Ферма (на белорусском языке) :: Оруэлл Джордж
Страница: 41 из 41 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ иду сосновыми лесами, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Вядома ж, ён не мог ведаць - бо ён, Напалеон, толькi цяпер першы раз пра гэта абвяшчае - што назва "Ферма Жывёлаў" ужо адмененая. Цяпер ферма мае называцца "Ферма Мэнар" - гэта была, на яго думку, дакладная i спрадвечная назва.
- Джэнтльмены, - сказаў на заканчэнне Напалеон, - я паўтару той самы тост, толькi ў крыху iншай форме. Напоўнiце да краёў вашыя кубкi. Джэнтльмены, вось мой тост: За росквiт Фермы Мэнар! Зноў загучалi сардэчныя воплескi, i кубкi выпiлi да дна. Але жывёлам, што глядзелi на ўсё гэга з вулiцы, здалося, што адбылася нейкая дзiўная рэч. Нешта ў свiных тварах змянiлася. Канюшынка пераводзiла цьмяны позiрк з аднаго твару на другi. У некаторых было пяць падбароддзяў, у некаторых чатыры, у iншых тры. Але што ж такое змянiлася? Тады воплескi сцiхлi, застольнiкi зноў узялi ў рукi карты i працягвалi перапыненую гульню. Жывёлы моўчкi пайшлi прэч. Але, не адышоўшы яшчэ на дваццаць ярдаў, яны раптам спынiлiся. У сядзiбе ўсчаўся крык. Яны кiнулiся назад i зноў зазiрнулi ў вокны. Там, там распачалася зацятая спрэчка - крыкi, удары кулаком аб стол, варожыя позiркi, гнеўныя апраўданнi. Прычынай спрэчкi, як вiдаць, было тое, што Напалеон i мiстэр Пiлкiнгтан адначасова згулялi вiновым тузом. Дванаццаць галасоў абурана крычалi, i ўсе яны былi падобныя адзiн на аднаго. Цяпер ужо не было пытання, што здарылася са свiнымi тварамi. Жывёлы знадворку пераводзiлi позiрк з свiннi на чалавека, з чалавека на свiнню i зноў з свiннi на чалавека, але было ўжо немагчыма вызначыць, хто быў кiм. Лiстапад 1943 - Люты 1944 |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|