Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 08 июня, 22:18

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Минута расставания настала
Ты знаешь, кто из нас тут виноват.
Мы начинали много раз сначала
Как, оказалось, было глупо повторять.

Ведь я так сильно был в тебя влюблён,
Рядом с тобой я забывал всех близких.
А ты с каким-то пышным богачём
Каталась за городом в мерсе серебристом.

И понял я, настал всему конец.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 6 из 14
 
Пры хуткасцi дзвесце семдзесят тры мiлi ён парашыў, што ляцець хутчэй ужо не здолее, i быў нават трошкi расчараваны. I новае цела таксама мела мяжу магчымасцей, якая, хоць i намнога перавышала яго колiшнi рэкорд, усё роўна была мяжой, i, каб перасягнуць яе, былi патрэбны велiзарныя намаганнi. "А на небе, - думаў ён, - не павiнна быць нiякiх межаў".

Раптам заслона воблакаў разышлася, абедзве чайкi, што суправаджалi яго, крыкнулi: "Шчаслiвай пасадкi, Джонатан!" - i быццам расталi ў паветры.

Ён ляцеў над морам да зрэзанага гарыстага берага. Некалькi чаек практыкавалiся ў адначасовым узлёце са скалаў. Далёка на поўнач ад iх, каля самага гарызонта, лятала яшчэ некалькi чаек. Новыя далячынi, новыя думкi, новыя пытаннi: "Чаму так мала чаек? На небе iх павiнны быць вялiзныя чароды! I адкуль у мяне нечакана такая стома? Чайкi ж на небе не павiнны нiколi нi стамляцца, нi адпачываць".

Дзе ён пра гэта чуў? Памяць пра зямное жыццё страчвалася. Само сабой зразумела, Зямля была месцам, дзе ён шмат чаму навучыўся, але паасобныя дэталi распадалiся - штосьцi звязанае з ежай, з выгнаннем.

З берага ўзняўся тузiн чаек, каб прывiтаць яго, усе яны маўчалi. Але ён адчуў, што яму рады тут i што ён трапiў дадому. Гэты дзень быў у яго вельмi доўгi, такi доўгi, што свiтання яго ён ужо не памятаў.

Ён зрабiў разварот для пасадкi на беразе, узмахнуў крыламi, замёр у паветры за дзюйм ад зямлi i мякка апусцiўся на пясок. Астатнiя чайкi таксама прызямлiлiся, але нiводная з iх не ўзмахнула пры гэтым i перцам. Яны шырока распасцерлi свае беласнежныя крылы, павярнулiся супроць ветру i нейкiм адмысловым спосабам так наставiлi перцы, што спынiлiся ў той самы момант, як толькi лапкi дакранулiся да зямлi. Дзiвоснае валоданне сваiм целам! Але Джонатан занадта стамiўся, каб паспрабаваць паўтарыць iх манеўр. Так i не прамовiўшы нi слова, ён заснуў, стоячы на беразе.

У наступныя днi Джонатан зразумеў, што тут яму давядзецца даведацца пра палёты не менш новага, чым ён даведаўся за ўсё сваё ранейшае жыццё. Але тут была i рознiца. Побач з iм тут былi чайкi-аднадумцы. Сама галоўным у жыццi кожнай з iх было дасягнуць дасканаласцi ў палёце, бо палёт - гэта якраз тое, што яны любiлi больш за ўсё на свеце. Усе яны, дзiвосныя птахi, дзень пры днi, гадзiна за гадзiнай трэнiравалiся ў палётах, выконваючы складаныя фiгуры найвышэйшага пiлатажу.

Джонатан нiбыта забыўся пра той свет, адкуль ён прыйшоў, пра зямлю, на якой жыла Чарада, што моцна зажмурвала вочы перад радасцю палёту i карысталася крыламi толькi дзеля таго, каб здабываць ежу i бiцца за яе. Але час ад часу да яго на iмгненне вярталася памяць, i ён успамiнаў.

Аднойчы ранiцай, калi разам са сваiм настаўнiкам яны адпачывалi на беразе пасля некалькiх iмклiвых бочак, зробленых са складзенымi крыламi, ён спытаўся:

- Салiван, а дзе ўсе астатнiя? - спытаўся ён бязгучна, бо к гэтаму часу ён цалкам авалодаў не дужа складанымi прыёмамi тэлепатыi, якой карысталiся тут чайкi замест крыку i ляманту. - Чаму нас тут гэтак мала? Там жа, адкуль я прыляцеў, жылi...

- ...тысячы i тысячы чаек. Я ведаю. - Салiван пакiваў галавой. - Адно магу сказаць, Джонатан. Ты - птушка адна на мiльён. Большасць з нас iшла сюды куды марудней. Мы пераходзiлi з аднаго свету ў другi, амаль гэтакi ж, як i колiшнi, i адразу забывалiся, адкуль прыйшлi, не думалi, куды iдзём далей, i жылi жыццём толькi гэтай хвiлiны. Уяўляеш, праз колькi жыццяў трэба было нам прайсцi, каб зразумець, што iснуём мы не толькi дзеля яды i бойкi за ўладу ў Чарадзе? Праз тысячу жыццяў, Джон, праз дзесяць тысяч! А потым яшчэ сто жыццяў, перш чым мы пачалi спасцiгаць, што ёсць дасканаласць, i яшчэ сто, каб нарадзiлася думка: мэта жыцця - знайсцi гэтую дасканаласць i паказаць яе ўсiм. Ну i, вядома, гэтага ж правiла мы прытрымлiваемся i цяпер: выбiраем сабе наступны свет, зыходзячы з таго, што даведваемся ў гэтым.

1<<567>>14


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]