы i харчаваўся б мышамi, а не рыбай. Праўду казаў бацька. Трэба забыцца на ўсё гэтае глупства. Трэба ляцець дадому, да сваёй Чарады i быць задаволеным, што я такi, якi ёсць, - слабая, абмежаваная ў сваiх магчымасцях чайка".

Голас змоўк, i Джонатан пагадзiўся з iм. Уночы чайка павiнна знаходзiцца на беразе, а з гэтай хвiлiны, пакляўся Джонатан, ён стане сама звычайнай чайкай. Ад гэтага ўсiм будзе толькi лепей.

Ён стомлена адарваўся ад вады i паляцеў да берага, усцешаны ўжо тым, што навучыўся лятаць на малой вышынi, бо такiя палёты дазваляюць эканомiць сiлу.

"Ды не, - падумаў ён. - Скончана з усiм, што было раней, з усiм, пра што я даведаўся. Я такая самая чайка, як i ўсе, i лятаць буду, як усе". Перасiльваючы боль, ён падняўся на сто футаў i, энергiчна махаючы крыламi, заспяшаўся да берага.

Ён адчуў палёгку, што прыняў рашэнне быць, як i ўсе ў Чарадзе. Не будзе больш той невядомай сiлы, што прымушала яго вучыцца, не будзе нi дзёрзкiх спроб, нi няўдач. Прыемна проста так ляцець на ўзбярэжныя агнi i нi пра што не думаць.

"Цемра!.. - той самы глухi голас унутры забiў трывогу. - Чайкi нiколi не лятаюць у цемры!"

Джонатан не зважаў на яго. "Так хораша! - думаў ён. - Свецiць месяц, агеньчыкi мiгцяць на вадзе, быццам праменьчыкi маякоў, i цiшыня, спакой...

123>>14


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]